Аляксандр Карлавіч Ельскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі using HotCat, афармленне, вікіфікацыя
Радок 32:
Адзін з першых гісторыкаў [[беларуская літаратура|беларускай літаратуры]] і збіральнікаў беларускіх [[рукапіс]]аў. Стаў патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў канцы XIX — пачатку XX ст. Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі ''«Bocian z nad Ptyczy»'' (''«Бацян з-над Пцічы»''), ''«Litwin-obywatel»'' (''«Літвін-грамадзянін»'') і ''«A. J.»''<ref name="энцык">{{кніга|аўтар = |частка = Ельскі Аляксандр Карлавіч|загаловак = Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|арыгінал = |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пятровіч Пашкоў|Пашкоў, Г. П.]]|выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = БелЭН|год = 1996|том = 3|старонкі = 349|старонак = 527|серыя = |isbn = 985-11-0041-2|тыраж = 10000}}</ref><ref name="мальдзіс"/><ref>{{cite web|url = http://libcat.bas-net.by/opac/pls/dict.dic_tst_first?tu=r&l_siz=20&name_view=va_all&a_001=BY-NLB-ar2327924|title = Электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year = |work = |publisher = |location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 31 снежня 2015|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref><ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 444.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 63.</ref>.
 
== Паходжанне і сям'ясям’я ==
Належаў да [[каталіцызм|каталіцкага]] [[род Ельскіх|роду Ельскіх]] (герба «Пелеш»), які адносіўся да сярэднезаможнай [[шляхта|шляхты]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
[[Файл:Stanislaŭ Jeĺski.png|thumb|злева|Скарбовы камісар (1792—1793) Рэчы Паспалітай [[Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі|Станіслаў Ельскі]] (?—1829) — дзед Аляксандра Ельскага (1834—1916)]]
Дзед Аляксандра Ельскага ([[Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі]]) быў пяцігорскім палкоўнікам у часы караля і вялікага князя [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста (Панятоўскага)]] і быў у шлюбе з графіняй Розай [[род Прозараў|Прозар]], дачкою віцебскага ваяводы. Бацька ([[Караль Станіслававіч Ельскі]]) быў уладальнікам маёнткаў Дудзічы і Замосце (у Ігуменскім павеце Мінскай губерні), выпускніком [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] (медыцынскага факультэта)<ref name="ReferenceA">''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>, скрыпачом-аматарам, атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для [[скрыпка|скрыпкі]] (дагэтуль вядомы толькі адзіны твор «Паланэз 1837 года»<ref name="ReferenceA"/>), быў выбраны дваранствам Ігуменскага павета на пасаду ігуменскага павятовага харужага<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29.</ref>. Маёнтак Дудзічы Караля Станіслававіча Ельскага паводле інвентара ад 1844 г. быў даволі значны — налічваў 407 душ мужчынскага полу і 411 душ жаночага, 1656 дзесяцін зямлі; а маёнтак Замосце — 1372 дзесяціны<ref>''Киштымов, А.'' Ельские: опыт сельских хозяев (19 — начало 20 вв.) // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 103, 104.</ref>.
 
Аляксандр Ельскі нарадзіўся 4 (16) чэрвеня [[1834]] г.<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref> у маёнтку [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён|Дудзічы]] ў маянтковай каталіцкай дваранскай сям'ісям’і [[Караль Станіслававіч Ельскі|Караля Станіслававіча Ельскага]] (1780—1855) і яго жонкі-[[немцы|немкі]] Людвікі Штэйнберг (1808—1881), якая да таго была гувернанткай у маёнтку Ельскіх. Ад гэтага шлюбу таксама нарадзіліся [[Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі]] (1831—1904) — [[музыкант]] і [[кампазітар]], спадчыннік Дудзіч; Юзаф Зыгмунт Караль Ельскі — маладым памёр у 1885 г. у [[Сібір]]ы ў час службы ў расійскім войску; Станіслава Ельская (1828—1860) — яна выйшла за Міхала Грушвіцкага<ref name="ReferenceB">''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 42.</ref>.
 
Пры хросце ў [[каталіцтва]] ў 1834 г. у касцёле ў [[гарадскі пасёлак Смілавічы|Смілавічах]] атрымаў поўнае імя «Аляксандр Вінцэнт Ельскі»<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>.
Радок 45:
У 1858 г.<ref name="ReferenceC">''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 54.</ref> Аляксандр Каралевіч Ельскі ажаніўся з Геленай Калячынскай (25.06.1838—17.04.1901)<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39.</ref>, ад якой меў двух дзяцей<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.</ref>:
* Аляксандра Ельская (1860—1899) — яе мужам стане [[Зыгмунт Глогер]] (1845—1910), знаны польскі этнограф<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.</ref>.
* Ян (Ян-Банавентура-Станіслаў) Ельскі (1864—1930-ыя гг.), які быў адвакатам у Мінску і [[горад Гродна|Гродне]]<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.</ref>, — яго жонкай стане Марыя Пахнеўская, ад якой будзе мець сына Генрыка Ельскага (каля 1890—1939).
 
Аляксандр Ельскі быў шчаслівы ў сямейным жыцці, а яго дзеці былі выхаваны ў павазе да бацькоў і касцёла<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.</ref>. Яго любімая дачка (якую ў сям'ісям’і называлі «Алесяй») за грошы бацькоў некалькі гадоў выхоўвалася ў каталіцкім кляштары ў [[горад Версаль|горадзе Версалі]] ([[Францыя]]), а таму свабодна валодала [[французская мова|французскай мовай]], мела літаратурныя здольнасці, вельмі рана пачала дапамагаць бацьку ў апісанні музейных калекцый у Замосці. Алеся Ельская напісала цікавы нарыс пра маёнтак Дудзічы і яго ўладальнікаў у мінулым (прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Заранкаў, Букатых, Прозараў, Ельскіх)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57, 58.</ref>. Муж Алесі [[Зыгмунт Глогер]] стаў добрым сябрам Аляксандру Ельскаму, шмат з ім ліставаўся і наведваў маёнтак Замосце<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Ва ўзросце 39 гадоў Алеся памерла ад запалення лёгкіх, пакінуўшы мужу Зыгмунту Глогеру дваіх дзяцей — Яніну і Станіслава<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Унукі Аляксандра Ельскага (Яніна і Станіслаў) не раз прыязджалі з [[горад Варшава|Варшавы]] да свайго дзеда ў Замосце<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>.
 
== Адукацыя ==
Радок 60:
Быў міравым суддзёй Ігуменскага павета (з 1861 г.)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.</ref>.
 
У 1880 г. у [[горад Мінск|Мінску]]у быў урачыста адкрыты новы будынак [[Мінская губернская гімназія|мінскай рэальнай гімназіі]], на пабудову якога дваранства [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] выдаткавала 50 тыс. расійскіх рублёў. У апякунчы савет мінскай рэальнай гімназіі ўвайшлі тры куратары: даўнія знаёмыя — [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]], Ян Кукевіч і Аляксандр Ельскі<ref>''Войнилович, Э.'' [http://pawet.net/files/woynillowicz.pdf Воспоминания]… С. 79.</ref>: Аляксандр Ельскі ў 1882—1887 гг. быў членам апякунчага савета (куратарам) [[Мінская губернская гімназія|рэальнай гімназіі ў Мінску]]<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.</ref>.
 
== Маёнтак ==
Радок 68:
Аляксандр Ельскі атрымаў у 1857 г., пасля смерці бацькі, у спадчыну [[Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх, Замосце|родавы маёнтак Замосце]] ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.</ref>. У 1860-ыя гг. ён пабудаваў у Замосці новы і ўтульны аднапавярховы драўляны палац. У палацы была таксама ўладкавана хатняя [[капліца]], дзе прыезджыя святары таемна ад расійскіх улад хрысцілі і вянчалі мясцовых сялян ва [[уніяцтва|ўніяцтва]], за што (у выніку выкрыцця) Аляксандр Ельскі мог страціць маёнтак і быць прысуджаны расійскай уладай на катаргу ў [[Сібір]]<ref>''Федорук, А.'' Старинные усадьбы Ельских на Минщине // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 124.</ref>.
 
Пасля смерці Аляксандра Ельскага ў [[1916]] г. маёнтак Замосце перайшоў у валоданне яго сына — Яна, які працаваў адвакатам у [[горад Мінск|Мінску]]у, а пазней у [[горад Гродна|Гродне]]<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 67.</ref>.
 
== Гаспадарчая дзейнасць ==
Аляксандр Ельскі ў сваім маёнтку Замосце багата ўвагі і намаганняў аддаваў паляпшэнню культуры жывёлагадоўлі і земляробства, дагляду лесу, ажыццяўляў меліярацыю глебы, прымаў меры па павышэнні ўрадлівасці глебы. Сур'ёзнаСур’ёзна і паспяхова займаўся садоўніцтвам, агародніцтвам, рыбаводствам, займаўся добраўпарадкаваннем [[парк]]а, дзе заклаў унікальную травяністую паляну. Пабудаваў цагельню. Вёў узорную і прыбытковую гаспадарку; у сваёй біяграфіі не без гонару напіша: ''«Не маю нават гроша доўгу за маёнткам»''<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 64.</ref>.
 
З'яўляўсяЗ’яўляўся членам [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]<ref>''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 86.</ref>. Стаў членам (1885) расійскага Імператарскага Вольна-Эканамічнага таварыства ў [[горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]у<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 65.</ref>. У 1901 г. Ельскі стаў ганаровым куратарам ігуменскага павятовага Таварыства ўзаемастрахавання ад пажару<ref>''Карлюкевіч, А.'' Традыцыі Аляксандра Ельскага ў пухавіцкім краязнаўстве // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 145.</ref>.
 
Добраахвотна і бескарысліва доўгія гады з канца 1860-х гг. займаўся пасрэдніцтвам пры ўладкаванні людзей на працу ў розныя прыватныя маёнткі: атрымліваў ад маянткоўцаў заяўкі на вакансіі і падбіраў кандыдатаў на пасады леснікоў, аканомаў, вінакураў, прыслугі і г.д., — для чаго ўласнаруч пісаў на працягу года да 3000 лістоў, стараючыся кожны раз узняць маральнасць абодвух бакоў<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66.</ref>. Ельскі высылаў кандыдатам на вакансію друкаваную анкету, дзе заўсёды пытаўся, ці п'еп’е алкаголь і [[картачная гульня|гуляе ў карты]] кандыдат<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66.</ref>.
 
Працаваў усё жыццё, бо праца была для яго, як сам адзначыў у лісце да свайго сябра [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] ў [[1901]] г. пасля смерці яго дарагой жонкі Гелены, «звычкай»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66, 67.</ref>.
Радок 86:
Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць Аляксандра Ельскага пачалася ў 1860 г. з допісаў у газету [[Kurier Wileński (1840)|«Виленский вестник»]], прысвечаных пераважна вызваленню сялян ад прыгону, і падпісваўся літаратурнымі псеўданімамі ''«Bocian z nad Ptyczy»'' (г.зн. ''«Бусел з-над Пцічы»'') і ''«Litwin-obywatel»'' (г.зн. ''«Літвін-грамадзянін»'')<ref name="энцык"/><ref name="мальдзіс">{{кніга|аўтар = [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Мальдзіс, А. І.]]|частка = |загаловак = Падарожжа ў XIX стагоддзе. З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры|арыгінал = |спасылка = http://kamunikat.org/download.php?item=25679-1.pdf&pubref=25679|адказны = |выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = Народная асвета|год = 1969|том = |старонкі = 169|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref><ref name="ReferenceC"/>. У публіцыстычных допісах ён стараўся аб паляпшэнне сялянскай долі; па руках мясцовых маянткоўцаў хадзілі і сатырычныя вершы Ельскага на маянткоўцаў, якія прыціскалі сялян<ref name="ReferenceC"/>. Быў чалавекам [[лібералізм|ліберальна-буржуазных поглядаў]], часамі станавіўся на [[кансерватызм|кансерватыўныя пазіцыі]].
 
