Аляксандр Антонавіч Савіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вф
Радок 1:
{{цёзкі2|Савіч}}
{{Навуковец}}
'''Аляксандр Антановіч Савіч''' (1 сакавіка 1890, с. Перавалокі Гродзенскай губ., цяпер в. [[Старая Перавалока]] Слонімскага р-на — 21 кастрычніка 1957) — беларускі гісторык.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і святара. Планавалася, што пойдзе следам бацькі і дзеда. Скончыў [[Літоўская духоўная семінарыя|Літоўскую духоўную семінарыю]] (1910), [[Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія|Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію]] (1914). За кандыдацкую працу пра беларуска-ўкраінскія школы XVII—XVIII ст. адзначаны спецыяльнай прэміяй, пакінуты на кафедры рускай гісторыі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі для падрыхтоўкі да магістарскага звання. Аднак навучанне працягнуў на [[Гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта|гісторыка-філалагічным факультэце]] [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўніверсітэта]], які скончыў у 1917 годзе. Падзеі [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|рэвалюцыі]] закінулі А. Савіча ў [[Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага|Саратаўскі ўніверсітэт]], дзе пад кіраўніцтвам прафесараў [[Васіль Іванавіч Вераценнікаў|В. І. Вераценнікава]], [[Мацвей Кузьміч Любаўскі|М. К. Любаўскага]] і [[Сяргей Мікалаевіч Чарноў|С. М. Чарнова]] да 1920 года ён рыхтаваўся да магістарскіх іспытаў і абароны дысертацыі «Заходнерускія школы ў XVI—XVIII стст.».
 
[[File:BGU-1922.jpg|thumb|left|350px|Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа): <br />Ніжні рад: [[Саламон Захаравіч Кацэнбоген|С. З. Кацэнбоген]], [[Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі|А. М. Вазнясенскі]], [[Мікалай Міхайлавіч Нікольскі|М. М. Нікольскі]], [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]], [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Я. Ю. Лёсік]], [[Арсень Аляксеевіч Міхайлоўскі|А. А. Міхайлоўскі]]; <br />Сярэдні рад: [[Іван Міхайлавіч Салаўёў|І. М. Салаўёў]], [[Сямён Якаўлевіч Вальфсон|С. Я. Вальфсон]], [[Яўген Іванавіч Барычэўскі|Я. І. Барычэўскі]], [[Аляксандр Антонавіч Савіч|А. А. Савіч]], [[Дзмітрый Аляксеевіч Жарынаў|Д. А. Жарынаў]], [[Яўген Канстанцінавіч Успенскі|Я. К. Успенскі]], [[Ілля Якаўлевіч Герцык|І. Я. Герцык]]; <br />Верхні рад: [[Уладзімір Мікалаевіч Перцаў|У. М. Перцаў]], [[Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін|М. М. Шчакаціхін]], [[Віктар Васілевіч Якунін|В. В. Якунін]], [[Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч|М. М. Піятуховіч]].]]
 
У 1921 годзе А. А. Савіч быў запрошаны на кафедру расійскай гісторыі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], 16.11.1921 года афіцыйна зацверджаны выкладчыкам БДУ, пазней дацэнтам і прафесарам. Чытаў лекцыі па гісторыі рускай культуры і «культурных рухаў» ў Беларусі ў XVI—XVIII ст., гісторыі [[Старажытная Русь|Старажытнай Русі]], народнай адукацыі ў Беларусі да XIX ст., вёў семінары і прасемінары па вывучэнні летапісных зводаў, маскоўскай палітычнай літаратуры XVI ст., замежных звестак пра Расію XVI—XVIІ ст., па чытанні і каментаванні Саборнага ўлажэння 1649 года, Наказу Кацярыны ІІ, [[Руская Праўда|Рускай Праўды]], гісторыі [[Смутны час|Смуты]], гісторыі валадарства [[Пётр I (імператар расійскі)|Пятра I]], кіраваў факультатывамі па крыніцах і [[Крыніцазнаўства|крыніцазнаўстве]] Расіі. Быў адным з 10 членаў «камісіі па прадметах гістарычных» і аўтараў 1-га і 2-га выпускаў «Прац БДУ».
 
