Леў Сапега: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pofka (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
Да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зельву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. Рускай смуты пачатку 17 ст.
 
[[Выява:Church of St. Michael's Vilniusin Vilnius02(js).jpg|thumb|Віленскі касцёл Міхаіл Арханёла]]
Л. І. Сапега падтрымліваў ідэю [[Берасцейская унія|царкоўнай уніі ў ВКЛ]] (1596), бо лічыў, што рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Разам з тым Сапега быў катэгарычным праціўнікам гвалту як сродка ўмацавання веры. Сам перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў 1588 прыняў каталіцтва, быў адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. На яго час прыпаў перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях (у т.л. [[Лівонская вайна|Лівонскай вайне]]), ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ — сабраны на яго сродкі [[гусары|гусарскі]] полк удзельнічаў у бітве пад Вялікімі Лукамі і пры аблозе Пскова. Узначальваў пасольства ВКЛ па працягу дзеяння [[Ям-Запольскі мір|Ям-Запольскага міру]] (1582), заключыў мірныя дагаворы з [[Фёдар Іаанавіч|Фёдарам Іаанавічам]] і [[Барыс Гадуноў|Барысам Гадуновым]] (1600). Праславіўся Л. І. Сапега і як мецэнат, на свае сродкі ён будаваў касцёлы (у т.л. [[Віленскі касцёл Міхаіла]], дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг. Апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле гадоў займаўся ўпарадкаваннем [[Метрыка ВКЛ|Метрыкі ВКЛ]].
[[Файл:ChurchStMichaelVilnius6.jpg|thumb|злева|[[Надмагілле Льва Сапегі]] і яго жонак]]