Розніца паміж версіямі "Стаўбцоўская раўніна"

вікіфікацыя
(вікіфікацыя)
(вікіфікацыя)
'''Стаўбцоўская раўніна''' — [[раўніна]] на паўднёвым захадзе [[Мінская вобласць|Мінскай]] і ўсходзе [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай]] абласцей, у басейне верхняга цячэння р. [[Нёман]]. Мяжуе з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшам]], [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]], [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўнінай]], [[Капыльская града|Капыльскай градой]]. Вышыня 150-200 м.
 
У тэктанічных адносінах Стаўбцоўская раўніна прымеркавана да цэнтральнай часткі [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]], дзе Цэнтральнабеларускі масіў сучляняецца з [[Валожынскі грабен|Валожынскім грабенам]]. Складзена з ніжнепратэразойскіх гнейсаў, кварцытаў, верхнемелавых мергельна-мелавых моцна апясчаненых парод, антрапагенавых чырвона-бурых марэнных супескаў і суглінкаў, месцамі перакрытых водна-ледавіковымі розназярністымі пяскамі і супескамі. Магутнасць антрапагенавых асадкаў 100-150 м.
 
Раўніна фарміравалася ў зоне акумуляыі сожскага ледавіка, пасля адступлння якога значна перапрацавана эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі. Паверхня спадзіста-хвалістая, месцамі ўзгорыста-хвалістая. АдносныяАдносная вышыня 3-7 м. Трапляюцца забалочаныя і затарфаваныя лагчыны, часам з вадацёкамі на водападзелах — тэрмакарставыя западзіны, прыдалінныя ўчасткі парэзаны лагамі, зрэдку ярамі. Карысныя выкапні: мел, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, лёгкаплаўкія гліны.
 
Асноўныя рэкі: [[Нёман]], [[Уса (прыток Нёмана)|Уса]], [[Ператуць]], [[Лоша (прыток Нёмана)|Лоша]], [[Нёманец]], [[Уздзянка]], [[Тур’я (левы прыток Нёмана)|Тур’я]].
Пераважаюць [[дзярнова-падзолістыя глебы]], у паніжэннях — дзярнова-падзолістыя забалочаныя, у далінах рэк — дзярнова-глеістыя (поймавыя) з участкамі тарфяна-балотных.
 
Лясістасць 30%. Вялікія масівы на поўначы раўніны. Пераважаюць хвойнікі і ельнікі верасовыя і імшыстыя. Трапляюцца дубровы і другасныя бярэзнікі, у паніжэннях — чорнаалешнікі са [[Сфагнавыя балоты|сфагнавымі балотамі]]. Паверхня моцна разараная.
 
На тэрыторыі раўніны [[Коласаўскі заказнік]].
6 251

праўка