Розніца паміж версіямі "Гервяты"

10 байтаў дададзена ,  9 месяцаў таму
др
спасылкі
(выява)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др (спасылкі)
 
|add3 =
}}
'''Гервя́ты'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гродзенская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Hierviaty}}, {{lang-ru|Гервяты}}) — [[вёска]] ў [[Астравецкі раён|Астравецкім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]], на рацэ [[Лоша, (прыток Ашмянкі)|Лоша]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Гервяцкі сельсавет|Гервяцкага сельсавета]].
 
Насельніцтва 563 чал. ([[2014]]). Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад [[Астравец|Астраўца]], за 20 км ад [[чыгун]]ачнай станцыі [[Солы]]; на аўтамабільнай дарозе [[Варняны]] — [[Жодзішкі]].
Першы пісьмовы ўспамін пра Гервяты датуецца [[1434]]. У [[1536]] біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы. Пад [[1563]] Гервяты згадваюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Віленскага павета]] [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]].
 
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Гервяты апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Віленскім павеце [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. Станам на [[1796]] у мястэчку было 49 двароў. У [[XIX стагоддзе|XIX]] — пачатку [[XX стагоддзе|XX]] стст. Гервяты знаходзіліся ў валоданні [[ДамейкіРод Дамейкаў|Дамейкаў]]. На [[1885]] — 20 двароў. У [[1899]]—[[1903]] тут збудавалі мураваны [[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Гервяты|Касцёл Святой Тройцы]] ў [[неаготыка|неагатычным стылі]], адзін з найпрыгажэйшых у краі.
 
Падчасі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў [[1915]] Гервяты занялі нямецкія войскі. Цягам [[1919]]—[[1920]] тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У [[1920]] мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у [[1922]] — у складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], у Віленскім павеце [[Віленскае ваяводства, 1923—1939|Віленскага ваяводства]].