Розніца паміж версіямі "Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = |Беларуская назва = Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшука...')
 
 
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1995—1998[[1995]]—[[1998]] гадах з цэглы паводле праекта архітэктара [[М. М. Дзятко]]. Ініцыятарам стварэння мемарыяльнага храма выступілі Мінская праваслаўная епархія і рэспубліканская асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». З благаславення ўладыкі [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэта]] храму-помніку нададзены статус дзеючай капліцы. Прыпісана да хрысцільнай царквы ў імя прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.
 
== Архітэктура ==
Архітэктура манумента заснована на стылізацыі форм [[старажытнарускае дойлідства|старажытнарускага царкоўнага дойлідства]], яго маскоўскай галіны [[XV стагоддзе|XV]] — [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] Вырашана цэнтрычным 8-гранным вежападобным аб’ёмам, у завяршэнні якога пірамідальны каскад [[Какошнік (архітэктура)|какошнікаў]] і [[цыбулепадобны купал]] на круглым [[Барабан (архітэктура)|барабане]]. Грані аб’ёму завершаны кілепадобнымі [[Закамара|закамарамі]], прарэзаны вузкімі [[арка|арачнымі]] [[аконны праём|аконнымі праёмамі]]. Па 4 баках далучаны накрытыя [[бочкавы дах|бочкавымі дахамі]] і завершаныя кілепадобнымі закамарамі нізкія прамавугольныя аб’ёмы прытвора[[прытвор]]а, бакавых прыдзелаў[[прыдзел]]аў, [[апсіда|апсіды]]. Тры ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі ў перспектыўных кілепадобных [[Партал (архітэктура)|парталах]]. У асобным памяшканні створаны мемарыяльны музей [[Чарнобыльская катастрофа|чарнобыльскай трагедыі]]<ref>[https://hram.by/Царква_ў_гонар_абраза_Божай_Маці_Сысканне_загінуўшых_Мінск_Мінскі_Раён Царква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых»]</ref>.
 
{{зноскі}}