Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 100:
У той жа дзень пісьменнік [[Альгерд Бахарэвіч]] заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-центра. У расколе Беларускага ПЭН-центра ён абвінаваціў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і іншых, хто выступіў за тое, каб вярнуць сяброўства ў арганізацыі Паўлу Севярынцу<ref name="euroradio2">[https://euroradio.fm/baharevich-vyhodzic-z-belaruskaga-penu-sa-mnoy-nekalki-dzyasyatkau-chalavek Бахарэвіч выходзіць з беларускага ПЭНу: «Са мной некалькі дзясяткаў чалавек»]</ref>:
{{цытата|Беларускага ПЭНа больш няма [...] Вы ператварылі яго ў пасмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненне. Ура!}}
 
[[29 кастрычніка]] [[2019]] года адбыло пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «[[цемрашальства|цемрашальскіх]] поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў). На пасяджэнне былі запрошаныя тыя сябры, што выступалі супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, сам Севярынец запрошаны не быў. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні [[Святлана Алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] аб часовым прыпыненні сяброўства, альбо аб перанясенні разгляду на [[31 кастрычніка]], бо на 29 кастрычніка выпала [[ноч расстраляных паэтаў|«ноч расстраляных паэтаў»]] — гадавіна забойства ў [[1937]] годзе больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час [[сталінскія рэпрэсіі|сталінскіх рэпрэсій]]<ref name="дубль2"/>.
 
Павал Севярынец палічыў, што ягонае выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковым<ref name="дубль2">[https://www.svaboda.org/a/30242575.html Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру]</ref>:
{{цытата|Каля рэстарацыі [[Поедем-поедим|«Поедем-поедим»]] за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося.}}
 
{{састарэла}}