У часы [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]] Аляксандр Ельскі знаходзіўся пад наглядам расійскай паліцыі<ref name="Аляксандр Ельскі">''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>. Родная сястра яго жонкі (Сафія Калячынская) была замужам за яго блізкім сваяком — Уладзімірам Людвікавічам Ельскім (1820—1875), уласнікам маёнтка Ігнацічы ў Мінскім павеце Мінскай губерні, які не падпісаў пасля падаўлення Студзеньскага паўстання вернападданы адрас расійскаму цару, а таму быў арыштаваны і сасланы ў [[горад Чалябінск|Чалябінск]]<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>. Аляксандр Ельскі ўсё жыццё апекаваўся дзецьмі Уладзіміра Ельскага — [[Вільгельм Ельскі|Вільгельмам Ельскім]] (1867—1919), Уладзіславам, Пятром і Кларай<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>.
 
{| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 1em; margin-right: 1em; font-size: 85%; background:#c6dbf7; color:black; width:23em; max-width: 25%;" cellspacing="5"
Радок 106:
| style="text-align: left;" | Аляксандр Ельскі «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458—459.</ref>
|}
[[27 чэрвеня]] [[1872]] г. Аляксандр Ельскі ў вершаваным пасланні «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» дзякаваў паэту за яго творчасць, заклікаў Марцінкевіча працягваць літаратарскую дзейнасць і казаў пра мажлівасць выдання твораў [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] за межамі [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] (у [[горад Лейпцыг|Лейпцыгу]]у)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 536.</ref>. Сведчаннем высокай ацэнкі паэтычнай творчасці Марцінкевіча і павагі былі выкарыстаныя Ельскім выразы «паклон ад [[гара Гелікон|Гелікона]]» (славутай сядзібы муз), [[лірнікі|«стары лірнік»]] і «дзед»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458, 459.</ref>. Аднак гэты верш быў упершыню надрукаваны толькі ў 1920 г. [[Рамуальд Зямкевіч|Рамуальдам Зямкевічам]] у артыкуле «Стары Мінск у беларускіх успамінах»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>.
 
Дзейнасць Аляксандра Ельскага праходзіла ў змрочныя часы рэакцыі (1863—1905) у беларускіх землях [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] пасля падаўлення [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]]: насаджэнне рускага землеўладання, дыскрымінацыя католікаў, русіфікацыя сістэмы адукацыі і грамадскага жыцця, адсутнасць у [[Паўночна-Заходні край|беларуска-літоўскіх губернях]] вышэйшых навучальных устаноў, панаванне ідэалогіі [[заходнерусізм]]у, фактычная забарона беларускамоўнага друку, невыкладанне беларускай мовы ў школах і інш.<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 110, 111, 117.</ref>
Радок 112:
З 1880-х гг. Аляксандр Ельскі пачынае пісаць шмат прац на польскай і рускай мовах, якія прысвечаны мінуламу [[Беларусь|Беларусі]], яе гісторыі, літаратуры, эканоміцы, народу. З 1882 г. быў журналістам кансерватыўнага польскамоўнага санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj» (1882), дзе апублікаваў шмат грунтоўных артыкулаў па беларускай праблематыцы: найбольш значныя і цікавыя з іх — «Пра беларускую гаворку» (1885), «З беларускай літаратуры» (1889), «Да пытання аб храналогіі беларускай літаратуры» (1889), «Аб беларускай этнаграфіі» (1889), «„Марыя“ Мальчэўскага ў перакладах маларускім і беларускім» (1889)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Часопіс «Kraj» называў Аляксандра Ельскага «найкампетэнтнейшым знаўцам беларускіх спраў»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 50.</ref>. Менавіта ў 1880-я гг. яго журналісцкая дзейнасць найболей актыўная — супрацоўнічаў больш як у 20 перыядычных выданнях<ref name="Аляксандр Ельскі"/><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Да значных артыкулаў таго перыяду таксама адносяцца «Слоўца аб старым Заслаўі», «Нататкі аб падарожжы па Мінскай губерні», «Адам Міцкевіч на Беларусі», «Слоўца аб матэрыялах, якія служаць для даследавання беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (артыкул з нязначнымі зменамі змешчаны ў сёмым томе польскай «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1892)), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899)<ref name="Аляксандр Ельскі"/>.
 
Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў з 1890-ых гг. звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880—1902) і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у тым ліку такія грунтоўныя і аб'ёмістыяаб’ёмістыя артыкулы ў сёмым томе (1892 г.) «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» як «Беларусь», «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 450; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Свае нарысы па гісторыі беларускай літаратуры пачынаў ад пражскіх выданняў [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ў XVI ст.<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 60.</ref> Менавіта Аляксандр Ельскі першы ў [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] заняўся ўсебаковым і сапраўды навуковым даследаваннем адначасова гісторыі, мовы, літаратуры, матэрыяльнай культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, этнаграфіі [[Беларусы|беларусаў]] як самастойнага народа ў славянскім свеце — усебакова асэнсаваў развіццё беларускай мовы і літаратуры, папулярызаваў развіццё беларускамоўнай культуры, стаў сапраўдным аўтарам ідэалогіі суб'ектнасцісуб’ектнасці [[Беларусы|беларусаў]] і беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі народа<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448, 450—453, 456, 457, 462.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Ён прысвяціў гэтым даследаванням больш чым паўстагоддзя і стаў сапраўдным патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў канцы XIX — пачатку XX ст.<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.</ref>
 
