Блок (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцей, typos fixed:   → (4) з дапамогай AWB
Радок 28:
Востраў Блок сфарміраваны [[марэна]]мі, што ўзніклі на працягу апошніх 40 000 гадоў падчас [[Ледніковы перыяд|ледавіковых]] максімумаў. Змены ўзроўню [[Атлантычны акіян|акіяна]] садзейнічалі ўтварэнню ўнутраных [[заліў|заліваў]] і замкнёных саляных [[возера|азёр]], якія мясцовыя жыхары называюць [[сажалка]]мі. Пераважаюць [[Асадкавыя горныя пароды|асадкавыя пароды]], на месцы старажытных [[балота|балот]] і азёр — [[тарфянік]]і.
 
[[Умераны клімат|Клімат мяккі]] акіянічны. Улетку тут больш прахалодна, чым на [[мацярык|мацерыковай]] частке Род-Айленда. Сярэдняя тэмпература ліпеня і жніўня вагаецца ад +16,9 °C да +25,5 °C. Найбольш халодны месяц — [[студзень]], калі тэмпература можа апускацца ніжэй за 0 °C. У студзені [[1994]] г. быў зафіксаваны абсалютны мінімум −22 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1082 мм.
 
== Прырода ==
Для вострава Блок характэрна спалучэнне [[Поле (сельская гаспадарка)|палявых]], [[балота|балоцістых]] і прыморскіх [[пясок|пясчаных]] ландшафтаў. [[Фаўна]] сушы адрозніваецца беднасцю ў параўнанні з мацерыковай [[Новая Англія|Новай Англіяй]]. Востраў насяляюць [[алені]], [[чарапахі]], [[змеі]], [[мышы]], [[пацукі]], [[Андатра|андатры]], лугавыя [[палёўкі]], шмат розных [[птушкі|птушак]] і [[казуркі|казурак]]. У прыбярэжныых водах сустракаюцца мноства марскіх [[сысуны|сысуноў]], [[рыбы|рыб]] і [[Ракападобныя|ракападобных]]. Каля 47% паверхні вострава знаходзіцца пад аховай.
 
== Гісторыя ==
Радок 37:
Першымі насельнікамі вострава Блок былі [[індзейцы]] [[нехантукет]]. На мове [[Алганкіны|алганкінаў]] востраў зваўся ''Manisses'' ("востраў маленькага бога"). Лічыцца, што першым [[Еўропа|еўрапейскім]] першаадкрывальнікам мог быць [[Джавані да Верацана]] ў [[1525]] г. Але першае пэўнае паведамленне пра існаванне вострава заставіў у [[1614]] г. галандскі [[гандаль|гандляр]] і [[пірацтва|пірат]] Адрыен Блок. Ён даў востраву сваё імя.
 
У [[1638]] г. падчас вайны с [[пеквот]]амі [[Англія|англійскія]] каланісты з [[Масачусетс]] арганізавалі карную экспедыцыю супраць нехантукет. Карэнныя насельнікі былі забіты або прададзены ў [[рабства]]. У [[1658]] г. зямля на востраве Блок была перададзена ў прыватную маёмасць. У [[1661]] г. яе набылі 16 англійскіх каланістаў на чале Джона Алкака. У [[1663]] г. пасяленец Томас Тэры перадаў 6 акраў у маёмасць 4 індзейскім правадырам, магчыма выжылым нехантукет. Да канца [[17 стагоддзе|XVII]] ст. індзейская абшчына складала большасць астравіцян, але на працягу [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. колькасць індзейцаў скарацілася да некалькіх дзесяткаў. Апошні памёр у [[1886]] г. ва ўзросце 100 гадоў.
 
З [[1672]] г. востраў Блок з'яўляецца часткай [[Род-Айленд]]а. У [[1812]] - [[1814]] гг. ён быў акупаваны [[Вялікабрытанія|брытанскім]] [[флот]]ам. Асноўным заняткам мясцовых жыхароў была пераважна [[сельская гаспадарка]]. У [[1895]] г. былі пабудаваны прычалы, годныя для прыёму вялікіх пасажырскіх [[судна]]ў. З канца [[19 стагоддзе|XIX]] ст. развіваецца [[турызм]]. У нашы дні гэта галіна гаспадаркі пераважае над іншымі.