Янцзы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 22:
Даўжыня 6300 км. [[Вадазбор]] 1808 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 34 тыс. м³/сек.
 
Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецкае нагор'енагор’е|Тыбецкага нагор’я]], дзе назвай Муруй-Ус, цячэ ў шырокай забалочанай [[Даліна|даліне]]. Спускаецца з нагор’я, пераразае [[Сіна-Тыбецкія горы]] (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўднёвую частку [[СычуаньскаяСычуанская катлавіна|Сычуаньскай катлавіны]], ніжэй якой утварае 3 стромкасценныя цясніны са стромкім сценамі. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай]] раўнін, дзе шырыня асноўнага рэчышча да 2 км, шмат рукавоў, [[Пратока|праток]]. Упадае ва [[Усходне-Кітайскае мора]], утварае [[Дэльта, (рака)|дэльту]] (плошча каля 80 тыс. км²).
 
Асноўныя прытокі: [[Ялунцзян]], [[Міньцзян (прыток Янцзы)|Міньцзян]], [[Цзялінцзян]], [[Рака Ханьшуй|Ханьшуй]] (злева). На правым беразе — буйныя азёры [[Дунтынху]], [[Паянху]], [[Тайху]], якія рэгулююць сцёк ракі.
 
Асноўнае жыўленне ад [[мусон]]ных дажджоў, у верхнім цячэнні — ад раставання горных [[Снег|снягоў]] і [[ледавік]]оў. Летнія [[Паводка|паводкі]] з пад’ёмамі ўзроўню вады на [[раўніна]]х да 10—15 м, у цяснінах да 30—40 м. Сярэдні расход вады ў вусці 34 тыс. м³/с, найбольшы — да 70—100 тыс. м³/с. У мінулым на Янцзы былі катастрафічныя паводкі, для аховы ад якіх уздоўж рэчышча пабудаваны [[Дамба|дамбы]] (даўжыня 2,7 тыс. км). Уплыў марскіх [[Прылівы і адлівы|прыліваў]] на 700 км ад вусця. Цвёрды сцёк 280—300 млн т за год. На большай частцы рэчышча воды ракі маюць жоўтае адценне (назва «Блакітная рака», якую далі еўрапейцы, не адпавядае рэчаіснасці).
 
Значныя гідрарэсурсы. Шырока выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна [[рыс]]авых палёў). Гэчжоўбаскі гідравузел, [[ГЭС Тры цясніны]]. Суднаходная на 2850 км (ад падножжа Сіна-Тыбецкіх гор), для марскіх [[судна]]ў — ад горада [[Ухань]]. Агульная даўжыня водных шляхоў у яе басейне каля 70 тыс. км.
Радок 35:
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БЭ|18-1}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Рэкі Кітая]]
[[Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян]]