[[File:Dokšycy, Rynak, Trajecki. Докшыцы, Рынак, Траецкі (A. Jelski, 1891).jpg|thumb|Выява званіцы ў [[горад Докшыцы|Докшыцах]] — аўтар Аляксандр Ельскі. Надрукаваны ў 1909 г. у кнізе [[Зыгмунт Глогер|Зыгмунта Глогера]] «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў былой Польшчы»]]
З 1880-ых гг. Аляксандр Ельскі настойліва наладжваў і выкарыстоўваў кантакты для збору помнікаў беларускага і беларускамоўнага пісьменства. Аляксандр Ельскі быў сябрам і першым біёграфам пісьменніка [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча]] (апублікаваў у часопісе «Kraj» першую падрабязную біяграфію Марцінкевіча)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. Менавіта ў Ельскага аказалася захаваная частка архіва Дуніна-Марцінкевіча — рукапісы са славутага [[куфар|куфра]] (які ў доме Дуніна-Марцінкевіча бачыў у час вучобы [[Ядвігін Ш.]]), у тым ліку рукапісы камедый «Залёты» і «[[Пінская шляхта]]»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Ельскі перапісваўся з многімі пісьменнікамі і журналістамі (напрыклад, захавалася каля 5000 лістоў ад [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Кіркора]] да Ельскага<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.</ref>). Пра сваю мэтанакіраванасць пошукаў і збораў помнікаў беларускамоўнага пісьменства Ельскі, напрыклад, адзначыў у сваім лісце ад 18 (30) ліпеня 1884 г. да [[Вінцэнт Каратынскі|Вінцэнта Каратынскага]]: ''«Я збіраю ўсе творы [[Беларуская літаратура|нашай літаратуры]], напісаныя на [[Беларуская мова|беларускай гаворцы]], а ў сувязі з тым, што не маю прыгожага верша Вашага з года 1858 у гонар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]]<ref>У 1858 г. расійскі імператар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандр II]] наведаў [[горад Вільнюс|Вільню]], куды з той нагоды прыехала шмат мясцовых каталіцкіх дваран на сустрэчу.</ref> <…>, перадайце мне яго, за што застануся Вам удзячны назаўсёды»''<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй і перакладамі [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]]<ref name="Аляксандр Ельскі"/><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. У маёнтку Аляксандра Ельскага ў Замосці бывалі ў свой час славутыя тады вучоныя браты Катарбінскія, [[Марыян Здзяхоўскі]], [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|Міхал Федароўскі]], антраполаг [[Юліян Талька-Грынцэвіч]], мастак [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Генрых Вейсенгоф]] і інш. На адрас Аляксандра Ельскага ішлі лісты, пасылкі, бандэролі з многіх гарадоў. Сучаснікі ўспаміналі, што Ельскі праводзіў за пісьменным сталом па 12 гадзін у суткі, быў педантам ва ўсім, нумаруючы нават уласную шматлікую карэспандэнцыю<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.</ref>. Шмат год вёў свой дзённік<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 65.</ref>.
 
У канцы 1880 — пачатку 1890 гг. паміж Аляксандрам Ельскім і маладым [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафанам Доўнар-Запольскім]] наладзіліся кантакты ў гісторыка-даследчай сферы, бо Мітрафан Доўнар-Запольскі рабіў спробы стварэння «беларускага кола» і хацеў рэалізаваць ідэю выдання беларускага часопіса, навуковага таварыства і публічнай бібліятэкі ў [[горад Мінск|Мінску]]у<ref>''Довнар-Запольский, М. В.'' История Белоруссии. — Минск : Беларусь, 2003. — С. 3—4.</ref>, аднак ідэя не была рэалізавана. Пазней Мітрафан Доўнар-Запольскі ахарактарызуе ў сваёй «Гісторыі Беларусі» Аляксандра Ельскага як «беларуса польскай культуры, але цалкам адданага беларускай справе»<ref>''Довнар-Запольский, М. В.'' История Белоруссии. — Минск : Беларусь, 2003. — С. 460.</ref>. У сваім лісце да [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] Аляксандр Ельскі пахваліў Доўнар-Запольскага за першае выданне часопіса-даведніка «Северо-Западный календарь» (1888)<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 13.</ref>. Доўнар-Запольскі хацеў таксама апублікаваць фарс-вадэвіль «[[Пінская шляхта]]» у часопісе «Северо-Западный календарь» на 1890 год, але атрымаў адмову ў царскага цэнзара. У 1891 г. у часопісе «Kraj» Аляксандр Ельскі апублікаваў сваю рэцэнзію на працу Мітрафана Доўнар-Запольскага «Очерки истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref> і нататку пра фалькларыстычную працу Доўнар-Запольскага «Женская доля в песнях пинчуков», а пасля наведвання ў 1892 г. Доўнар-Запольскім маёнтка і музея ў Замосці (Ігуменскі павет) адзначыў паважліва пра Доўнар-Запольскага ў нататцы ў часопісе «Kraj» у 1892 г.: ''«Пан Запольскі, вядомы ўжо некалькімі сур'ёзнымісур’ёзнымі этнаграфічна-гістарычнымі працамі, заглянуўшы цяпер і ў нашу старонку, здабыў цікавы этнаграфічны матэрыял з вуснаў вясковых казачнікаў, лірнікаў і спявачак»''<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 11—12.</ref>.
 
Па сваёй ініцыятыве Аляксандр Ельскі наладзіў кантакты і перапіску з маладым журналістам часопіса «Kraj» [[Францішак Багушэвіч|Францішкам Багушэвічам]]<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Ельскі ў сваім лісце ад 16 (28) лютага 1890 г. да свайго сябра [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] выказаўся аб будучым беларускага народа: ''«Свет знаходзіцца напярэдадні катаклізмаў, пасля якіх павінны прыйсці новыя грамадскія групоўкі. Ад гэтага паваротнага пункта пачнецца свабодны нацыянальны рух, дык і некалькімільённы [[Беларусы|беларускі народ]] разаўе свой дух у натуральным кірунку. Прыгадаем, у якіх фатальных акалічнасцях знаходзілася да нядаўняга часу [[чэшская мова]]: без літаратуры, амаль без мінулага і будучыні, а сёння — зіхаціць сярод першарадных моў свету і мае цудоўную параўнальна літаратуру і прэсу. <…> Беларусь дачакаецца яшчэ свайго [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Шаўчэнкі]]»''<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446; ''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 18—19.</ref>. Менавіта сябар Ельскага [[Ян Карловіч]] у хуткім часе возьмецца за арганізацыю надрукавання ў 1891 г. у [[горад Кракаў|Кракаве]] першага зборніка [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]] «[[Дудка беларуская]]», які стаў маніфестам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння і моцным штуршком развіцця прафесійнай беларускамоўнай культуры.
 
