Інстытут беларускай культуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 72:
У ліпені 1924 [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК]] і [[Савет Народных Камісараў БССР|СНК БССР]] зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэнню прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
[[Файл:Група беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў — чальцоў Інбелкульта.jpg|250px|міні|Група беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў — членаў Інстытута беларускай культуры ў Доме культуры на Фантанцы: у 1-ым радзе — [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М. Азбукін]], [[Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі|У. Чаржынскі]]; у 2-ім радзе — [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. Родзевіч]], [[Вітольд Міхальскі|В. Міхальскі]], [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. Некрашэвіч]], [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Якуб Колас|Я. Колас]]; у 3-ім радзе — [[Аляксандр Прохаравіч Круталевіч|А. Круталевіч]], [[Мікалай Макаравіч Гуткоўскі|М. Гуткоўскі]], [[Міхайла Грамыка|М. Грамыка]]. Ленінград ([[Санкт-Пецярбург]]), [[Расія]]. 1926 год.]]
У чэрвені 1927 зацверджаны новы статут ІБК. Структура інстытута была набліжана да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік Некрашэвіч), прыроды і гаспадаркі (кіраўнік [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. А. Смоліч]]). Створана аспірантура. У лістападзе 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК: [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (прэзідэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзідэнт), [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ю. Ластоўскі]] (сакратар), С. М. Некрашэвіч, [[Стэфан Лявонавіч Гельтман|С. Л. Гельтман]] (загадчык польскага сектара), [[Бэр Аршанскі|Б. М. Аршанскі]] (загадчык яўрэйскага сектара) і 14 правадзейных членаў ІБК: Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), [[Антон Мікітавіч Ясінскі|А. М. Ясінскі]] (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С. Ю. Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (кафедра жывой беларускай мовы), [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Я. Ю. Лёсік]] (кафедра беларускай навуковай мовы), І. І. Замоцін (кафедра беларускай літаратуры), Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (Жылуновіч, кафедра мастацкай літаратуры), [[Мікалай Фёдаравіч Бліадухо|М. Ф. Бліадухо]] (кафедра геалогіі), Смоліч (кафедра геаграфіі), [[Якаў Мікітавіч Афанасьеў|Я. М. Афанасьеў]] (кафедра глебазнаўства). Працавалі кафедры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталагічная (па вывучэнні беларускіх дыялектаў, у складзе кафедры Інстытута навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэнні грамадскага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краін Беларусі, гісторыі асветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалогіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклорнай камісіяй), гісторыі Літвы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля [[Віцебск]]а), заалогіі (з заалагічным музеем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складанні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лабараторыяй), антрапалогіі (з лабараторыяй вышэйшай нервнай дзейнасці і антрапалагічным кабінетам), біялогіі (з лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэнні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатра, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва), геалагічны інстытут (з секцыяй рэгіянальнай геалогіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналагічная, па вывучэнні Заходняй Беларусі, па вывучэнні культуры латышоў, па вывучэнні прамысловасці, па вывучэнні хатніх рамёстваў, па вывучэнні кааперацыі. У сістэму ІБК уваходзілі таксама навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі (пры [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі]]), бібліятэка, друкарня.
 
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[Геалогія|геалогіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[Геаграфія|геаграфіі]], геафізікі, [[Хімія|хіміі]], вывучэння прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая секцыя даследавала прыроду рэспублікі. Яе экспедыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[Гліна|гліны]], [[Буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцця нафты.
Радок 82:
Да канца 1929 года ў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край (1925)|Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэнні роднага краю. ІБК правёў Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі даследчымі навуковымі ўстановамі.
[[Выява:Źviazda - pastanova (1928).jpg|450px|thumb|]]
13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]].
 
== Выданні Інбелкульта ==