Смальта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Veneza118.jpg|thumb|260px|<center>Мазаіка [[Сабор Святога Марка|базілікі Сан-Марка]], [[Венецыя]]</center>]]
'''Сма́льта''' (ад {{lang-de|Smalte або Schmalte}}, ад schmelzen — плавіць, {{lang-it|Smalto}} — эмаль) — можа азначаць ярка-сінюю фарбу, атрыманую з [[крэмніевая кіслата|крэмніевай кіслаты]] і [[кобальт]]у; або каляровае штучнае [[шкло]], вырабленае па спецыяльных [[тэхналогія]]х выплаўлення з даданнем аксідаў металаў, роўна як і кавалачкі рознай формы, атрыманыя з яго метадам калкі або рэзкі. Кавалачкі смальты з'яўляюццаз’яўляюцца традыцыйным матэрыялам для стварэння [[Мазаіка|мазаічных]] [[пано]], у манументальным мастацтве.
 
Адрозніваюць празрыстую і глухую (у шкло дадаюць двухвокіс [[волава]], вокіс [[Сурма|сурмы]] і інш.). Таксама існуюць жылістая і плямістая смальты, у якіх метадам тэрмічнай апрацоўкі злучаны матэрыялы розных [[колер]]аў і адценняў. Ужываючы [[Фольга|фольгу]], змяшчаемую паміж асноўным і покрыўным слоем, атрымліваюць залатую і сярэбраную смальты.
[[Файл:Абеліск Перамогі (Зорка).jpg|thumb|[[Ордэн Перамогі]], выкананы з бронзы і шматколернай смальты, які ўвенчвае [[Манумент Перамогі (Мінск)|манумент Перамогі]] ў [[Мінск]]у]]
 
Смальта вядома з [[Антычнасць|антычных]] часоў. Яе пачалі выкарыстоўваць у якасці дапаўнення да мазаікі. Больш багатую па адценням смальту выкарыстоўвалі ў Візантыі, Старажытнай Русі, у Італіі. У 17—19 стст. у [[Еўропа|Еўропе]] смальту выкарыстоўвалі ў мэтах імітацыі [[жывапіс]]у. На [[Беларусь|Беларусі]] смальта вядомая з [[11 стагоддзе|11 стагоддзя]] ([[Полацк]]).