Розніца паміж версіямі "Інстытут беларускай культуры"

(→‎Заснаванне: дапаўненне)
 
== Арганізацыя працы ==
 
[[Выява:Źviazda - pastanova (1928).jpg|450px|thumb|]]
Першы статут ІБК пакуль не выяўлены, з-за кепскай захаванасці матэрыялаў 1920-х гадоў. Аднак некаторыя паведамленні таго часу даюць магчымасць скампанаваць інфармацыю, якая ўтрымлівае асноўныя палажэнні статута<ref>Вестник Наркомпроса БССР. — 1921. — № 2. — С. 33—34; С. Н. [Нкрашэвіч С. М.] Іінстытут беларускай культуры // Вестник Наркомпроса БССР. — 1921. — № 3—4. — С. 13</ref>. У распрацоўцы першага статута ІБК удзельнічалі [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я. Ф. Карскі]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла|Я. Л. Дыла]].
 
Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
 
Першыя супрацоўнікі: [[Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі|У. В. Чаржынскі]] (сакратар ІБК), [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М. В. Азбукін]], [[Мікола Байкоў|М. Я. Байкоў]], [[Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч|Л. Більдзюкевіч]], [[Міхайла Грамыка|М. А. Грамыка]], [[Мікалай Макаравіч Гуткоўскі|М.  М.  Гуткоўскі]], [[Якуб Колас|К. М. Міцкевіч]] (Я. Колас), [[Янка Купала|І. Д. Луцэвіч]] (Я. Купала), [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. І. Родзевіч]] і іншыя.
 
З-за недахопу матэрыяльных сродкаў вёў даследаванні выключна ў галіне [[Гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]]: распрацоўка практычных праблем беларускага мовазнаўства, вывучэнне беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, фальклору. У 1923—1924 створаны агранамічная, прыродазнаўчая і медыцынская секцыі. У канцы 1923 на правах пастаяннай камісіі створана [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства]]. У сакавіку 1924 арганізаваны секцыі этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогіка, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная.
 
У ліпені 1924 [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК]] і [[Савет Народных Камісараў БССР|СНК БССР]] зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэнню прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
[[Файл:Група беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў — чальцоў Інбелкульта.jpg|250px|міні|Група беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў — членаў Інстытута беларускай культуры ў Доме культуры на Фантанцы: у 1-ым радзе — [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М. Азбукін]], [[Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі|У. Чаржынскі]]; у 2-ім радзе — [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. Родзевіч]], [[Вітольд Міхальскі|В. Міхальскі]], [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. Некрашэвіч]], [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Якуб Колас|Я. Колас]]; у 3-ім радзе — [[Аляксандр Прохаравіч Круталевіч|А. Круталевіч]], [[Мікалай Макаравіч Гуткоўскі|М. Гуткоўскі]], [[Міхайла Грамыка|М. Грамыка]]. Ленінград ([[Санкт-Пецярбург]]), [[Расія]]. 1926 год.]]
 
У чэрвені 1927 зацверджаны новы статут ІБК. Структура інстытута была набліжана да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік Некрашэвіч), прыроды і гаспадаркі (кіраўнік [[А. А. Смоліч]]). Створана аспірантура. У лістападзе 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК: [[У. М. Ігнатоўскі]] (прэзідэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзідэнт), [[В. Ю. Ластоўскі]] (сакратар), С. М. Некрашэвіч, [[С. Л. Гельтман]] (загадчык польскага сектара), [[Б. М. Аршанскі]] (загадчык яўрэйскага сектара) і 14 правадзейных членаў ІБК: Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), [[Антон Мікітавіч Ясінскі|А. М. Ясінскі]] (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С. Ю. Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (кафедра жывой беларускай мовы), [[Я. Ю. Лёсік]] (кафедра беларускай навуковай мовы), І. І. Замоцін (кафедра беларускай літаратуры), Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (Жылуновіч, кафедра мастацкай літаратуры), [[М. Ф. Бліадухо]] (кафедра геалогіі), Смоліч (кафедра геаграфіі), [[Якаў Мікітавіч Афанасьеў|Я. М. Афанасьеў]] (кафедра глебазнаўства). Працавалі кафедры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталагічная (па вывучэнні беларускіх дыялектаў, у складзе кафедры Інстытута навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэнні грамадскага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краін Беларусі, гісторыі асветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалогіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклорнай камісіяй), гісторыі Літвы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля [[Віцебск]]а), заалогіі (з заалагічным музеем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складанні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лабараторыяй), антрапалогіі (з лабараторыяй вышэйшай нервнай дзейнасці і антрапалагічным кабінетам), біялогіі (з лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэнні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатра, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва), геалагічны інстытут (з секцыяй рэгіянальнай геалогіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналагічная, па вывучэнні Заходняй Беларусі, па вывучэнні культуры латышоў, па вывучэнні прамысловасці, па вывучэнні хатніх рамёстваў, па вывучэнні кааперацыі. У сістэму ІБК уваходзілі таксама навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі (пры [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі]]), бібліятэка, друкарня.
 
З 1927 г. кафедра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаванне рэспублікі і рыхтавала поўнае геаграфічнае апісанне Беларусі. Метэаралагічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай секцыі) мела сетку метэастанцый і вяло вывучэнне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершана работа над «Кліматычным атласам Беларусі», які падрыхтавала кафедра метэаралогіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Медыцынская секцыя вывучала спецыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі і лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая секцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі і ўдасканалення. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзідыуме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай работай.
 
Да канца 1929 года ў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край (1925)|Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэнні роднага краю. ІБК правёў Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі даследчымі навуковымі ўстановамі. 13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
[[Выява:Źviazda - pastanova (1928).jpg|450px|thumb|]]
13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданні Інбелкульта ==