Розніца паміж версіямі "Рудня (Лагойскі сельсавет)"

гісторыя
(→‎Страчаная спадчына: вікіфікацыя, афармленне)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(гісторыя)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
}}
'''Ру́дня''' — [[вёска]] ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], на рацэ [[Гайна (рака)|Гайна]], за 6 км на ўсход ад [[Лагойск]]а. Уваходзіць у склад [[Лагойскі сельсавет|Лагойскага сельсавета]].
 
У Рудні пражывае 51 жыхар ([[2003]]).
== Гісторыя ==
 
=== Расійская імперыя ===
 
З 1795 года ў [[Барысаўскі павет|Барысаўскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Паводле рэвізіі ў вёсцы было 15 двароў і 116 жыхароў.
 
У 1800 годзе у вёсцы працаваў завод металічных вырабаў (даход 171 рубель 43 капейкі срэбрам), які належыў [[Род Тышкевічаў|Тышкевічам]]. На заводзе вырабляліся жалезныя рэчы для ўнутраных патрэб і прадаваліся на мясцовым рынку.
 
Паводле рэвізіі 1811 года — вёска, 76 душ мужчынскага полу, у складзе маёнтка Лагойск, уласнасць графа [[І. Тышкевіч|І. Тышкевіча]]. У 1846 годзе — 15 двароў, 156 жыхароў, карчма (даход 400 тыс. срэбрам), належыць графу [[Канстанцін Піевіч Тышкевіч|Канстанціну Тышкевічу]]. У 1870 годзе вёска, 62 рэвізскія душы мужчынскага полу, у [[Лагойская воласць|Лагойскай воласці]] [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], меўся [[хлебазапасны магазін]]. Вяскоўцы былі прыхаджанамі Лагойскага праваслаўнага прыхода [[Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск)|Свята-Мікалаеўскай царквы]]. У 1886 годзе [[сяло]], 19 двароў, 156 жыхароў, праваслаўная Свята-Георгіеўская царква на могілках. На пачатку ХХ ст. веска адносілася да [[Гасцілавіцкая сельская грамада|Гасцілавіцкай сельскай грамады]], у якую ў 1905 годзе ўваходзілі 13 гаспадарак, што мелі 201,9 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе — 34 двары, 206 жыхароў, у 1917 годзе — 40 двароў, 243 жыхары.
 
=== Найноўшы час ===
 
З 20 жніўня 1924 года вёска ў [[Лагойскі сельсавет|Лагойскім сельсавеце]] і [[Лагойскі раён|раёне]] [[Менская акруга|Мінскай акругі]]. У 1930 годзе арганізаваны калгас "8 Сакавіка", працавала кузня. У 1941 годзе 32 двары, 160 жыхароў. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] гітлераўцы вывезлі ў Германію 3 жыхароў, 11 вяскоўцаў загінулі на фронце, 23 у партызанскай барацьбе. У 1969 годзе 40 двароў 126 жыхароў. У 2003 годзе 23 двары, 51 жыхар.
 
== Помнікі архітэктуры ==
=== Страчаная спадчына ===
==== Свята-Георгіеўская царква ====
 
Свята-Георгіеўская царква была пабудавана ў XIX ст. Размяшчалася на могілках. Была прыпісана да [[Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск)|Лагойскай Свята-Мікалаеўскай царквы]]. Помнік народнага драўлянага дойлідства. Царква была пабудавана прамавугольным зрубам на падмурку (4 х 3,5 х 2,5 сажня). Над [[Гонта|гонтавым]] дахам узвышаўся купал, сцены чляніліся 3 вокнамі і аднымі дзвярамі. Над уваходным ганкам была устаноўлена 4-слуповая [[званіца]]. Ад царквы застаўся толькі каменны [[падмурак]].
[[Файл:Рудня. Месца царквы на могілках (02).jpg|міні|злева|Падмурак Свята-Георгіеўскай царквы]]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Памяць/Лагойскі раён|1}}
 
{{Лагойскі сельсавет}}