Банаба: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выпраўленне нацыянальнай назвы ў шаблоне
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др вырашэнне неадназначнасцей, typos fixed:   → з дапамогай AWB
Радок 24:
}}
 
'''Бана́ба''' ([[Кірыбаці, мова|кірыбаці]]: ''Banaba'') — [[карал]]авы [[востраў]] у [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]]. Належыць да дзяржавы [[Кірыбаці]]. Агульная плошча [[Суша|сушы]] — 6,39 км². Насельніцтва (2012 г.) — 335 чал.
 
==Геаграфія==
Банаба — даволі ізаляваны [[востраў]] [[карал]]авага паходжання , які знаходзіцца ў 455 км ад [[атол Тарава|атола Тарава]] ([[астравы Гілберта]]), 291 км ад [[Науру]], 13 184 км ад [[Горад Мінск|Мінска]]. Ён значна адрозніваецца ад класічных каралавых [[атол]]аў, паколькі больш нагадвае вялікую [[скала|скалу]] са шматлікімі [[пясок|пясчанымі]] водмелямі і [[пляж]]амі. Унутры скальнага масіву шмат пустэчаў. Сама назва вострава перакладаецца як "полая зямля". Паверхневых вадацёкаў няма.
 
[[Клімат]] экватарыяльны пасатны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца ад 27,6 [[Градус Цэльсія|°C]] у снежні да 28,2 °C у верасні—лістападзе. Найбольшая колькасць ападкаў прыпадае на снежань—люты (233—281 мм), найменшая — на чэрвень—жнівень (102—112 мм). Кожныя 7—8 гадоў здараецца [[засуха]].
 
У мінулым большая частка вострава была пакрыта [[Расліннасць|расліннасцю]]. Востраў насяляла вялікая калонія марскіх [[птушкі|птушак]]. Аднак у выніку неашчаднай эксплуатацыі радовішча [[фасфаты|фасфатаў]] у [[1900]]—[[1979]] гг. мясцовая [[прырода]] была практычна загублена. У наш час адбываецца працэс яе паступовага адраджэння.
 
==Гісторыя==
У мінулым Банаба быў населены [[мікранезійцы|мікранезійцамі]] ''і-банаба'' або ''і-батабата'', якіх у сучаснасці прынята адносіць ці то да [[тунгару]], ці то да самастойнай [[этнас|этнічнай супольнасці]]. Згодна легендам, продкі ''і-банаба'' паходзілі з [[меланезія|Меланезіі]]. Яны мелі сваю [[культура|культуру]], размаўлялі на [[мова|мове]], блізкай да [[кірыбаці, мова|кірыбаці]], падпарадкоўваліся вярхоўным правадырам. Арыгінальнымі помнікамі іх дзейнасці былі [[пірамідаПіраміда (збудаванне)|пірамідальныя]] каменныя [[курган]]ы.
 
Востраў быў адкрыты ў канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. [[Вялікабрытанія|брытанскімі]] мараплаўцамі, аднак доўгі час не меў сталых стасункаў са знешнім светам. У [[1872]]—[[1875]] гг. на востраве адбылася моцная засуха, падчас якой загінула большасць астравіцян, у жывых засталося 400 чал. з папярэдніх 2000 насельнікаў.
 
У [[1900]] г. прадстаўнік брытанска-[[Аўстралія|аўстралійскай]] "Кампаніі Ціхаакіянскіх астравоў" падманам вымусіў правадыроў Банаба падпісаць дагавор, паводле якога частка тэрыторыі вострава адчужалася для здабычы [[фасфаты|фасфатаў]]. Для працы на радовішчы ўвозіліся рабочыя з [[астравы Гілберта|астравоў Гілберта]] і [[Тувалу]]. Мясцовае насельніцтва працавала амаль выключна ў якасці грузчыкаў, за што паводле дагавора атрымоўвала 8 шылінгаў за тону фасфатаў. Кампанія таксама абавязвалася забяспечваць ''і-банаба'' пітной [[вада|вадой]]. Хаця брытанскія ўлады не давалі кампаніі такіх паўнамоцтваў, яе прадстаўнікі абвясцілі востраў тэрыторыяй Вялікабрытаніі. Брытанскі ўрадавы камісар прыбыў толькі ў [[1913]] г.
 