Паміж допісамі, нататкамі, артыкуламі ў часопісы, газеты і энцыклапедыі Аляксандр Ельскі працаваў над сваімі грунтоўнымі [[польская мова|польскамоўнымі]] даследаваннямі «Нарыс развіцця краёвай гаспадаркі ў супастаўленні са звычаямі народа ад першабытных часоў да апошняга часу» (1893—1897, два тамы) і «Замалёўкі звычаяў шляхты ў супастаўленні з эканомікай і лёсам народа ў Польшчы і [[Паўночна-Заходні край|Літве]]<ref>Пад „Літвой“ меліся на ўвазе землі былога [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага]] — тагачасныя землі [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] Расійскай Імперыі.</ref>» (два тамы), якія былі надрукаваны ў 1890-ыя гг. у [[горад Кракаў|Кракаве]] ([[Аўстра-Венгрыя]])<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>.
 
[[File:List2.jpg|thumb|Пачатак першага ліста [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлава Іваноўскага]] да Аляксандра Ельскага ад 24 лютага 1905 г. у справе беларускага кнігавыдавецтва]]
У 1890 г. Аляксандр Ельскі зрабіў вершаваны пераклад на [[беларуская мова|беларускую мову]] першай часткі польскамоўнай паэмы [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]» і надрукаваў яго ў 1893 г. (на вокладцы — 1892 г.) у [[горад Львоў|Львове]] ([[Аўстра-Венгрыя]])<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. Ельскі ў сваім лісце ад 16 (28) лютага 1890 г. да свайго сябра [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] не без гонару засведчыў, што яму самому вельмі падабаецца пераклад, гэтак жа як і мясцовым беларускім сялянам, якім Ельскі ўласна чытаў вершаваныя беларускамоўныя радкі: ''«Не прымайце маіх слоў за пахвальбу, бо прызнаюся вам, што народ, калі я чытаю, разумее такога „Пана Тадэвуша“, і слёзы стаяць у яго вачах»''<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 461.</ref>. Ельскі таксама пераклаў на беларускую мову санет Адама Міцкевіча «Бура на моры»: каштоўнасць перакладу была ў тым, што ўпершыню ў беларускамоўнай паэзіі з'явіласяз’явілася новая форма — [[санет]]<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 462.</ref>. Аляксандр Ельскі таксама збіраў сам і запісваў беларускі фальклор (песні, паданні, легенды, казкі і прымаўкі)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.</ref>. У Вільні выйшаў беларускамоўны зборнік Ельскага «100 прымавак, загадак, прыдумак і гавендаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа» (1908, Вільня).
 
У 1895 г. Аляксандр Ельскі са свайго архіву перадаў [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафану Доўнар-Запольскаму]] для апублікавання рукапісны экземпляр беларускамоўнай ананімнай паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», зроблены ўласна рукой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і падпісаны Марцінкевічам адным са сваіх псеўданімаў ''«Навум»''<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. Ельскі быў упэўнены, што аўтарам гэтай паэмы з'яўляеццаз’яўляецца [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]]<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. Запольскі падтрымаў гэтую версію аўтарства паэмы і апублікаваў паэму і свой артыкул «Дунін-Марцікевіч і яго паэма „Тарас на Парнасе“» у газеце «[[Витебские губернские ведомости]]» дзвюма часткамі ў 1895 і 1896 г., а пазней у 1896 г. асобным выданнем у [[горад Віцебск|Віцебску]]у, дзе выказаў падзяку Ельскаму за прадстаўлены рукапіс<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. (Цяпер у беларускім літаратуразнаўстве лічыцца, што ўсё ж Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не быў аўтарам паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», а толькі зрабіў копію).
 
Аляксандр Ельскі быў занепакоены маральным і матэрыяльным станам [[сялянства]] ў Беларусі: апублікаваў свой артыкул «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884); рабіў захады, каб арганізаваць адукацыйныя папулярныя выданні для сялянства на ўзор перакладзенай ім на беларускую мову работы польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў» (рукапіс Ельскага з перакладам работы Супінскага згубіўся<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>)<ref name="Аляксандр Ельскі"/>. Вёў настойлівую барацьбу супраць п'янствап’янства, заганных з'яўз’яў у паводзінах і побыце людзей<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.</ref>. Аляксандр Ельскі марыў, каб у кожнай [[вёска|вёсцы]] замест [[карчма|карчмы]] з [[гарэлка]]й з'явілісяз’явіліся корчмы, дзе можна будзе вяскоўцу-гаспадару вольным часам добра паесці, папіць [[піва]], пачытаць [[газета|газеты]] і кніжкі і пагаманіць з сувяскоўцамі аб патрэбах вёскі; хацеў, каб вясковы люд імкнуўся «рупіцца», «больш цывілізавацца»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 64.</ref>. Пераклаў з польскай на рускую мову даследаванні польскага філосафа Ю. Ахаровіча «Каханне, злачынства і мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах пра сусвет» (1877)<ref name="Аляксандр Ельскі"/>. Аляксандру Ельскаму належыць некалькі ўласных вершаваных і празаічных брашур на беларускай мове — «Сынок» (1895, Санкт-Пецярбург), «Выбіраймася ў прочкі» (1896, Санкт-Пецярбург і Віцебск), «Слова аб праклятай гарэлцы і аб жыцці і смерці п'яніцып’яніцы» (1900, Санкт-Пецярбург). Усе гэтыя творы вытрыманы ў духу асветніцтва (з аўтара клопатам пра маральнае жыццё вёскі і аптымістычным поглядам у будучыню), хоць яны не вельмі дасканалыя па свайму мастацкаму ўзроўню. Ельскі распаўсюджваў гэтыя брашуры сярод беларускіх дваран і сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваім лісце ад [[12 мая]] [[1896]] г. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (галоўны лідар Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) дзякаваў Аляксандру Ельскаму за прысылку беларускамоўных кніг і паабяцаў распаўсюдзіць іх сярод маянткоўцаў на пасяджэнні [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], прызнаючыся ў любові да той мовы: ''«Кожнаму гэтая мова мілая, кожны з нас засынаў у калысцы пад народныя песні нашых нянек, кожны на гэтай мове размаўляе з мясцовым сялянствам, а ўсе старажытныя родавыя дакументы<ref>Маюцца на ўвазе старажытныя дакументы роду Вайніловічаў, якія зберагаліся ў родавым архіве Вайніловічаў у Савічах.</ref> звычайна напісаныя [[беларуская мова|па-беларуску]]<ref>Вайніловіч выкарыстоўвае сучасны тэрмін, бо ў XVI ст. старабеларуская мова называлася „рускай мовай“.</ref>»''<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 105, 127.</ref>.
 