У навуковым плане А. А. Савіч асноўнымі сваімі працамі першага мінскага перыяду лічыў «Рускія уніяцкія школы XVII—XVIII стст.», «Руска-польскія адносіны ў ХVII ст. (да Дэўлінскага перамір’я)» і «Культурныя рухі ў Беларусі і Украіне ў ХVI-ХVII стст.». З вынікамі навуковых пошукаў гісторык не раз выступаў на пасяджэннях Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцяй. Браў удзел у пасяджэннях Савета БДУ па абмеркаванні пытання перадачы Польшчы культурных каштоўнасцяў і быў уключаны ў камісію па выпрацоўцы «ўзважанага» рашэння. Лютым 1924 года разам з калегамі шукаў найлепшы варыянт экспазіцыі першага ўніверсітэцкага музея — музея гісторыі культуры і рэлігіі. Студэнты і калегі па БДУ называлі А. А. Савіча адным з тых, хто моцна ўражваў слухачоў сваёй гістарычнай эрудыцыяй.
 
Асэнсоўваючы гісторыю Беларусі, паступова адыходзіў ад пазіцый [[Заходнерусізм|заходнерусізму]], схіляўся да нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі. З патрыятычна настроенымі праваслаўнымі святарамі і прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі 17.6.1922 года падпісаў адозву да праваслаўных беларусаў БССР з заклікам стварэння нацыянальнай (аўтакефальнай) праваслаўнай царквы Беларусі. У 1923 годзе царкоўныя «захапленні» А. А. Савіча здаліся небяспечнымі, таму ціхае выцісканне вясной 1924 года з БДУ было не горшым для яго зыходам.
 
А. Савіч з’ехаў у [[Перм]], працаваў спачатку ва ўніверсітэце, потым загадчыкам кафедрай гісторыі народаў СССР у [[Пермскі індустрыяльна-педагагічны інстытут|Пермскім індустрыяльна-педагагічным інстытуце]]. Прафесар (1928). У гэты перыяд апублікаваў «Нариси з iсторiï культурных рухiв на Вкраïнi та Бiлорусi в XVI—XVIII вв.», «Дэўлінскае перамір’е 1618 г. (З гісторыі польскай інтэрвенцыі пачатку XVII ст.)» і інш.
 
Пераехаў у [[Яраслаўль]], выкладаў у [[Яраслаўскі педагагічны інстытут|Яраслаўскім педагагічным інстытуце]]. З 1930-х гадоў супрацоўнік [[Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)|Дзяржаўнага гістарычнага музея]] [[Інстытут гісторыі АН СССР|Інстытута гісторыі]] [[АН СССР]]. У 1937 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Пры напісанні доктарскай дысертацыі «Дачыненні Масковіі з Рэччу Паспалітай у час Смуты 1600—1619 гг.». Пры напісанні дысертацыі выявіў у Петраградскай дзяржаўнай бібліятэцы перапіску караля [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] з вялікалітоўскі канцлерам літоўскім[[Леў Іванавіч Сапега|Львом Сапегам]] (пачынаючы з 1598), матэрыялы,а якіятаксама матэрыялы датычаццадатычныя перамоў Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай адноснапра прыналежнасці Смаленска (1615—1616). Быў адным з аўтараў першага пакалення «сталінскіх» падручнікаў па гісторыі СССР для ВНУ.
 
У 1943 годзе зноў запрошаны працаваць у БДУ і [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]]. У БДУ узначаліў кафедру гісторыі народаў СССР і кіраваў арганізацыяй навучальнага працэсу. Браў удзел у напісанні 2-га і 3-га тамоў «Гісторыі БССР», якія рыхтаваліся ў Акадэміі навук, але з прыцягненнем гісторыкаў універсітэта. Менавіта гэтаягэта праца была прычынай другога выгнання з БССР — у тэкстах А. А. Савіча ў 1946 годзе ўбачылі толькі «апісанне жыцця каралёў», захапленне царкоўнай гісторыяй і адсутнасць «класавага падыходу». У сакавіку 1947 года партбюро гістарычнага факультэта ацаніла працу кафедры, якую ўзначальваў А. Савіч, вельмі негатыўна.
 
Наступныя гады працаваў у ВНУ Масквы, у Інстытуце гісторыі АН СССР, у духоўных установах.
 
== Літаратура ==