Таварыства беларускай школы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 1:
[[Image:ТБШ.jpg|thumb|322px|Галоўная ўправа ТБШ (злева направа) у першым радзе: [[Міхась Пяткевіч]], [[Фелікс Стацкевіч]], [[Сяргей Паўловіч]], [[Мітрафан Кепель]]; у другі радзе: [[Рыгор Шырма]], [[Піліп Кізевіч]], [[Мікалай Марцінчык]].]]
 
{{вызнч|1=Таварыства беларускай школы}} ({{вызн2|1=ТБШ}}) — культурна-асветная арганізацыя ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Створана [[7 снежня]] [[1921]] у Радашковічах [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]], затым аб’ядналася з Беларускай школьнай радай (Вільня).
 
Таварыства беларускай школы было створана на аснове рашэння Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў [[Вільня|Вільні]], статут зацверджаны [[1 ліпеня]] [[1921]]. Да яго далучылася ТБШ у [[Радашковічы|Радашковічах]], заснаванае [[Б. Тарашкевіч]]ам [[7 снежня]] 1921. Акрамя Тарашкевіча, кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі ТБШ у розны час былі [[Р. Астроўскі]], [[Ф. Валынец]], [[Я. Гаўрылік]], І. Грэцкі, [[І. Дварчанін]], П. Кізевіч, П. Крынчык, [[А. Луцкевіч]], М. Марцінчык, [[П. Мятла]], С. Лаўловіч, М. Пяткевіч, [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[А. Станкевіч]], [[Ф. Стацкевіч]], [[А. Неканда-Трэпка]], [[А. Уласаў]], Я. Шнаркевіч і інш. Напачатку кіруючымі яго органамі былі Цэнтральная школьная і Наглядная рады. Паводле статута 1926 вышэйшым органам ТБШ быў з'езд, паміж з'ездамі — Галоўная ўправа, якая мела Наглядную раду, акруговыя і павятовыя ўправы. Друкаваныя органы — «Бюлетэнь ТБШ», часопіс «Летапіс ТБШ» (гл. «Беларускі летапіс»), газета «Шлях».
Асноўная мэта дзейнасці была абвешчана ў Статуце – “пашыраць і памагаць асьвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысціянскім духу”. Актыўнымі дзеячамі Таварыства былі [[Ф. Акінчыц]], А. Аляшкевіч, [[Ф. Аляхновіч]], [[Р. Астроўскі]], [[П. Біндзюк]], [[А. Біч]], [[Ф. Валынец]], [[Я. Гаўрылік]], [[М. Гарэцкі]], [[І. Грэцкі]], [[І. Дварчанін]], [[А. Дмахоўскі]], [[Я. Драздовіч]], [[П. Жаўрыд]], [[А. Каляда]], [[М. Касцевіч]], [[М. Кахановіч]], [[М. Кепель]], [[П. Кізевіч]], [[І. Краскоўскі]], [[П. Крынчык]], [[А. Луцкевіч]], [[А. Лябецкая]], [[А. Малец]], [[М. Марцінчык]], [[П. Мятла]], [[С. Паўловіч]], [[П. Пестрак]], [[П. Пліс]], [[В. Пранько]], [[М. Пяткевіч]], [[П. Пяткун]], [[В. Рагуля]], [[А. Райчонак]], [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[У. Самойла]], [[А. Смоліч]], [[А. Станкевіч]], [[Ф. Стацкевіч]], [[А. Трэпка]], [[А. Уласаў]], [[Л. Чарняўская-Гарэцкая]], [[Р. Шырма]], [[Ф. Ярэміч]] і інш.
 
ТБШ імкнулася распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул. Асноўная мэта дзейнасці была абвешчана ў Статуце: “пашыраць і памагаць асвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысціянскім духу”. Таварыства адкрывала і ўтрымлівала народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія семінары, чытальні-бібліятэкі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, выдавала часопісы, падручнікі і іншую літаратуру, займалася канцэртнай дзейнасцю. Сябры ТБШ пераследавалісявыступала польскайсупраць дыфензівайпаланізацыі, асуджалісясацыяльнага іпрыгнёту, многіяправодзіла ўтрымлівалісяшырокую ўдзейнасць турмах.па Аднакадкрыцці закрыцьбеларускіх усешкол, беларускіяпавышала школыагульнаадукацыйны неі ўдалося.культурны Толькіўзровень ўнасельніцтва, [[1937]]яго г.нацыянальную польскія ўлады забаранілі дзейнасць уплывовай нацыянальна-патрыятычнай арганізацыісвядомасць.
 