У [[1906]] г. суполка «[[Загляне сонца і ў наша ваконца]]» прапанавала Аляксандру Ельскаму напісаць папулярную кнігу пра [[Беларусь]], якую суполка меркавала выдаць, але Ельскі саступіў напісанне такой кнігі [[Канстанцыя Скірмунт|Канстанцыі Скірмунт]], аднак Канстанцыя Скірмунт не згадзілася напісаць такую кнігу<ref>''Куль-Сяльверстава, С.'' Лісты Канстанцыі Скірмунт да Аляксандра Ельскага // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 72.</ref>.
 
У сваім творы «Гутарка аб тым, якая мае быць „Зямля і Воля“<ref>„[[Зямля і воля]]“ — гэта назва расійскай тэрарыстычна-рэвалюцыйнай арганізацыі [[народнікі|народнікаў]], якая пазней пераўтаварылася ў расійскую [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў)]] і патрабавала правядзення канфіскацыйнай зямельнай рэформы без кампенсацыі былым зямельным уласнікам.</ref> сельскаму народу. Праўдзівы абразок, жыўцом зняты з цяперашняга жыцця вёскі на Белай Русі, даўняй Крывічызне» (1906, [[горад Вільнюс|Вільня]]) разважаў адносна вырашэння аграрнага пытання ў Беларусі і асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадства: заклікаў да рэформ і рацыянальнага вядзення гаспадаркі, але выступаў супраць [[сацыялізм]]у (з яго ідэяй нацыяналізацыі зямлі) і апраўдваў сацыяльную няроўнасць<ref name="Аляксандр Ельскі"/>.
 
У 1892 г. Аляксандр Ельскі стаў правадзейным членам Гістарычнай камісіі і Камісіі гісторыі мастацтва філалагічнага аддзялення Акадэміі навук у Кракаве (Аўстра-Венгрыя)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Быў абраны адным з трох старшынь на III з'ездзез’ездзе польскіх гісторыкаў у [[горад Кракаў|Кракаве]] ([[Аўстра-Венгрыя]]). Ельскі таксама прыняў удзел у [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] ў археалагічных з'ездахз’ездах у [[горад Вільнюс|Вільні]] (1893) і [[горад Рыга|Рызе]] (1896)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Сам Ельскі выказваўся, што ніколі не імкнуўся да высокіх навуковых пасад і званняў, а сваю дзейнасць называў парывам душы — «працай з ласкі Божай»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.</ref>.
 
Па чутках, у Аляксандр Ельскага былі непрыязныя адносіны з [[Янка Купала|Янкам Купалам]]. Быццам Ельскаму не падабаліся творы Купалы і яго погляды.
Радок 143:
Аб маштабах збіральніцкай дзейнасці Ельскага сведчаць яго лісты, адрасаваныя вядомаму раманісту [[Юзаф Крашэўскі|Юзафу Крашэўскаму]], якія захоўваюцца ў бібліятэцы [[Ягелонскі ўніверсітэт|Ягелонскага ўніверсітэта]] ў [[горад Кракаў|Кракаве]]. У сваім набытку Ельскі меў звыш 2000 гравюр, эскізаў і малюнкаў галандскіх, англійскіх, польскіх і айчынных мастакоў; каля 60 карцін; каштоўныя калекцыі [[фарфор]]у, манет, шкла, [[слуцкі пояс|слуцкіх паясоў]]; бібліятэку ў 10 тыс. тамоў XVII—XIX стст. — у тым ліку старадрукі з XVII ст., амаль усе польскія і літоўска-беларускія хронікі, старажытныя юрыдычныя дакументы, [[дыярыюш]]ы, розныя біяграфічныя [[даведнік]]і, [[энцыклапедыя|энцыклапедыі]], атласы, уніяцкія рэлігійныя выданні, першыя выданні твораў [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], вопісы архіваў, матэрыялы паўстанняў XIX ст. у Беларусі і франка-расійскай вайны 1812 года, багатыя іншыя матэрыялы па [[беларусазнаўства|беларусазнаўстве]]; каля 20 тыс. аўтографаў і дакументаў — у тым ліку расійскага цара [[Пётр I, імператар расійскі|Пятра I]], расійскага цара [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]], французскага караля [[Людовік XVI|Людовіка XVI]] і яго жонкі [[Марыя Антуанета|Марыі-Антуанэты]], [[Напалеон I Банапарт|Напалеона I Банапарта]], [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]], [[Джордж Вашынгтон|Джорджа Вашынгтона]], [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]] і інш.; асабістыя рэчы многіх вядомых асоб; археалагічныя экспанаты<ref name="Аляксандр Ельскі"/><ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.</ref>.
 