У ліпені [[1941]] г. у сувязі з падзеямі [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] насельніцтва еўрапейскага паходжання было эвакуіравана. У снежні [[1941]] г. пачаліся налёты [[Японія|японскай]] авіяцыі, якая імкнулася ліквідаваць мясцовую [[радыё]]станцыю.
 
Улетку [[1942]] г. японцы захапілі Банаба і пачалі ўмацоўваць яго для ператварэння ў стратэгічную [[крэпасць]]. Пры гэтым мясцовае насельніцтва і рабочыя [[тунгару]] і [[тувалу, народ|тувалу]] выкарыстоўваліся ў якасці прымусовай працоўнай сілы. Многія з тых, хто будаваў сакрэтныя аб'екты, былі пасля ліквідаваны. Калі будоўля скончылася, жыхароў пераправілі на [[атол Тарава|Тараву]] і [[Каралінскія астравы]]. Засталіся толькі 150 мужчын, якія павінны былі працягваць працаваць на японскіх ваенных. Ужо ў жніўні [[1945]] г., калі на востраве высадзіліся аўстралійцы, стала вядома, што па загадзе камандзіра японскага гарнізона рабочыя былі расстраляныя.
 
У [[1947]] г. уцалелыя ''і-банаба'' былі пераселены на [[востраў Рабі]] ў [[Фіджы]]. Здабыча фасфатаў працягвалася да [[1979]] г. пакуль абсалютная большасць запасаў не была вычарпана.
 
[[12 ліпеня]] [[1979]] г. была абвешчана незалежнасць дзяржавы [[Кірыбаці]]. Раздзел 9 [[Канстытуцыя|Канстытуцыі]] гэтай краіны вызначаў востраў Банаба як частку гэтай краіны. У [[1980]] г. частка ''і-банаба'' вярнулася на радзіму, але знайшла яе амаль знішчанай. Толькі 10% тэрыторыі былі прыдатныя для жыцця. Багатая інфраструктура (шпіталі, дамы, інтэрнаты) аказаліся разрабаванымі. У [[1999]]—[[2000]] гг. з-за жорсткай засухі амаль палова насельніцтва вострава зноў перасялілася на Рабі.
Радок 51:
У наш час востраў Банаба з'яўляецца цэнтрам [[палітыка|палітычнага]] канфлікту, які ўзнік паміж карэннымі насельнікамі і ўрадам [[Кірыбаці]].
 
У [[1979]] г. ''і-банаба'' атрымалі кампенсацыю ад "Брытанскай фасфатнай кампаніі", пераемніцы "Кампаніі Ціхаакіянскіх астравоў", якую выдаткавалі не столькі на адраджэнне [[прырода|прыроды]] вострава, колькі на перасяленне і ўладкаванне або на зусім іншыя патрэбы, у тым ліку на адукацыю сваіх дзяцей у прэстыжных школах [[Фіджы]] і [[Аўстралія|Аўстраліі]]. Урад [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] таксама вылучыў [[грошы]] ў якасці кампенсацыі, але яны былі атрыманы ўрадам Кірыбаці і не выплочваліся жыхарам [[востраў Рабі|Рабі]]. Гэта матывавалася выдаткамі, якія мела Кірыбаці ў сувязі з падтрымкай перасяленцаў і чыноўнікаў на самім востраве Банаба. Больш за тое, улады Кірыбаці праявілі зацікаўленасць у аднаўленні здабычы [[фасфаты|фасфатаў]]. Лідары ''і-банаба'' на Рабі лічаць, што брытанская кампенсацыя за панесеныя імі страты пайшла на фінансаванне [[дзяржава|дзяржаўных]] праектаў на [[астравы Гілберта|астравах Гілберта]] і ніякага дачынення да Банаба не мела.
 
Між тым, сітуацыя ў Фіджы стала неспрыяльнай для ''і-банаба'', бо фіджыйскія [[нацыяналізм|нацыяналісты]] пачалі патрабаваць вяртання Рабі карэнным [[фіджыйцы|фіджыйцам]] і прыгнятаць выхадцаў з [[Мікранезія|Мікранезіі]]. Улады [[Аўстралія|Аўстраліі]] і [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]] не спяшаюцца прызнаваць ''і-банаба'' сапраўднымі палітычнымі ўцекачамі. У гэтай сувязі сярод жыхароў Рабі з новым моцам загучалі патрабаванні перадачы ім кампенсацыі для далейшага перасялення зноў на радзіму, што стала прычынай сутыкнення з урадам Кірыбаці.