Бук лясны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 186:
У натуральных умовах насенне прарастае ў сакавіку — красавіку, калі сярэднесутачная тэмпература стане 8—10&nbsp;°C<ref name="ЖР" />. Пры восеньскім пасеве ўсходы з’яўляюцца на наступны год рана вясной; пры вясновым — праз 3—6 тыдняў. У неспрыяльных для прарастання умовах насенне здольнае да змушанага спакою да другой вясны<ref name="УАА" />{{Стар.|197}}. {{нп5|Праростак|Сеянцы|ru|Проросток}} бука могуць прыжывацца ў лесе сярод суцэльнага травянога покрыва<ref name="УАА" />{{Стар.|197}}. Больш за тое, у першы год яны маюць патрэбу ў зацяненні, якое ёсць у натуральных умовах. Усходы маюць надземныя семядолі: супратыўныя, з месцамі, пупышкападобна-круглявыя, буйныя, 15—25 мм даўжынёй і 30—40 мм шырынёй, па краі хвалістыя, складкавыя, тоўстыя, з верхняга боку зялёныя, з ніжняга — белыя. Першаснае лісце авальна-яйкападобнае, на кароткіх хвосціках, па краі хваліста-выемкава-зубчастае, расніцавае<ref>{{кніга|аўтар=Чепик Ф. А.|загаловак=Определитель деревьев и кустарников: Учебное пособие для техникумов|спасылка=http://herba.msu.ru/shipunov/school/books/chepik1985_opred_der_kust.djvu|месца=М.|выдавецтва=Агропромиздат|год=1985}}</ref>{{Стар.|159}}. Хутка развіваюць стрыжневы корань даўжынёй {{s|20—30 см}}<ref name="ЖР" />. У першы год сеянцы дасягаюць вышыні 10—20 см, выходзяць з травянога покрыва на пяты — шосты год<ref name="УАА" />{{Стар.|197}}. Спачатку растуць павольна, найбольш хутка ва ўзросце сарака-шасцідзесяці (васьмідзесяці<ref name="ЖР" />) гадоў, затым прырост адбываецца за кошт патаўшчэння ствала і развіцця кроны.
 
Насенне характарызуецца моцным экзагенным і глыбокім фізіялагічным {{нп5|эмбрыянальная дыяпаўза|спакоем|ru|Эмбриональная диапауза}}. Прарастанню насення бука перашкаджае фізіялагічны механізм тармажэння, нават пасля вызвалення ад абалонкі яны набываюць здольнасць прарастаць толькі пасля досыць працяглай {{нп5|Стратыфікацыя, батаніка|стратыфікаціі|ru|Стратификация (ботаника)}} пры тэмпературы 1-5&nbsp;°C (оптымум 3&nbsp;°C) на працягу 3-5 месяцаў. Аднак і пры стратыфікацыі прарастанне насення вельмі расцягнута. Прарастанню пазбаўленага каляплодніка насення і ізаляваных зародкаў спрыяе апрацоўка растворам {{нп5|[[гіберэліны|гіберолавай кіслаты|ru|Гиббереллины}}]] {{s|(100 мг/л)}}; слабей дзейнічае апрацоўка растворам {{нп5|Цытакініны|кінетына|ru|Цитокинины}} {{s|(100 мг/л)}} ці {{нп5|Тыямачавіна|тыямачавіны|ru|Тиомочевина}} {{s|(7,5 г/л)}}<ref>{{кніга|аўтар=Николаева М. Г., Разумова М. В, Гладкова В. Н.|загаловак=Справочник по проращиванию покоящихся семян|спасылка=http://flower.onego.ru/agro/seeds31.html|месца=Л.|выдавецтва=Наука, Лен. отд.|адказны=Отв. ред. Данилова М. Ф.|год=1985}}</ref>. Б. Сушка і А. Клучынска<ref>{{кніга|аўтар=Suszka В., Kluczynska A.|загаловак=Seedling emergence of stored beech (Fagus silvatica L.) seed chilled without medium at a controlled hydration level and pregerminated in cold-moist condition|месца=|выдавецтва=Arbor, kor.|год=1980|volume=25|pages=231—255}}</ref> рэкамендуюць пасля збору насення высушваць іх пры тэмпературы не вышэй 15—20&nbsp;°C, захоўваць на холадзе; стратыфікацыю праводзіць так: намочваць да вільготнасці 31 % на працягу 1,5—2,5 месяцаў да з’яўлення 10 % праросткаў, затым высейваць і вытрымліваць пры тэмпературы 3&nbsp;°C на працягу 0,5—1 месяца ва ўмовах высокай вільготнасці [[Субстрат, біялогія|субстрата]], пасля чаго прарошчваць пры тэмпературы 20&nbsp;°C.
 
== Распаўсюджанне і экалогія ==