Маньчжуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 18:
Нурхацы рэфармаваў традыцыйныя родавыя абшчыны, злучыў іх у 8 ваенных аб'яднанняў - сцягоў ''гуса''. У кожны ''гуса'' ўваходзіла 5 палкоў ''чжалань'', у кожны ''чжалань'' - 5 рот ''ніру''. Нурхацы і яго пераемнікі здолелі ўсталяваць кантроль над часткай паўночна-усходнега [[Кітай|Кітая]]. У [[1644]] г., калі [[Горад Пекін|Пекін]] апынуўся ў руках сялян-паўстанцаў, і імператар скончыў жыццё самагубствам, маньчжуры ўвайшлі ў саюз з кітайскай імператарскай арміяй і захапілі сталіцу Кітая. Была створана маньчжурская [[дынастыя Цын]], якая ў другой палове XVII - [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стст. здолела усталяваць сваю ўладу на тэрыторыі ўсяго Кітая, а таксама пашырыць яго межы на захад і на поўнач. У [[1688]] г. быў заключаны дагавор з [[Расія]]й, які гарантаваў далучэнне зямель паўднёва-усходняй [[Сібір]]ы. Для лігітымізацыі кіравання імператары [[дынастыя Цын|Цын]] заключалі шлюбныя саюзы з прадстаўніцамі вышэйшых родаў манголаў.
 
У дзяржаве Цын маньчжуры ператварыліся ў ваенна-служылае саслоўе, якое мела значныя прывілегіі. Але ў выніку гэта садзейнічала паступоваму перайманню кітайскіх мовы і культуры, што асабліва заўважна з XVIII ст. Толькі маньчжуры паўночнага захаду Кітая працягвалі захоўваць свае мову і традыцыі.
 
У [[1911]] г. у Кітаі адбылася рэвалюцыя, у выніку якой апошні маньчжурскі імператар [[Пу І]] быў звергнуты. У [[1932]] - [[1945]] гг. [[Японія|японцы]] ўзнавілі існаванне [[Маньчжоў-го|Вялікай Маньчжурскай Імперыі]] як марыянетачнай дзяржавы. У [[1949]] г. яна ўвайшла ў склад КНР.
 
У нашы дні маньчжуры складаюць адну з найбольш вялікіх этнічных меньшасцяў Кітая.
 
==Традыцыйная культура==
Маньчжуры паўночнага ўсходу [[Кітай|Кітая]] здаўна займаліся земляробствам, вырошчвалі зерневыя і [[алей]]ныя культуры, [[гародніна|гародніну]]. Да сяр. [[XX стагоддзе |XX]] ст. былі распаўсюджаны простыя прылады працы - драўляны плуг ''аньчжа'', чыгунны лямеш ''халхань'', каменныя каткі ''тахароку'' і г. д. Трымалі рабочую жывёлу ([[карова|быкоў]], [[Конь свойскі|канёў]]) і [[Свойская свіння|свіння]]ў. У горна-таёжных раёнах важнымі заняткамі таксама былі нарыхтока [[драўніна|лесу]], вытворчасць драўнянага [[вугаль|вугля]], збор дзікага [[вінаград]]а, [[паляванне]] і г. д.
 
Жытлы будавалі на берагах [[рака|рэк]], звычайна на схілах для абароны ад халодных паўночных і паўночна-заходніх вятроў. У [[XVII стагоддзе |XVII]] - [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. з'явіліся паселішчы ўздоўж шляхоў, якія ахоўваліся маньчжурамі. У пач. XIX ст. паміж гарадамі [[горад Харбін|Харбін]], [[горад Шэньян|Шэньян]] і [[горад Шуанчэн|Шуанчэн]] былі створаны маньчжурскія [[вёска|вёскі]], што знаходзіліся на роўнай адлегласці адна ад адной і мелі назву ''гуса''. Гэтыя вёскі ўмацоўваліся абарончым [[Тын|парканам]] з зямлі, мелі форму правільнага чатырохкутніку з вежамі ў вуглах. У кожным паселішчы жыло ад 20 да некалькіх соцен чалавек. Хаціны [[каркас]]ныя аднапявярхоўныя. Каля галоўнай хаціны, звернутай дзвярыма да ўваходнай брамы, маглі ўзводзіцца памяшканні меншыя па памерах. Паміж жытлам і брамай усталёўвалася драўляная тычка ''сома'' з кавалкам тканіны на версе для ахвярапрынашэнняў духам. Уваходзілі ў хату праз пярэдні пакой або кухню.
 
