Адцягненне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Адцягне́нне''', таксама '''абстра́кцыя''' ці '''абстрагава́нне''' — ([[Лацінская мова|лац]]. «''abstractio''», ад прыстаўкі «''abs''-» «''ад''-» і дзеяслова «''trachere''» — цягнуць) — акт думкі, якім агульныя або падобныя ў тых ці іншых адносінах прыкметы шматлікіх ўяўленняў адлучаюцца ад іх і разглядаюцца асобна, са значэннем лагічных і граматычных дзейнікаў.
 
Такія мысленныя прадукты падпадаюць пад далейшыя працэсы адцягнення — і ў выніку атрымліваюцца адцягненыя (абстрактныя) уяўленні і паняцці розных узроўняў. Так, напрыклад, агульная для многіх сініх прадметаў прыкмета ўтварае адцягненае ўяўленне ''сіні'', ад якога, у злучэнні з падобнымі ж адцягненымі ўяўленнямі жаўцізны, чырвані і г. д., адцягваецца ўжо на новым узроўні агульнасці ўяўленне колеру, а ад яго, у злучэнні з уяўленнямі абрысу, памеру і пад., новае, больш агульнае ўяўленне бачнай уласцівасці, далей, праз супастаўленне са слыхавым, датыкальным і г. д. — паняцце пачуццёвай уласцівасці, якое, будучы супастаўлена з іншага роду ўласцівасцямі, дае паняцце якасці наогул, а ад яго, у супастаўленні з паняццем колькасці, атрымліваецца адцягненае паняцце быцця.
 
Хоць усё, што мысліцца намі, можна прадставіць адцягнена альбо ў форме агульнага паняцця, але далёка не ўсё, па паходжанню і свайму значэнню, можна звесці цалкам да адцягнення. Незводнымі да яго варта прызнаць, па-першае, катэгорыі розуму, якія складаюць яго ўласную прыроду, а не прадукты яго дзейнасці, па-другое, ідэі нармальнага характару, не адцягненыя ад таго, што дадзена ў рэчаіснасці, якія выказваюць тое, што павінна быць, што патрабуецца ці мяркуецца нашым духам.
 
=== У мастацтве ===
Мастацкая абстракцыя, з'яўляючыся спосабам [[Мастацтва|мастацкага]] мыслення і пабудовы вобразу рэальнасці, прадугледжвае адмаўленне другараднага і акцэнтацыю ўвагі на найбольш значных рысах аб'екта мастацтва, абагульненне іх характарыстык і тыповых якасцей. Фарміруецца з дапамогай такіх мастацкіх сродкаў, як тыпізацыя, індывідуалізацыя, ідэалізацыя і інш.
== Літаратура ==
* {{ВТ-ЭСБЕ|Отвлечение|Соловьёв В. С.}}
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{philosophy-stub}}