Аляксандр II (імператар расійскі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47:
Атрымаў хатнюю адукацыю. Па дасягненні паўналецця 22 красавіка [[1834]] (дзень прынясенні ім прысягі) Спадчыннік-[[Цэсарэвіч]] быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у [[1834]] у [[Урадаўнічы сенат|Сенат]], у [[1835]] уведзены ў склад [[Свяцейшы Сінод|Свяцейшага Сінода]], з [[1841]] член [[Дзяржаўны Савет, Расійская імперыя|Дзяржаўнага Савета]], у [[1842]] — Камітэта міністраў. У [[1837]] годзе Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 [[губернія]]ў Еўрапейскай часткі, [[Закаўказзе|Закаўказзя]] і [[Заходняя Сібір|Заходняй Сібіры]], а ў 1838—1839 гадах пабываў у [[Еўропа|Еўропе]].
 
Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова. У [[1836]] годзе ён ужо стаў [[генерал-маёр]]ам, з [[1844]] года поўны генерал, камандаваў [[гвардыя|гвардзейскай пяхотай]]. З [[1849]] года Аляксандр — начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе [[1846]] і [[1848]] гадоў. Падчас [[Крымскай вайны]] 1853—1856 гадоў з аб’яўленнем [[Пецярбургская губерніягуберня|Пецярбургскай губерніігуберні]] на ваенным становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы.
 
Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне [[Парыжскі мір, 1856|Парыжскага міру]] ў сакавіку [[1856]] года. У сувязі з [[каранаванне]]м у жніўні [[1856]] года ён абвясціў амністыю [[дзекабрысты|дзекабрыстам]], [[петрашэўцы|петрашэўцам]], удзельнікам Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, прыпыніў на 3 года [[рэкрут|рэкруцкія наборы]], а ў 1857 годзе ліквідаваў [[ваенныя паселішчы]].