Браслаўская града: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[Файл:Браслаўская града.svg|thumb|Браслаўская града]]
[[Image:BraslavRaion1.JPG|thumb|220px]]
'''Брасла́ўская града́''' — узвышша, якое знаходзіцца на крайнім паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]], займае большую частку [[Браслаўскі раён|Браслаўскага]] і частку [[МіёрскіМёрскі раён|МіёрскагаМёрскага]] раёнаў [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]].
 
На поўначы града абмежавана далінай [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], на ўсходзе і поўдні — [[Полацкая нізіна|Полацкай нізінай]]. Працягнулася з захаду на ўсход на 66 км, з поўначы на поўдзень — амаль на 60 км, плошча 1,9 тыс. км². Найбольшая вышыня — [[Воўчая гара]] — 210 м [[Вышыня НУМ|над узроўнем мора]] з'яўляецца найвышэйшай кропкай МіёрскагаМёрскага раёна. Знаходзіцца прыкладна ў 10 км на ўсход ад вёскі [[вёскаСлабодка (Браслаўскі раён)|Слабодка,]] [[Браслаўскі раён|в.Браслаўскага Слабодкараёна]].
 
Града канчаткова аформілася ў час браслаўскага прыпынку (стадыялу) паазерскага ледавіка. У рэльефе вылучаюцца дугападобныя грады, паміж якімі паніжэнні і невялікія азёры. Трапляюцца шматлікія [[Озы|озавыя]] і [[Камы|камавыя]] ўзгоркі. Карысныя выкапні: керамічная сыравіна, пясчана-жвіровы матэрыял, [[торф]].
 
Рэкі належаць да басейна Заходняй Дзвіны, найбольшая — [[рака Друйка (рака)|Друйка]], якая працякае праз некалькі азёр. Пад азёрамі каля 10 % тэрыторыі, большасць з іх належыць да [[Браслаўская група азёр|Браслаўскай групы азёр]]. Разарана каля 60 % тэрыторыі, пад лесам і хмызняком каля 20 % тэрыторыі.
 
Браслаўская града вызначаецца маляўнічасцю краявідаў, асабліва там, дзе аблесеныя ўзгоркі спалучаюцца з азёрнымі плёсамі. Тут размешчаны [[Нацыянальны парк Браслаўскія азёры]], зоны адпачынку, санаторыі, дамы адпачынку, турбаза.