Сям’я: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дзеці ў сям’і: дапаўненне
Радок 31:
 
== Дзеці ў сям’і ==
Хоць можна сустрэць сем’і, якія не маюць дзяцей і не збіраюцца імі абзаводзіцца, аднак дзеці — гэта важны элемент сямейных груп, які вызначае іх форму і развіццё. Сям’я з’яўляецца натуральным асяроддзем дзіцяці, на яе ўскладаецца адказнасць за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, іх абарону.
 
Колькасць дзяцей у сям’і часцей залежыць ад планавання, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадствах. У патрыярхальных аграрных супольнасцях, дзе стала патрабуюцца танныя рабочыя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасць атрымоўваць догляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існавання, вобраз жыцця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаванні колькасці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сексуальных зносін паміж бацькамі, [[аборт]]аў, засцярогі ад цяжарнасці, [[інфантацыд]]у, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлярам рабамі. Вялікі ўплыў на нараджальнасць і колькасць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай смяротнасці, магчымасць атрымоўваць медыцынскую дапамогу, клопат пра малодшых членах сям’і.