Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў сям’і гетмана [[Міхал КазімирКазімір Радзівіл «Рыбанька»|Міхаіла «Рыбанькі»]] і [[Францішка Уршуля Радзівіл|Францішкі Уршулі Вішнявецкай]]. Вядомы пад прозвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, з якім ён звяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрознення ад канцлера [[Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікалітоўскі)|Караля Станіслава Радзівіла]] (1669—1719).
 
З [[1752]] — [[мечнік вялікі літоўскі|мечнік вялікі літоўскі]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], у [[1762]] стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]]. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бітву з рускімі пад [[Слонім]]ам, але пацярпеў паражэнне і вымушаны быў ратавацца на [[Валошчына|Валошчыне]]. Падчас знаходжання ў [[Дрэздэн]]е прыйшла да яго вестка пра адабранне ў яго чыну ваяводы і сэквестравання яго маёнткаў. Дзякуючы намаганьням расійскага пасла [[Мікалай Рапнін|Мікалая Рапніна]] вярнуўся ў краіну і стаў у [[1767]] генеральным маршалкам [[Радамская канфедэрацыя|Радамскай канфедэрацыі]]. Выказаўшы прысягу на вернасць каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту Панятоўскаму]], атрымаў назад ўсе страчаныя ўладанні. У [[1768]] выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога [[Рэч Паспалітая]] станавілася расійскім [[пратэктарат]]ам, і стаў генеральным маршалкам [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]]. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі [[Нясвіж]] і [[Слуцк]], Радзівіл быў вымушаны з'ехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Венгрыі, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Венецыі.