Агон: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аго́н''' (стар.-грэч. ''ἀγών'') — барацьба альбо спаборніцтва ў...'
(Няма розніцы)

Версія ад 02:23, 2 лістапада 2019

Аго́н (стар.-грэч. ἀγών) — барацьба альбо спаборніцтва ў грэкаў і рымлян; гульні падчас рэлігійных або палітычных святкаванняў, напрыклад Аганалій.

Аганальнасць з'яўляецца спецыфічнай рысай старажытнагрэчаскай культуры, якая выражалася ў імкненні грэкаў да спаборніцтваў у розных сферах жыццядзейнасці (эканоміцы, палітыцы, культуры). Грэкі любілі спартыўныя, музычныя, тэатральныя спаборніцтвы, на якіх галоўным лічылася атрымаць перамогу. Агоны праводзіліся часта, а пераможцы атрымлівалі разнастайныя ўзнагароды, карысталіся грамадскай павагай, мелі шырокую вядомасць. Найбольш вядомымі і буйнымі спаборніцтвамі былі Алімпійскія, Істмійскія, Піфійскія, Нямейскія гульні, а таксама Вялікія гарадскія Дыянісіі, на якіх спаборнічалі харавыя групы, трагічныя і камічныя паэты-драматургі. Былі папулярнымі таксама конкурсы прамоўцаў, выканаўцаў на музычных інструментах, скульптураў, жывапісцаў.

Крыніцы

Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6 Шаблон:Стаб