Традыцыйная [[вопратка]] ў мужчын складалася з шырокіх штаноў ''факуры'', крамніннага пояса, курткі, камізэлькі. Штаніны запраўлялі ў боты або на канцах наглуха абмотвалі кавалкамі тканіны. Святочная адзежа заўсёды ўпрыгожвалася яркім гафтам. Зімовая падбівалася ватай. Жанчыны апраналі доўгія штаны да шчыкалатак, кофты ''курумэ'' і доўгія халаты ''цыпаа''. Колер вопраткі выбіралі часцей сіні. Многія элементы нацыянальных строяў маньчжураў былі запазычаны кітайцамі.
Радок 33:
Мужчыны галілі пярэднюю частку галавы, а доўгія заднія валасы запляталі ў косы. Жанчыны згортвалі валасы на цемрадзі ў вялікі вузел ''шашонь'', які ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі. Былі вядомы і іншыя складаныя жаночыя прычоскі, характэрныя для вышэйшых колаў. Распаўсюджаныя ўпрыгожванні - завушніцы і бранзалеты са срэбра. Шырока карысталіся [[касметыка]]й - тушшу, памадай, румянамі.
 
Маньчжуры здолелі захаваць родавыя арганізацыі ''хала'', дзякуючы якім не рассеяліся сярод кітайцаў нават пасля таго, як многія згубілі сваю мову. Чальцы аднога ''хала'' лічацца сваякамі і паходзяць ад агульнага продка-мужчыны. Кожны дарослы родзіч павінен ведаць сваіх сваякоў. У некаторых ''хала'' да сёй пары вядуцца спецыяльныя кнігі. Акрамя таго, у ''хала'' маюцца свае духі-заступнікі. Род кантралюе ўнутраныя шлюбныя сувязі. З-за рассялення маньчжураў у розныя часткі імперыі Цын да пачатку XIX ст. са складу ''хала'' пачалі вылучацца больш дробныя арганізацыі ''макунь''. Яны аб'ядноўваюць прадстаўнікоў таго або іншага ''хала'', што апынуліся ў пэўнай мясцовасці.
 
[[сям'я|Сем'і]] малыя нуклеарныя. На чале сям'і заўсёды стаіць бацька. Яму падпарадкоўваюцца і жонка, і дзеці. У адсутнасці бацькі дзеці падначальваюцца маці. Земляробства, паляванне, збіральніцтва, ваенная справа заўсёды лічыліся выключна мужчынскімі заняткамі. Толькі ў вельмі бедных сем'ях жанчыны працавалі на палетках. Звычайна маньчжуры мелі па адной жонке. [[палігінія|Палігінію]] раней толькі багатыя гараджане. Спадчына перадавалася толькі па мужчынскай лініі. Да [[1911]] г. шырока ўжываўся звычай шматгадовага спавівання жаночых ног для таго, каб ступня была маленькая, а вялікае палец нагі рос уніз.
Радок 51:
 
==Рэлігія==
Традыцыйная [[рэлігія]] - [[шаманізм]]. Пасля заваявання [[Кітай|Кітая]] таксама шырока распаўсюдзіўся [[будызм]], аднак маньчжуры раўніва захоўвалі свае [[рытуал]]ы. У [[Пекін]]е дзейнічаў вялікі шаманскі храм. У [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. нават з'явіліся шаманскія кнігі на [[маньчжурская мова|маньчжурскай мове]].
 
Шаманскі [[пантэон]] складаўся з вялікай колькасці духаў ''эньдуры'', якія шанаваліся па пэўных днях. Пасрэднікамі паміж светам духаў і людзей маглі выступаць як главы сем'яў, так і прафесійныя шманы ''самань'', якія займаліся лекаваннем, праводзілі пахавальныя абрады, суправаджалі душу нябожчыка ў замагільны свет, прадракалі будучыню, шукалі згубленыя і скрадзеныя рэчы і г. д. Шаманамі маглі стаць мужчыны і жанчыны, старыя і маладыя. Лічылася, што асобу ''самань'' выбіралі самі духі. Многія шаманскія рытуалы блізкія да тых, што існавалі ў [[нанайцы|нанайцаў]].
Радок 64:
[[Катэгорыя:Народы Азіі]]
[[Катэгорыя:Народы Кітая]]
[[Катэгорыя:Тунгуса-Маньчжурскіяманьчжурскія народы]]