Пётр Антонавіч Крачэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
 
Дэлегат [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]] 1917 года. На з’ездзе ўзначальваў мандатную камісію{{Sfn|Мазец В.|2014|с=363}}. Па разгоне ўвайшоў у [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда]], а пасля ў [[Рада БНР|Раду БНР]].
[[Файл:Dziejačy BNR.jpg|міні|250пкс|Дзеячы БНР, 1918 год. Пётр Крачэўскі стаіць другі справа]]
 
З 19 лютага 1918 года ў складзе [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]], дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату{{Sfn|Мазец В.|2014|с=371}}. З ліпеня, у выніку распаду [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]], адзін з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. У верасні 1918 года разам з [[Тодар Вернікоўскі|Тодарам Вернікоўскім]] накіроўваўся ва [[Украінская дзяржава|Украіну]] з мэтай заключэння пагаднення аб тавараабмене, 27 верасня 1918 года па заканчэнне місіі вярнуліся ў [[Мінск|Менск]]. З украінскім урадам была дасягнутая згода ў пытанні тавараабмену: узамен на ўкраінскія тавары БНР абавязвалася пастаўляць лесаматэрыялы, дровы і запалкі{{Sfn|Мазец В.|2014|с=371}}. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя дала дазвол на ажыццяўленне абмену{{Sfn|Мазец В.|2014|с=372}}. У канцы 1918 года, пасля заключэння пагаднення паміж [[Літоўская Тарыба|Літоўскай Тарыбай]] і [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай радай]], Пётра Крачэўскі выконваў абавязкі камісара ў [[Гродзенскі павет (Расійская імперыя)|Гарадзенскім павеце]]{{Sfn|Мазец В.|2014|с=372}}.