Новасібірская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Адміністрацыйная адзінка}}
'''Новасібірская вобласць''' — суб’ект [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], які размешчаны на поўдні Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — [[Горад Новасібірск|Новасібірск]]. Створана [[28 верасня]] [[1937]] года раздзяленнем [[Заходне-Сібірскі край|Заходне-Сібірскага края]] на Новасібірскую вобласць і [[Алтайскі край]]. У далейшым са складу Новасібірскай вобласці былі вылучаны Кемераўская і Томская вобласці.
 
== Геаграфія ==
Новасібірская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе [[Заходне-Сібірская раўніна|Заходне-Сібірскай раўніны]]. На поўначы мяжуе з [[Томская вобласць|Томскай вобласцю]], на паўднёвым захадзе — з [[Казахстан]]ам, на захадзе — з [[Омская вобласць|Омскай вобласцю]], на поўдні — з [[Алтайскі край|Алтайскім краем]], на ўсходзе — з [[Кемераўская вобласць|Кемераўскай вобласцю]]. Плошча ~ 178 200 км² (3,5 % тэрыторыі [[Сібірская федэральная акруга|Сібірскай федэральнай акругі]] (СФО); 1 % тэрыторыі Расіі). Працягласць вобласці з захаду на ўсход — 642 км, з поўначы на поўдзень — 444 км.
 
Асноўныя рэкі на тэрыторыі вобласці — [[рака Об|Об]] і [[Рака Омь|Омь]]. Плацінай [[Новасібірская ГЭС|Новасібірскай ГЭС]] створана [[Новасібірскае вадасховішча]] (т. н. «Обскае мора»). Таксама ў вобласці размешчана каля 3 тыс. прэснаводных, салёных і горка-салёных азёр ([[Чаны]], [[Сартлан]] і інш.). Поўнач і паўночны захад вобласці займае паўднёвая частка найбуйнага ў свеце [[Васюганскае балота|Васюганскага балота]].
 
Насельніцтва 2 692 251 чалавек (2002), з якіх у гарадах пражываюць 74,0 %. Нацыянальны склад: [[рускія]] — 93,0 %; [[татары]] — 1,0 %; [[украінцы]] — 1,3 %; [[немцы]] — 1,8 %; іншыя — 2,9 %.
Радок 11:
Падзяляецца на 30 раёнаў. Буйнейшыя гарады: [[Новасібірск]], [[Бердск]], [[Іскіцім]].
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Novosibirsk Oblast}}
* [http://www.adm.nso.ru/ Афіцыйны сайт]
 
{{зноскі}}
{{Новасібірская вобласць}}
{{Адміністрацыйны падзел Расіі}}