Камуністычная партыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 34:
== Гісторыя ==
{{main|Камуністычная партыя Беларусі, 1918}}
Камуністычная партыя Беларусі дзейнічала ў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]] з [[1918]] па [[1991]] гады, была састаўной часткай [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|Камуністычнай партыі Савецкага Саюза]]. З 1918 г. па [[1952]] год насіла назву ''Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі'' (''КП(б)б''). Фактычна спыніла існаваць у жніўні [[1991]] г. пасля прыняцця [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь]] Пастановы «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»<ref>[http://spravka-jurist.com/base/part-rz/tx_wssqoa.htm Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 25 августа 1991 г. №1016-XII «О временном приостановлении деятельности КПБ -- КПСС на территории Республики Беларусь»]</ref>.
 
[[2 лістапада]] [[1996]] г. адбыўся [[XXXIII (трыццаць трэці) з'езд КПБ|XXXIII (I аднаўленчы) з'езд КПБ]]. 400 дэлегатаў прадстаўлялі 1160 заснавальнікаў партыі, у асноўным прыхільнікаў палітыкі прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Лукашэнкі]], якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Старшынёй Савета партыі быў абраны Я. Сакалоў, 1-м сакратаром ЦК — В. Чыкін. На пачатку [[1997]] г. партыя налічвала 7 тыс. членаў. Партыя падтрымлівае палітыку прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] і з'яўляецца самай буйнай камуністычнай арганізацыяй у рэспубліцы.
 
=== Мэты і задачы ===
Стратэгічная мэта партыі — пабудова камунізму, бліжэйшыя задачы — арыентацыя на сацыялізм, аднаўленне СССР, прызнанне несапраўднымі Белавежскіх пагадненняў.
 
Радок 50 ⟶ 52:
* палітычная адукацыя грамадзян, укараненне ў грамадскую свядомасць камуністычнай ідэалогіі, патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму.
 
=== Дзейнасць ===
{{Камунізм}}
Камуністычная партыя Беларусі мае сваё прадстаўніцтва ў вышэйшым Заканадаўчым органе ўлады і ў мясцовых Саветах дэпутатаў. Па выніках выбараў, якія адбыліся 14 студзеня 2007 гады, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га склікання сталі 408 чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі. З іх: 7 чалавек — дэпутатамі Брэсцкага, Гомельскага, Гарадзенскага абласных і Менскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, 25 чалавек — дэпутатамі гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падначалення, 206 — дэпутатамі раённых і 170 — дэпутатамі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў.