Беларусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Антрапалогія: арыгінальная падборка перанесена ў агульную галерэю
др вырашэнне неадназначнасцей, typos fixed: вялікаруская → велікаруская з дапамогай AWB
Радок 163:
 
[[File:Gramota Sigizmunga III.JPG|thumb|left|150px|Прыклад выкарыстання [[старабеларуская мова|«старабеларускай мовы»]] (польскай [[лацініца]]й) у афіцыйным справаводстве [[Расійская Імперыя|Расійскай імперыі]], дакумент 1844 г.<ref>У рускамоўным дакуменце Валынскага дваранскага дэпутацкага сходу ([[Валынская губерня]] Расійскай Імперыі) змешчаны поўны тэкт пацвярджальнай граматы ад 29 верасня 1592 г. [[Жыгімонт Ваза|польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III]] шляхціцам Ляўкоўскім і Булгакоўскім (на старабеларускай мове польскай лацініцай). Сам дакумент ад 1844 г. знаходзіцца ў вывадовай справе аб дваранскім паходжанні роду Ляўкоўскіх (Валынскі дваранскі дэпутацкі сход). Падобныя выпісы і копіі мелі даволі масавы характар у справаводстве Расійскай Імперыі ў [[Заходні край|заходніх губернях]] у першай палове XIX ст.</ref>]]
[[Падзелы Рэчы Паспалітай|Пасля ўключэння беларускіх зямель (1772, 1793, 1795) у склад Расійскай Імперыі]], мовай справаводства стала [[руская мова|руская мова (вялікарускаявелікаруская мова)]], хоць да канца падаўлення [[Лістападаўскае паўстанне|Лістападаўскага паўстання (1830—1831)]] афіцыйна выкарыстоўвалася паралельна і [[польская мова]] ў многіх дзяржаўных установах, асабліва дваранскіх і судовых. У 1803 г. у [[горад Вільнюс|Вільні]] быў створаны [[Віленскі ўніверсітэт]] (1803—1832), дзе сярод многіх выкладчыкаў і студэнтаў вялікую папулярнасць атрымаў [[рамантызм]], які заклікаў праяўляць цікавасць да простанароднай культуры і мовы<ref>''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 4—5.</ref>. Пачалося збіранне, публікаванне і даследаванне помнікаў пісьменства XVI—XVII ст. на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]] (рэлігійныя тэксты, летапісы, Статуты ВКЛ і іншыя юрыдычныя акты, і г.д.), што надало штуршок вывучэнню гісторыі [[ВКЛ]]<ref>''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 4.</ref>. А прафесары [[Іаахім Лялевель]] і [[Готфрыд Эрнэст Гродак|Готфрыд Гродак]] абудзілі інтарэс у студэнтаў (асабліва членаў таварыстваў [[філаматы|філаматаў]] і [[філарэты|філарэтаў]] з каталіцкага [[дваранства]]) да мовы і традыцый простых сялян, што сталася пачаткам шырокіх этнаграфічных даследаванняў у 1820—1850-я гг. і фарміравання [[беларуская мова|новай беларускай літаратурнай мовы]] і літаратуры з 1850-х гг. (прычым — польскай [[лацініца]]й) — на аснове гутарковай мовы беларускага сялянства, а не працягам традыцыі літаратурнай [[старабеларуская мова|«старабеларускай мовы»]]<ref>''Шакун, Л. М.'' Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 30; ''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 7, 13.</ref>.
 
[[File:Wincenty Dunin-Marcinkiewicz 2.jpg|thumb|[[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] (1808—1884) у [[горад Мінск|Мінску]], фота 1863 г.]]
Радок 305:
[[Беларускі фальклор|Фальклорная спадчына беларусаў]], якую яшчэ здолелі зафіскаваць у XIX—XX ст. шматлікія прафесійныя даследчыкі, багатая і разнастайная па жанрам — каляндарная і сямейная абрадавая паэзія, замовы, легенды, паданні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі, народны тэатр і інш. У многіх легендах, паданнях, былічках знайшлі адлюстраванне дахрысціянскія ўяўленні [[славяне|славян]] аб паходжанні свету<ref name="ReferenceG">''Фядосік, А. С.'' Народная паэтычная творчасць / А. С. Фядосік // Этнаграфія беларусаў: Энцыкл. — Мінск : БелСЭ, 1989. — С. 347—349</ref>.
 
Найболей архаічны пласт беларускага [[фальклор]]у, які захаваў агульныя для многіх славянскіх народаў рысы, — каляндарна-земляробчыя песні (калядкі, шчадроўкі, масленічныя, веснавыя, валачобныя, юр'еўскія, траецкія, купальскія, жніўныя, восеньскія) і сямейна-абрадавыя песні. З эпічным размахам яны падаюць як касмалагічныя матывы стварэння [[свет]]у і [[сусвет]]у, так і цэлы гаспадарчы год селяніна-земляроба. Для іх характэрна, галоўным чынам, жаночая традыцыя выканання. Менавіта валачобныя песні складаюць спецыфіку і нацыянальную адметнасць каляндарнай песеннасці беларусаў і былі больш развіты і распаўсюджаны, чым у фальклоры суседніх народаў — [[палякі|палякаў]], [[рускія|рускіх]] і [[украінцы|ўкраінцаў]]. Валачобныя песні выконваліся на [[Вялікдзень]] падчас абходу двароў [[вёска|вёскі]] валачобнікамі (дарослыя мужчыны), якія жадалі гаспадарам ураджаю ў [[полеПоле (сельская гаспадарка)|полі]] і багацця ў [[хата|хаце]]. Вялікай колькасцю вылучаюцца таксама пазаабрадавыя песні — лірычныя (пра каханне), жартаўлівыя «талочныя» (якія праслаўлялі салідарнасць і ўзаемадапамогу), сямейна-бытавыя, карагодныя і танцавальныя («Лявоніха», «Юрачка»)<ref name="ReferenceG"/>.
 
У XIV—XVIII стст. фарміруецца і пласт песень выключна мужчынскага выканання — лірычныя, эпічныя, гістарычныя і ваенныя песні (песні аб крыжацкіх, татарскіх, маскоўскіх і шведскіх набегах і інш.). У XIX — пачатку XX ст. узнікаюць і рэкруцкія, салдацкія, работніцкія, батрацкія, сацыялістычна-рэвалюцыйныя песні і прыпеўкі, якія адлюстроўвалі асаблівасці складанага працэсу пераходу беларускага [[грамадства]] да [[капіталізм]]а. У гады [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] склаўся спецыфічны пласт [[беларускі фальклор|беларускага фальклору]] і прафесійнай творчасці — партызанскія песні<ref name="ReferenceG"/>.