Асноўная мэта дзейнасці была абвешчана ў Статуце – “пашыраць і памагаць асьвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысціянскім духу”<!--. Актыўнымі дзеячамі Таварыства былі [[Ф. Акінчыц]], А. Аляшкевіч, [[Ф. Аляхновіч]], [[Р. Астроўскі]], [[П. Біндзюк]], [[А. Біч]], [[Ф. Валынец]], [[Я. Гаўрылік]], [[М. Гарэцкі]], [[І. Грэцкі]], [[І. Дварчанін]], [[А. Дмахоўскі]], [[Я. Драздовіч]], [[П. Жаўрыд]], [[А. Каляда]], [[М. Касцевіч]], [[М. Кахановіч]], [[М. Кепель]], [[П. Кізевіч]], [[І. Краскоўскі]], [[П. Крынчык]], [[А. Луцкевіч]], [[А. Лябецкая]], [[А. Малец]], [[М. Марцінчык]], [[П. Мятла]], [[С. Паўловіч]], [[П. Пестрак]], [[П. Пліс]], [[В. Пранько]], [[М. Пяткевіч]], [[П. Пяткун]], [[В. Рагуля]], [[А. Райчонак]], [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[У. Самойла]], [[А. Смоліч]], [[А. Станкевіч]], [[Ф. Стацкевіч]], [[А. Трэпка]], [[А. Уласаў]], [[Л. Чарняўская-Гарэцкая]], [[Р. Шырма]], [[Ф. Ярэміч]] і інш.-->
=== Сучаснасць ===
 
У першыя гады існавала ТБШ пазбягала палітычных метадаў і сродкаў змагання, было прыхільнае выключна асветніцтву. Наладжвала курсы для настаўнікаў, аказвала матэрыяльную і навучальна-метадычную дапамогу [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай]], [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкай]], Навагрудскай, Клецкай і інш. бел. гімназіям і пачатковым школам, нелегальна накіроўвала моладзь на вучобу за мяжу, у т.л. ў [[БССР]]. 3 утварэннем Беларускага пасольскага клуба адстойвала нацыянальныя правы на парламенцкім узроўні. Для павышэння эфектыўнасці навучання і выхавання, абароны нацыянальнай адукацыі правяло 11-14 красавіка [[1923]] у Вільні з'езд педагогаў беларускіх гімназій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, арганізавала кнігавыдавецкую дзейнасць (з 1921 у Вільні працавала Выдавецтва Таварыства беларускай школы).
 
Пад уплывам і кіраўніцтвам [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)]], беларускага пасольскага клуба «Змаганне», а таксама Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ТБШ ператварылася ў масавую арганізацыю. 3 1926 атрымала магчымасць легальнай працы ў Віленскім, Навагрудскім, Палескім і Беластоцкім ваяводствах. Грамадаўскі ўздым садзейнічаў складванню прынцыпаў арганізацыйнай пабудовы, асноўных форм і метадаў работы ТБШ. 3-за непрызнання рэвалюцыйных поглядаў частка дзеячаў стварыла ў 1926 альтэрнатыўную культурна-асветную арганізацыю — [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры]] (БІГіК). У канцы 1927 па ўсёй Заходняй Беларусі дзейнічала 12 акруговых упраў ТБШ — у [[Баранавічы|Баранавічах]], [[Беласток]]у, [[Вілейка|Вілейцы]], [[Гродна|Гродне]], [[Глыбокае|Глыбокім]], [[горад Косава|Косаве]], [[Ліда|Лідзе]], [[Мір]]ы, [[Навагрудак|Навагрудку]], [[горад Свіслач|Свіслачы]], [[Слонім]]е і Вільні (яе функцыі выконвала праўленне цэнтральнага гарадскога гуртка). I з'езд ТБШ (28-29 снежня 1927, Вільня) пастанавіў дамагацца адкрыцця дзяржаўных беларускіх пачатковых школ, беларускіх гімназій і настаўніцкіх курсаў, семінарыі, стварэння пры Віленскім і Палескім школьных папячыцельствах беларускіх аддзелаў, заснавання кафедры беларусазнаўства ў Віленскім універсітэце імя С. Баторыя і інш. Перад гурткамі была пастаўлена задача па разгортванні розных форм асветнай працы. Да сярэдзіны 1928 колькасць гурткоў дасягнула 430 (14-15 тыс. чал.), у сярэдзіне 1930 — перавысіла 500 (болын за 15 тыс. чал., паводле інш. звестак — каля 30 тыс. чал.); пераважная болышсць іх функцыянавала ў сельскай мясцовасці.
 