Музей і бібліятэка былі адкрыты для наведнікаў, і зборамі Аляксандра Ельскага карысталіся мясцовыя і замежныя вучоныя ([[Тадэвуш Корзан]], [[Уладзімір Данілавіч Спасовіч|Уладзімір Спасовіч]], [[Зыгмунт Глогер]] і інш.), Кракаўская акадэмія, Маскоўскае этнаграфічнае таварыства, музей Румянцава ў Маскве, бібліятэка імя Асалінскіх «Асалінэум» ва [[Горад Уроцлаў|Уроцлаве]]<ref name="Аляксандр Ельскі"/><ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446, 447.</ref>. З той прычыны маёнтак Замосце стаў сапраўдным культурным цэнтрам у [[Паўночна-Заходні край|беларуска-літоўскім краі]]<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>.
 
У [[1882]] г. Аляксандр Ельскі завёў спецыяльную кнігу наведнікаў свайго музея ў Замосці («Кніга для запісу асоб, якія аглядаюць зборы ў Замосці, пачатая ў 1882 годзе»), першы запіс у якой быў зроблены 16 (28) ліпеня 1882 г.<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 538.</ref> У кнізе наведнікаў ёсць аўтаграфічныя запісы наведнікаў на беларускай, польскай, рускай, нямецкай, французскай і нават [[дацкая мова|дацкай мовах]] — сукупна 234 аўтографы<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 6.</ref>: [[Якуб Наркевіч-Ёдка]] (запіс ад 1883 г.), [[Марыян Здзяхоўскі]] (1886, 1902), антраполаг [[Юліян Талька-Грынцэвіч]] (1891), [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафан Доўнар-Запольскі]] (14 ліпеня 1892 г.), гіполаг Леў Францішак Ельскі (12 верасня 1892 г.), [[Напалеон Казіміравіч Чарноцкі|Напалеон Чарноцкі]] (1901), [[Міхал Федароўскі]] (1902), дырэктар збораў імя Асалінскіх [[Войцех Кантшынскі]], нумізмат граф [[Эмерык Каралевіч Чапскі|Эмерык Чапскі]], доктар філасофіі [[Стэфан Суржыцкі]], Зыгмунт Каўроўскі, прафесар [[Томаш Семірадскі]], літаратуразнавец Тадэвуш Грабоўскі, журналіст і калекцыянер [[Люцыян Узенбла]], фатограф [[Ян Булгак]], мастак [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Генрых Вейсенгоф]], мастак [[Ігнат Урублеўскі]], [[Павятовыя маршалкі Мінскай губерні|ігуменскі павятовы маршалак]] [[Уладзімір Уладзіміравіч Сталяроў]], княгіня Радзівіл, сваякі і маянткоўцы-суседзі (Ельскія, Ратынскія, Ваньковічы, Грушвіцкія, Уняхоўскія і г.д.) і інш.<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447, 539.</ref><ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 6—25.</ref> Пераважаюць аўтаграфічныя запісы на польскай мове<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 10.</ref>. На беларускай мове пакінулі запісы толькі дзве асобы — [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафан Доўнар-Запольскі]] і Леў Францішак Ельскі (траюрадны брат Аляксандра Ельскага)<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 11, 15.</ref>. Апошні запіс у «Кнігу для запісу…» зроблены 15 жніўня 1915 г.<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 22.</ref> Цяпер гэтая кніга знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве ў аддзеле рукапісаў<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 5.</ref>. Многія знакамітыя наведнікі музея азнаёміліся з музейнай калекцыяй яшчэ да з'яўленняз’яўлення «Кнігі для запісу…», таму іх аўтографы адсутнічаюць: [[Тадэвуш Корзан]], [[Уладзімір Данілавіч Спасовіч|Уладзімір Спасовіч]], Бялінскі, Дубецкі, Сакалоўскі, Меет, Роле, Дыкштэйн<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 6.</ref>.
 
Музей, аднак, не захаваўся да нашага часу, бо большая частка збору загінула ў часы грамадзянскай вайны ў 1917—1921 гг. у беларускіх землях<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Зберагліся толькі тыя рукапісы, экспанаты і малюнкі, якія ў 1900 г. сам Ельскі падараваў [[Ягелонскі ўніверсітэт|Ягелонскаму ўніверсітэту]] ў [[горад Кракаў|Кракаве]], — каля 20 000 адзінак<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Зберагліся некаторыя рукапісы, якія Ельскі падараваў у 1907 г. архіву Таварыства сяброў навук у [[горад Вільнюс|Вільні]] (эпісталярная спадчына [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Кіркора]])<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Частка рукапісных і кніжных збораў трапіла ў музеі і архівы [[горад Мінск|Мінска]]а (у [[Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва|Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва]] ёсць невялічкі фонд Ельскага, матэрыялы якога былі перададзены пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] з [[горад Масква|Масквы]]) і [[горад Варшава|Варшавы]] (фонд Прозараў і Ельскіх у Галоўным архіве старажытных актаў)<ref name="Аляксандр Ельскі"/><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 68.</ref>. Частка рукапісаў Ельскага знаходзіцца ў фондзе папер Мітрафана Доўнар-Запольскага ў Цэнтральным гістарычным архіве Украіны ў Кіеве, а рукапіс Ельскага «Паведамленне пра беларускія казанні» — у Цэнтральным гістарычным архіве Украіны ў Львове<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 68.</ref>.
 
