Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
'''Ля́скавіцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок [[Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)|Ляскавічы]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна [[Мазырская акруга|Мазырскай акругі]] [[БССР]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 ліпеня 1973 года ў склад сельсавета з [[Петрыкаўскі сельсавет|Петрыкаўскага сельсавета]] перададзены вёскі [[Рубча]] і [[Турок (Петрыкаўскі раён)|Турок]]<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).</ref>. 2 красавіка 1975 года перайменаваны ў [[Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)|Галубіцкі сельсавет]], цэнтр перанесены ў вёску [[Галубіца]]. 24 мая 1978 года [[Брынёўскі сельсавет]] перайменаваны ў Ляскавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў Ляскавічы<ref>Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).</ref>.
 
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1508 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 97,1 % — беларусы<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>.