Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 630:
* [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандр Лядніцкі]] (1866—1934): «Высокага росту, высакародны, арлінага позірку, пры першым сутыкненні рабіў уражанне моцнай індывідуальнасці. Любіў мовіць і мовіў добра, ужываючы часта словы „прабачце“ і „штосьці“, але гэта толькі надавала чароўнасці і яснасці яго разважанням»<ref>''Lednicki, A.'' Ostatni… С. 7.</ref>.
* [[Ян Булгак]]: «Таварыства сельскай гаспадаркі ў Мінску іграла тады значную ролю ў грамадска-нацыянальным жыцці нашага рэгіёна і складала ў ім неафіцыйную кіруючую ўладу. На яе чале стаў пан Эдвард Вайніловіч, адна з найразумнейшых галоў і адзін з найцвярдзейшых характараў Міншчыны»<ref>''Bułhak, J.'' Kraj lat dziecinnych... С. 196.</ref>.
* Камітэт ушанавання памяці Эдварда Вайніловіча (Р. Скірмунт, М. Пароўскі, Ц. Паніквіцкі, К. Здзяхоўскі, [[Януш Леанардавіч Івашкевіч|Я. Івашкевіч]]): «Будаваў і змагаўся за [[Рэч Паспалітая|Польшчу Ягелонаў]] <...> Для Міншчыны, і нават больш — для [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], быў тым, чым былі ў свой час для [[Царства Польскае|Кангрэсоўкі]] {{нп3|Анжэй Артур Замойскі|Анжэй Замойскі|pl|Andrzej Artur Zamoyski}}, для [[Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі|Галіцыі]] князь [[Леан Людвік Сапега|Леан Сапега]], для [[Вялікае Княства Пазнаньскае|Пазнаньскага княства]] генерал {{нп3|Дэзідэрый Хлапоўскі|Хлапоўскі|pl|Dezydery Chłapowski}}, [[Анжэй Негалеўскі|Негалеўскі]] і доктар {{нп3|Караль Марцінкоўскі|Марцінкоўскі|pl|Karol Marcinkowski}}, для [[Паўднёва-Заходні край|паўднёвых ускраін]] князь [[Раман Даміян Сангушка|Раман Сангушка]] — постаці з адной пароды, увасабленне грамадзянскай службы айчыне. Было ў ім шмат з той шляхетнай руды, з якой адліты былі душы блізкіх яму па паходжанні [[Тадэвуш Рэйтан|Рэйтана]] і [[Тадэвуш Касцюшка|Касцюшкі]]»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. v, xxi.</ref>.
* [[Вацлаў Аляксандравіч Лядніцкі|Вацлаў Лядніцкі]] (1891—1967): «Вайніловіч, мудры чалавек, па прыродзе сумленны і адважны характар, меў правінцыйны патрыятызм. Ніколі не мовячы, не думаючы іначай, як толькі па-польску, лічыў сябе, як і [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Скірмунт]], за беларуса і не зносіў [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«усепалякаў»]]<ref>Тэрмінам «усепалякі» называлі «эндэкаў» — прыхільнікаў Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Тэрмін «усепалякі» утварыўся ад назвы галоўнага выдання «эндэкаў» газеты «Усяпольскі агляд» («Przegląd Wszechpolski»).</ref>, якія рабілі шкоду польскай ідэі<ref>Пад «польскай ідэяй» маецца на ўвазе «ягелонская ідэя» — стварэнне шматнацыянальнай і талерантнай для народаў і рэлігій федэрацыйнай Рэчы Паспалітай.</ref> і Беларусі, распальваючы нацыянальнае пытанне. Гэты гуманіст жадаў, як і я, міжнацыянальнага міру»<ref>''Lednicki, W.'' Pamiętniki/ W. Lednicki. — Londyn : B. Swiderski, 1963. — T. 1. — С. 542.</ref>.
* [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (1868—1939): «Намаляваць яго духоўны партрэт, здаецца, няцяжка. Ад нараджэння ён меў цэльны характар, светлы розум, але не складаны. Ён быў чалавекам учынку, схільнасць да тэарэтызавання не была ў яго асабліва развітай. Умовы для працы краёвага грамадскага дзеяча ў дапатопавы час<ref>Перад Першай сусветнай вайной.</ref> былі вельмі складаныя. Адносіны да Варшавы<ref>карэннай Польшчы.</ref>, да Расіі, да мясцовага сялянства ці да беларускай справы ўяўлялі сабой бязмерна заблытаныя праблемы. Трэба было цвёрда ступаць па полi, напоўненым га{{націск}}дамі, часам усміхацца нядобраму і абмінаць з абыякавым ці непрыемным тварам тое, што па сэрцы. Падобная задача была асабліва цяжкай для чалавека, які па сваёй натуры не прымаў такой „дыпламатыі“. Як ён ставіўся да другой з пералічаных праблем<ref>да Расіі.</ref>, якія меў погляды на беларускую справу пасля адраджэння польскай дзяржаўнасці, гэтага я не ведаю. Наколькі лёгка зрабіць агульны накід яго свядомасці, настолькі ж цяжка (па тых або іншых прычынах) намаляваць яго закончаны партрэт. Адкрытасць, вялікае сэрца, адвага рабілі з яго чалавека незвычайнага, які ў спрыяльных абставінах мог бы здабыць плён, значна большы за той, які быў народжаны яго працай. На мой погляд, і пасля Патопа<ref>Першая сусветная вайна, рэвалюцыя і грамадзянская вайна ў Расіі, што скончылася Рыжскім дагаворам (1921), які падзяліў Беларусь на дзве часткі.</ref>, нягледзячы на паражэнне, ён не быў яшчэ чалавекам мінуўшчыны. Можна толькі шкадаваць, што яго асоба апынулася недзе на ўзбоччы, калі польскі карабель, нарэшце, знайшоў сваю прыстань<ref>Рэалізацыя ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай у выглядзе створанай Другой Рэчы Паспалітай.</ref>»<ref>Цытата з ліста Рамана Скірмунта ад 15 жніўня 1928 г. да Марыяна Здзяхоўскага. Гл.: ''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 21.</ref>.