Пасля разгрому БСРГ таварыства ператварылася ў «другую лінію акопаў», у яго складзе апынулася шмат былых членаў Грамады. Легальны характар ТБШ шырока выкарыстоўвала [[КПЗБ]]. Таварыства выкрывала антыбеларускую сутнасць школьнага заканадаўства Польшчы, арганізавала масавую кампанію падачы заяў аб адкрыцці беларускіх школ. У 1924-25 было пададзена каля 16 тыс. заяў (на 412 школ), да 1928 — больш за 30 тыс. (на 1229 школ). Санацыйны рэжым зрабіў некаторыя ўступкі: у 1927/28 навуч. годзе было адкрыта 78 беларускіх і польска-беларускіх школ, дадзена права выпускнікам Віленскай беларускай гімназіі здаваць экзамены на атэстат сталасці, наладжаны метадычныя канферэнцыі і інш. Для правядзення асветнай работы сярод насельніцтва ТБШ стварала гурткі самаадукацыі, бібліятэкі, хаты-чытальні, клубы, народныя дамы, арганізоўвала драматычныя і харавыя калектывы, наладжвала іх выступленні. Галоўная ўправа арганізавала ў Вільні пры Беларускім народным тэатры падрыхтоўку інструктараў па мастацкай самадзейнасці. Драматычныя гурткі і секцыі ставілі творы беларускіх, украінскіх, польскіх драматургаў, у т.л. «Паўлінку» Я. Купалы, «Антось Лата» Я. Коласа, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча, «Суд» У. Галубка, «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі і інш. У рэпертуары хароў пераважалі беларускія народныя песні.
 
Таварыства выказвала рашучы пратэст супраць закрыцця беларускіх гімназій і пачатковых школ, выступала за дэмакратызацыю народнай адукацыі. У 1927 надрукавана «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» Дварчаніна. Летам 1927 і 1928 у Радашковічах былі арганізаваны настаўніцкія курсы. Паўловіч у брашуры «Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы» (1928) і ў «Беларускім календары» на 1929 выклаў бачанне мэтаў, задач і зместу выхавання. Разам з іншымі прадстаўнікамі заходнебеларускай грамадскасці ён выступаў з рэзкім асуджэннем увядзення ў існуючыя беларускія і польска-беларускія пачатковьы школы буквара з лацінскай азбукай. У брашуры «Некалькі ўваг аб беларускім «Лемантары» Ст. Любіч-Маеўскага» (1929, пад псеўд. Паляшук) Паўловіч прызнаў яго шкодным для нацыянальнай свядомасці дзяцей.
 
Пасля забароны польскімі ўладамі ў жніўні 1928 Галоўнай управы (да жніўня 1929) пад уздзеяннем ідэйна-палітычнага размежавання адбылася палярызацьы поглядаў у кіраўніцтве ТБШ наконт характару яго дзейнасці. Дзеячы КПЗБ, клуба «Змаганне» выступалі за палітызацыю работы таварысва, прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі настойвалі абмежавацца толькі асветнай працай, што ўспрымалася як згодніцтва. На нелегальным з'ездзе ТБШ у Вільні 19 мая 1929 былі прыняты рэзалюцыі (агульнапалітычная, пратэст супраць праследаванняў з боку польскіх улад), а таксама выключаны з таварыства за «школьную дзейнасць» праціўнікі палітызацыі (Р. Астроўскі, А. Луцкевіч, А. Неканда-Трэпка, Я. Шнаркевіч, А. Коўш і інш.). Лявацка-сектанцкі падыход КПЗБ да нацыянальнага пытання ў канцы 1920 — пач. 1930-х г. адмоўна паўплываў на становішча Таварыства, яго барацьбу супраць паланізацыі беларускага насельніцтва. Польскія ўлады закрылі беларускія гімназіі ў Радашковічах (1929), Клецку (1931), Навагрудку (1934), шэраг беларускіх пачатковых школ, перашкаджалі дзейнасці ТБШ, забаранялі акруговыя і павятовыя з'езды, управы, гурткі, клубы, бібліятэкі, арыштоўвалі і судзілі кіраўнікоў, актывістаў. У 1928 — ліпені 1930 забаронена дзейнасць 6 акруговых упраў і больш за 300 гурткоў. 1-4 лютага 1933 у Вільні адбыўся суд над Галоўнай управай ТБШ. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы «камуністычнай змовы» не было пацверджана — Ф. Стацкевіч, Р. Шырма, М. Пяткевіч былі апраўданы, М. Церах і Ю. Саковіч атрымалі па 3, Я. Скурко (М.Танк) — 2 гады турэмнага зняволення. У 1930-33 з-за ганенняў не ўдалося правесці агульны з'езд ТБШ. Да восені 1932 колькасць гурткоў зменшылася да 150 (каля 4 тыс. чал.), засталася 1 акруговая ўправа ў Беластоку (забаронена ў сакавіку 1934).
 
