Тэатр абсурду: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тэатр абсурду''', '''драма абсурду''' (лац. ''absurdus'' — недарэчны) — плынь у з...'
(Няма розніцы)

Версія ад 01:42, 2 лістапада 2019

Тэатр абсурду, драма абсурду (лац. absurdus — недарэчны) — плынь у заходнееўрапейскай драматургіі і тэатры другой паловы ХХ ст.

Для драматургіі абсурду ўласцівы адсутнасць яснага сюжэту і распрацаваных характараў персанажаў, песімістычнае светаўспрыманне, адчуванне трагізму і адчужанасці чалавека ў недасканалым свеце, успрыманне рэчаіснасці як чагосьці пазбаўленага ўнутранага сэнсу і прычынных сувязей, гратэскна-камічная дэманстрацыя абсурднасці і бессэнсоўнасці чалавечага быццця. Найбольш вядомыя творы — «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета, «Лысая спявачка» Эжэна Іянеска.

Крыніцы

Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6 Шаблон:Стаб