Дэбют (літаратурная прэмія): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 56:
== Крытыка ==
У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют». На цэрымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцындэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу, «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.
 
[[Павел Аляксандравіч Анціпаў|Павел Анціпаў]] распавёў, што ў 2012 годзе ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць прэмію, таму што
{{пачатак цытаты}}«Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=241096 «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій] // nn.by 15 лістапада 2019</ref>.{{канец цытаты}}
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
 
[[Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі]]