Скульптура Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Шахматныя фігуры: вырашэнне неадназначнасцей з дапамогай AWB
Радок 22:
Старажытныя разьбярскія традыцыі прасочваюцца на касцяных [[шахматная фігура|шахматных фігурках]]. Першае знаёмства з [[шахматы|шахматамі]] ў насельніцтва тэрыторыі Беларусі адбылося не назней [[XI ст.]], аб чым сведчыць [[Конь з Мінска|фігура каня]] [[XII ст.]] з [[Гарадзішча на рацэ Менка|паселішча на рэчцы Менцы]] ў вярхоўі Пцічы пад Мінскам. Траплялі шахматы з [[Персія|Персіі]] і [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]<ref name="ReferenceA"/> верагодна, праз [[Хазарскі каганат]] і [[Волжская Булгарыя|Волжскую Булгарыю]]. Паколькі [[іслам]] забараняў адлюстраванне жывых істот, шахматпыя фігуры насілі абстрактны характар. Такі выгляд мае і фігура, знойдзеная на паселішчы на Менцы<ref name="ReferenceB">{{крыніцы/Гісторыя беларускага мастацтва|1}}. стар. 99</ref>.
 
Рамеснікі [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] выраблялі стылізаваныя шахматныя фігуры па ўсходніх узорах. Большасць фігур мела форму [[цыліндр]]ыкаў, [[конус]]аў, [[пірамідаПіраміда (геаметрыя)|пірамідак]]к. Касцяныя фігуркі коней рабіліся ў XII ст. у выглядзе цыліндрыка з адным бакавым выступам у верхняй частцы, які сімвалізаваў галаву. Такія фігуры знойдзены ў [[Конь з Навагрудка|Навагрудку]] і [[Конь з Турава|Тураве]]. Цыліндрыкі з двума бакавымі выступамі ўяўлялі шахматную фігуру слана. Яны знойдзены ў [[Сланы з Друцка|Друцку]]. Ладдзю ў старажытнасці арабы называлі рухам па пазве [[Рух, птушка|фантастычнай птушкі]] з персідскага казачнага [[эпас]]у. Звычайна яе рабілі з двума ўзнятымі крыламі. Шахматная фігура мела ўнізе прамавугольную аснову, а зверху — два выступы. [[Ладдзя з Копыся|Шахматная ладдзя «рух»]] [[XII ст.]] знойдзена ў [[Копысь|Копысі]]. Яна нагадвае сярэдневяковы арабскі «рух», але мае і свае асаблівасці. [[Ладдзя «рух» з Ваўкавыска|Касцяная фігурка]] аналагічнага характару выяўлена і ў [[Ваўкавыск]]у<ref name="ReferenceB"/>.
 
Апрача абстрактных шахматных фігур папулярнымі былі так званыя шахматы «з тварыкамі», якія вырабляліся ў рэалістычнай манеры. Іх выразалі з косці ці каменю. Кожная такая фігура XII—XIII стст. — гэта па-майстэрску выкапаная мініяцюрная скульптура, у якой адпачасова адлюстравапы жывыя назіранні разьбяра і вопыт мастацкай разьбы, набыты славянамі яшчэ ў часы язычніцтва. На Беларусі знойдзена пяць фігур «з тварыкамі», якія датуюцца XII—XIII стст. Майстэрства іх выканання і дакладнасць перадачы дэталей сведчаць аб тым, што зроблены япы таленавітымі мясцовымі разьбярамі<ref name="ReferenceB"/>.