Ян Сакалоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сакалоўскі Ян''' (Іван; ? - пасля 1651), удзельнік казацка-сялянскага руху на [[Украіна|Украіне]] і [[Беларусь|Беларусі]], казацкі палкоўнік, "кастырскі гетман". Паходзіў з беларускай праваслаўнай шляхты. Пасля разгортвання паўстання [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]] на Украіне далучыўся да казакоў. У ліпені 1648 г. на чале казацкага загону прымаў удзел у барацьбе з атрадамі шляхты [[ВКЛ]] у Рэчыцкім і Мазырскім паветах. Прымаў удзел у авалоданні казакамі [[Мазыр]]ом. У жніўні 1648 г. на чале 2-тыс. палка рушыў на [[Слуцк]]. Пасля няўдалых перамоваў з камендантам горада Янам Сасноўскім і прадстаўнікамі слуцкага праваслаўнага духавенства і мяшчан, паспрабаваў узяць горад штурмам. Няўдалыя спробы авалодаць горадам прымусілі палкоўніка перайсці да аблогі горада, на дапамогу Я. Сакалоўскаму таксама быў накіраваны атрад казакаў, які, аднак, быў разбіты па дарозе. У ноч з 28 на 29 жніўня 1648 г. у Слуцк патаемна ўвайшлі 6 харугваў войска ВКЛ, пасля чаго перавага сіл аказалася не на баку казакоў. Сакалоўскі быў цяжка паранены і вымушаны зняць аблогу са Слуцка. У 1649 г. у дзельнічаў у перамовах казацкага кіраўніцтва з расійскім паслом К. Ункоўскім. У 1651 г. страціў пасаду "кастрскагакастырскага гетмана", далейшы лёс невядомы.