Розніца паміж версіямі "Перэгрын Тук"

67 байтаў дададзена ,  1 год таму
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
 
 
== Біяграфія і ўдзел у падзеях «Уладара Пярсцёнкаў» ==
Перэгрын Тук нарадзіўся ў 2990 г. [[Трэцяя Эпоха Міжзем'я|Т. Э.]] у сям'ісям’і тана Паладзіна II і Эгланціны Тук і з'яўляўсяз’яўляўся малодшым дзяцёнкам (у яго былі тры старэйшыя сястры — Перліна, Вочыцвета і Душыца) і адзіным сынам. Яго лепшы сябар — [[Мэрыядак Брэндзібак]] — з'яўляеццаз’яўляецца яго стрыечным братам па бацькоўскай лініі.
 
У 3018 годзе Т. Э., калі Фрода Бэгінс па парадзе [[Гэндальф]]а Шэрага ўсё-такі адправіўся ў [[Рывендэл]], выносячы з сабой [[Пярсцёнак Усяўладдзя]], Перэгрын Тук стаў адным з яго спадарожнікаў. На Савеце ў [[Элранд]]а яго і Мэрыядака Брэндзібака па патрабаванні таго ж Гэндальфа ўключылі ў лік Брацтва Пярсцёнка. Усе разам Захавальнікі дабраліся да Парт Галена, дзе Перэгрына і Мэрыядака схапілі [[Урук-хай|оркамі]] [[Саруман]]а, пры гэтым загінуў старэйшы сын намесніка Гондара, [[Борамір]], які абараняў хобітаў. Толькі цудам Перэгрын уратаваўся падчас сваркі оркаў на ўзлессе [[Фангорн]]а. Там жа ён сустрэўся з [[Энты|энтамі]] і разам з імі прыняў удзел у знакамітым паходзе воінства энтаў на [[Ізенгард]].
Пасля разгрому Ізенгарда і адхілення Сарумана ад улады Переэгрын воляй выпадку падабраў [[паланцір]], выкінутыя з вежы [[Артханк]]а [[Грыма Чарвявуст|Грымам Чарвявустам]]. Паланцір забраў у яго Гэндальф, аднак, будучы ад прыроды вельмі цікаўным, Перэгрын усё ж такі хітрасцю завалодаў ім і на некаторы час зазірнуў у яго, — тым самым падставіў сябе пад магічны ўдар Цёмнага Валадара [[Саўран]]а. Толькі дзякуючы неймавернай хобіцкай стойкасці Піпін не падпарадкаваўся волі Саўрана, аднак Гэндальфу прыйшлося ўзяць яго з сабой з асцярогі, што Саўран пажадае атрымаць дзёрзкага і непакорлівага хобіта жывым.
 
Гэндальф узяў яго з сабой у [[Гондар]], дзе Перэгрын з падзякі да свайго абаронцы, пакойнага Бораміра, паступіў на службу да яго бацькі, намесніка [[Дэнатар II|Дэнатара II]] і стаў — адзіным з вядомых хобітаў — Стражаў Цытадэлі [[Мінас Тырыт]]а. Дзякуючы Перэгрыну, своечасова папярэдзіўшага Гэндальфа, маг паспеў перашкодзіць звар'яцеламузвар’яцеламу Дэнатару і выратаваць жыццё малодшаму сыну намесніка, [[Фарамір]]у.
 
Пасля разгрому войскаў Мордара на [[Бітва на Пеленнорскіх палях|Пеленнорскіх палях]] Пеэегрын у складзе роханска-гондарскай дружыны прыняў удзел у паходзе да [[Мараннон]]а і ў Бітве каля Чорнай Брамы, дзе асабіста забіў аднаго з троляў.
 
{{Свет Міжзем'я}}
{{Wikidata/Ancestors}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Міжзем’е]]
[[Катэгорыя:Персанажы Міжзем’я]]