Парламенцкія выбары ў Беларусі (2019): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ацэнкі: дапаўненне
др →‎Ацэнкі: стыль
Радок 181:
У межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА «[[Беларускі Хельсінкскі камітэт]]» і [[Праваабарончы цэнтр «Вясна»|ПЦ «Вясна»]]. У аналітычнай справаздачы па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу было адзначана, што выбары дэпутатаÿ у цэлым не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Найперш гэтыя высновы абумоўлены адсутнасцю роўнага доступу да дзяржаўных СМІ для ўсіх кандыдатаў, адсутнасцю бесстаронніх выбарчых камісій, фактамі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў, фактамі прымусу выбарцаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, закрытасцю шэрагу выбарчых працэдур для назіральнікаў. Традыцыйна найбольшыя аргументы для крытыкі даюць непразрыстыя працэдуры падліку галасоў, што дае падставы для сур’ёзных сумневаў адносна адпаведнасці вынікаў такога падліку рэальнаму волевыяўленню выбарцаў<ref>[https://elections2019.spring96.org/be/news/95162 elections2019.spring96.org]</ref>.
 
Міжнародныя назіральнікі Парламенцкай асамблеі [[АБСЕ]] і БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам<ref>[https://news.tut.by/economics/661709.html news.tut.by]</ref>. У сваёй папярэдняй ацэнцы Міжнародная місія БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі заявіла, што парламенцкія выбары характарызаваліся агульным занядбаннем фундаментальных свабод сходаў, асацыяцый і выказвання. Акрамя таго, місія БДІПЧ АБСЕ адзначае, што агітацыйная дзейнасць ажыццяўлялася ў скарочаным аб’ёме і абмежавальных умовах, якія ў цэлым не мелі на ўвазе змястоўнай або канкурэнтнай палітычнай барацьбы<ref>[https://www.facebook.com/EUinBelarus/photos/a.159726340743378/2553672254682096/?type=3&theater facebook.com]</ref>. Прэс-сакратар [[МЗС Беларусі]] А. Глаз у сваім каментары ў адказ падкрэсліўадказаў, што выбары праводзяцца для сваёй краіны і народа, а не ва ўгоду знешнім сілам<ref>[http://mfa.gov.by/press/news_mfa/d82c079351ad12c4.html mfa.gov.by]</ref>.
 
Палітычны аглядальнік [[Валерый Карбалевіч]] заўважыў, як на падзенне даверу насельніцтва да ўладаў апошнія ў адказ уключылі рэпрэсіўны мэханізм. Ён мяркуе, што, апынуўшыся ў сітуацыі канфлікту з [[Расія]]й, [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] ўнікае ўсялякага ціску і ўплыву з боку грамадства<ref>[https://www.svaboda.org/a/30278173.html svaboda.org]</ref>.