Сярод ідэйных спадкаемцаў, якіх паспеў выхаваць Аляксандр Ельскі, быў і яго пляменнік — [[Вільгельм Ельскі]] (1867—1919), сын Уладзіміра Людвікавіча Ельскага (1820—1875), — які добра гаспадарыў у маёнтку Ігнацічы ([[Мінская губерня]]) і вывеў у маёнтку новую пароду кароў, назваўшы яе «літоўска-беларускай»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 69.</ref>. Вільгельм Ельскі з прыбыткаў свайго маёнтка запланаваў пабудаваць музей у [[горад Мінск|Мінску]]у, праект якога ўжо быў выкананы ў [[1919]] г. мастаком [[Ігнат Урублеўскі|Ігнатам Урублеўскім]]. Аднак рэалізаваць праект пабудовы музея ў [[горад Мінск|Мінску]]у перашкодзілі падзеі грамадзянскай вайны ў Беларусі ў 1917—1921 гг. і смерць Вільгельма Ельскага ў 1919 г.<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 69.</ref>
 
== Смерць і пахаванне ==
Радок 158:
Невядома, ці захаваўся тэстамент Аляксандра Ельскага. Вядома толькі, што Ельскі шкадаваў, што расійскія законы не дазваляюць яму споўніць сваю старую задуму: усе свае грошы памясціць такім спосабам, каб за іх пасля смерці Ельскага можна было наладзіць карысную для вакольных вёсак установу — ратунковы камітэт, бальніцу ці іншую дапаможную грамадскую ўстанову<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 68, 69.</ref>
 
Памёр 27 жніўня (10 верасня) 1916 г. у сваім маёнтку [[Вёска Замосце, Пухавіцкі раён|Замосце]] ([[Ігуменскі павет, Расійская імперыя|Ігуменскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]) і быў пахаваны на сямейным пахаванні сям'ісям’і Ельскіх ва ўрочышчы [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён#Могілкі|Кобань]] (каля [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён|вёскі Дудзічы]]), дзе знаходзяцца магілы ў тым ліку бацькоў Аляксандра Ельскага — Караля Ельскага і яго жонкі Гелены<ref name="ReferenceB"/>. У апошні шлях нястомнага гаспадара маёнтка Замосце праводзіў у большасці сваёй мясцовы люд<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 67.</ref>.
 
З цягам часу дакладнае месца пахавання Аляксандра Ельскага на ўзгорку ва ўрочышчы Кобань згубілася і не знойдзена дагэтуль; магільная пліта была зрушана і не адпавядае месцу пачатковага пахавання Аляксандра Ельскага<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39, 42.</ref>
Радок 166:
Мастак [[Ігнат Урублеўскі]] зрабіў у [[1888]] г. прыжыццёвы малюнак-партрэт Аляксандра Ельскага. З гэтага малюнка пазней быў адліты памятны медаль Аляксандра Ельскага<ref name="Аляксандр Ельскі"/>.
 
Пасля смерці Аляксандра Ельскага [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]] апублікаваў у канцы [[1916]] г. у [[горад Вільнюс|віленскай]] беларускамоўнай газеце [[Гоман (1916)|''«Homan»'' («Гоман»)]] свой некралог «Аляксандр Ельскі», у якім пахвальна ацаніў дзейнасць Ельскага і падзячыў за маральную і фінансавую падтрымку новаму пакаленню дзеячоў беларускамоўнай культуры: ''«Ельскі шчыра кахаў родны край і лічыў, што павіннасць жыхароў нашай зямліцы — працаваць дзеля лепшай долі гэтай апошняй. Яшчэ ў 80-х і 90-х гадах ён пісаў аб гэтым у стаццях, друкаваных у пецярбурскай польскай газеце „Kraj“. <…> не маючы прылучыць свае слабеючыя сілы да работы „маладых“, ён у пастаяннай перапісцы з імі пасылаў ім свае ўвагі і рады, прызываючы да асцярожнасці, разважлівасці і хрысціянскага мілавання нават сваіх ворагаў. Калі ж для грамадкі беларускіх працаўнікоў наступалі цяжкія моманты, ён спяшаўся і з матэрыяльнай помаччу, давяраючы ім свае зберажоныя грошы»''<ref>''Луцкевіч, А.'' [http://kamunikat.org/download.php?item=10103-1.pdf&pubref=10103 Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва]… С. 4, 31—32.</ref>.
 
[[Рамуальд Зямкевіч]] у [[1919]] г. напісаў пра значнасць асобы Аляксандра Ельскага: ''«Будучы гісторык краю, калі будзе штудзіраваць заняпад [[Беларусы|беларускага народа]] ў часе цёмнай цемры рэакцыі, ад [[1861]] да [[1905]] г., не можа абмінуць ніводнага друкаванага радка Ельскага. Гэта быў у поўным значэнні маянтковец-грамадзянін, светлая памяць якога асабліва павінна быць шанавана [[Беларусы|беларусамі]]»''<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 51—52.</ref>. Бо толькі [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года]], выдадзены [[Мікалай II, імператар расійскі|расійскім імператарам]] у ходзе [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|агульнарасійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]], прадаставіў свабоду выкарыстання любой мовы і свабоду друку ў [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]], што значна паскорыла працэс фарміравання прафесійнай беларускамоўнай мастацкай культуры.
Радок 172:
Выйшлі ўспаміны пляменніка Аляксандра Ельскага — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»<ref>''Ельскі У.'' На зямлі продкаў / Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай // Шляхам гадоў. — Мінск, 1993. (''Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.'')</ref>, дзе між іншым згадваецца Аляксандр Ельскі, падрабязнасці яго жыцця і дзейнасці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестр (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменніка — Генрыхам Ельскім) калекцый Аляксандра Ельскага<ref>Шляхам гадоў. № 1, 1990.</ref>.
 
У наш час беларускае прыватнае выдавецтва надрукавала два нотныя зборнікі пад назвай «Музыка сям'ісям’і Ельскіх» (Караля, Міхала і Аляксандра Ельскіх), а пазней была запісана і аўдыёкасета «Музыка сям'ісям’і Ельскіх»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 70, 71.</ref>.
 
У [[горад Мінск|Мінску]]у ([[Беларусь]]) на будынку былой [[Мінская губернская гімназія|мінскай класічнай гімназіі]] размешчана мемарыяльная дошка з пералікам знакамітых навучэнцаў, дзе ёсць і імя Аляксандра Ельскага<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 71.</ref>.
 
== Музей «[[Дудуткі]]» ==
Радок 224:
* [https://belarusianheroes.com/alyaksandr.elski Аляксандр Ельскі] // belarusianheroes.com
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/elski/Ельскі_А._З_Геаграфічнага_слоўніка.html Ельскі А. З Геаграфічнага слоўніка] // pawet.net
{{Wikidata/Ancestors}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Ельскі Аляксандр}}
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]