Публій Карнелій Тацыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Нікола → Нікало з дапамогай AWB
вікіфікацыя
Радок 275:
[[Файл:Kupferstich fulda dom 1655.jpg|thumb|left|250px|[[Фульдскае абацтва|Фульдскі манастыр]] у XVII стагоддзі.]]
 
У Сярэднія вякі пра існаванне складанняў Тацыта ведалі толькі нешматлікія манахі ў буйных манастырах. І ўсё ж, яго складанні працягвалі перапісвацца, і менавіта дзякуючы гэтым копіям працы рымскага гісторыка вядомыя да нашых дзён. У час {{нп3|[[Каралінгскае адраджэннеАдраджэнне|каралінгскага адраджэння|ru|Каролингское возрождение}}]] яго наноў адкрылі для сябе нямецкія манахі, якія выявілі ў Тацыта важныя звесткі пра старажытных германцаў. У IX стагоддзі манахі [[Фульдскае абацтва|Фульдскага манастыра]] — аднаго з найважнейшых агменяў захавання антычнай культуры ў Сярэднія вякі — выкарысталі звесткі з рукапісаў Тацыта для сваіх складанняў<ref name=cct.281>{{Krebs.CCT}} 281</ref>. З яго складаннямі былі знаёмыя [[Эйнхард]] і {{нп3|Рудольф Фульдскі|Рудольф Фульдскі|ru|Рудольф Фульдский}}<ref name=tronski.240>{{Tronski.tac}} 240</ref>. Асабліва актыўна Тацыта выкарыстоўваў Рудольф, які пісаў пра старажытных саксаў<ref name=cct.282>{{Krebs.CCT}} 282</ref>. Магчыма, рымскага гісторыка чыталі таксама [[Відукінд Карвейскі|Відукінд]] і [[Адам Брэменскі]], але з-за таго, што сярэднявечныя аўтары не заўсёды паказвалі свае крыніцы, калі гэта былі паганцы, удакладніць гэтыя здагадкі немагчыма<ref name=tronski.241 />.
 
Пасля адкрыцця рукапісаў Тацыта італьянскімі гуманістамі XIV стагоддзя ён вельмі хутка робіцца вядомы. Яго папулярнасці спрыяла копія рукапісу «Медыцэйская II», перавезеная з Мантэкасіны ў Фларэнцыю (напэўна, пры ўдзеле [[Джавані Бакача]])<ref name=mellor.138 />. Знаходзячы паралелі паміж рымскай і сучаснай гісторыяй, італьянскія гуманісты нярэдка звярталіся да «Аналаў» і «Гісторыі» Тацыта — выкрывальніка тыранаў. Так, прыкладам, у 1404 годзе гуманіст {{нп3|Леанарда Бруні|Леанарда Бруні|ru|Бруни, Леонардо}} выкарыстаў сведчанні рымскага гісторыка для доваду недахопаў манархічнай формы кіравання<ref name=mellor.139>''Mellor R.'' Tacitus. — Routledge, 1993. — P. 139</ref>. Палітычны мысляр [[Нікало Макіявелі]] параўнальна рэдка звяртаўся да Тацыта і надаваў больш увагі Лівію<ref name=mellor.139 />. Аднак ужо сучаснікі адзначалі, што Макіявелі быў блізкі па духу да Тацыта, і калі складанні італьянскага мысляра ўнеслі ў [[Індэкс забароненых кніг]], гуманісты сталі звяртацца да рымскага гісторыка замест забароненага фларэнтыйца<ref name=mellor.139 />. Крыху пазней «Аналаў» і «Гісторыі» стала вядомая «Германія». Адным з першых, хто яе выкарыстаў, быў у сярэдзіне XV стагоддзя Энеа Сільвіа Пікаламіні, у 1458 годзе абраны папам рымскім пад імем [[Пій II, Папа Рымскі|Пія II]]<ref name=mellor.140 />.