Негатыўны ўплыў зрабілі палітычныя рэпрэсіі ў 1930-я г. ў БССР у адносінах да былых кіраўнікоў і актывістаў ТБШ Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, Дварчаніна, Валынца, Гаўрыліка, Тарашкевіча і інш. Галоўная ўправа падвяргалася беспадстаўным абвінавачванням з боку КПЗБ. Хоць на нелегальным з'ездзе [[17 чэрвеня]] [[1934]] быў выказаны заклік да ажыўлення працы, Галоўная ўправа па-ранейшаму была паралізавана дэструктыўнымі дзеяннямі камуністаў. 3-за ідэйна-палітычных разыходжанняў не было наладжана супрацоўніцтва з іншымі культурна-асветнымі арганізацыямі, у т.л. створаным у 1932 Таварыствам беларускай асветы.
 
Магчымасці для аднаўлення дзейнасці ТБШ з'явіліся пасля выпрацоўкі КПЗБ такгыкі адзінства дзеянняў і стварэння шырокага антыфашысцкага народнага фронту. У студзені [[1936]] Галоўная ўправа заклікала нізавыя струкгуры аднаўляць дзейнасць. У лютым 1936 было заключана пагадненне паміж ТБШ і БІГіК аб адзінстве дзеянняў у школьнай справе, прынята сумесная дэкларацыя аб дамаганні роднай школы, створаны агульны Школьны сакратарыят. Была выдадзена і распаўсюджана інструкцыя з юрыдычнымі даведкамі па школьным заканадаўстве з практычнымі парадамі, арганізавана падача дэкларацый пра адкрыццё беларускіх школ у Баранавіцкім, Браслаўскім, Ваўкавыскім, Вілейскім, Маладзечанскім, Слонімскім і інш. паветах. Польскія ўлады аказвалі супрацьдзеянне школьнаай акцыі: праводзіліся канфіскацыі дэкларацый, рэвізіі, затрымкі карэспандэнцыі на пошце, арышты ўпаўнаважаных, запалохванне і інш. Цеснаму ўзаемаіадзеянню ТБШ і БІГіК перашкаджалі недаверлівыя адносіны паміж дзеячамі ШЗБ і Бел. хрысціянскай дэмакратыі, Бел. нац. аб'яднання). Нягледзячы на цяжкасці, Школьны сакратарыят атрымаў каля 4,5 тыс. заяў з месцаў. 5 ліпеня 1936 адбыўся агульны сход кіраўнікрў ТБШ і яго віленскага актыву, на якім праведзены выбары, абмеркаваны пытанні аб рабоце арг-цыі і яе задачах. Амаль поўная адсутнасць беларускіх школ (у канцы 1936 снавалі 8 беларускіх і 14 польска-беларускіх пачатковых школ, адзіная беларуская гімназія ў Вільні) выклікала пашырэнне самаадукацыі, хатняга навучання. Прапагандай гэтага сродку атрымання ведаў займаўся часопіс «Беларускі летапіс». Паўловіч склаў і выдаў буквар для хатняга навучання «Першыя зярняткі» (1936, у 1937 — «Засеўкі» на лацінцы). Кіраўнікі і актывісты ТБШ [[13 снежня]] 1936 прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Дня беларускай культуры ў Вільні, прымеркаваных да 15-годдзя ТБШ, іншых угодкаў.
 
ТБШ забаронена польскімі ўладамі [[2 снежня]] 1936.
{{літ|1=
|Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.) // Бел. гіст.. часоп. 1994. № 2.
|Вабішчэвіч А. Таварыства беларускай школы (1921—1936 гг.) // Бел. гіст. часоп. 1997. №1.
|Вабішчэвіч А. Таварыства беларускай школы: першыя гады існавання // Спадчына. 1996. №5.
|Ладысеў У. Выпрабаванні часам і жыццём: (Да 75-годдзя ўтварэння і дзейнасці Кампартыі Заходняй Беларусі) // Бел. гіст. часоп. 1998. №4.
|Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993.
}}
 
=== Сучаснасць ===
[[22.3]].[[1996]] было створана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы», якое зарэгістравана [[Міністэрствам юстыцыі]].