Генацыд армян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: дадаў спасылку на артыкул пра тэматычны фільм.
Радок 17:
Насельніцтва [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] ў канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] было этнічна размытым. У яго ўваходзілі некалькі мусульманскіх этнасаў: [[туркі]], [[курды]], [[арабы]], [[чаркесы]] і іншыя выхадцы з [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]] і інш., сярод хрысціянскіх этнасаў вылучаліся [[армяне]], [[грэкі]], [[балгары]] і інш. Таксама ў Асманскай імперыі жылі [[яўрэі]] і прадстаўнікі некаторых іншых народаў. У шэрагах асманскага афіцэрскага корпуса служылі, у тым ліку, арабы, якія таксама займалі высокія ўрадавыя пасады, асабліва падчас кіравання султана [[Абдул-Хамід II|Абдул-Хаміда II]].
 
Да пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] этнонім «''турак''» (Türk) часта ўжываўся ў зневажальным сэнсе. «''Туркамі''» называлі цюркамоўных сялян [[Малая Азія|Анатоліі]], з адценнем пагарды да іх невуцтва (напр. ''kaba türkler'' «''грубыя туркі''»)<ref name="Taner Akçam 68" />. У пачатку XX стагоддзя, з прыходам да ўлады [[Младатуркі|младатуркаў]], палітыка турэцкага нацыяналізму стала больш заўважнай, {{нп3|[[панцюркізм|панцюркізм|ru|Пантюркизм}}]] стаў афіцыйнай ідэалогіяй, а этнонім «''турак''» страціў адмоўную канатацыю (гл. раздзел «''[[#Арганізацыя знішчэння армян|Арганізацыя знішчэння армян]]''»). Тым не менш, многія арабы працягвалі лічыць сябе «''асманамі''» да канца існавання імперыі<ref name="Taner Akçam 103" />.
 
У артыкуле пры апісанні падзей, папярэдніх распаду Асманскай імперыі, для ідэнтыфікацыі мусульманскага насельніцтва, калі гэта не вызначаныя этнічныя групы (як, прыкладам, курдскія качавыя плямёны), выкарыстоўваюцца тэрміны «''мусульмане''» ці «''асманы''», хоць, строга кажучы, у лік апошніх фармальна ўваходзілі і армяне. Так, у склад асманскіх войскаў эпохі Першай сусветнай вайны ўваходзілі прадстаўнікі амаль усіх падуладных асманскім султанам народаў, у тым ліку, армяне. Пры апісанні дзяржаўных інстытутаў імперыі да сканчэння Першай сусветнай вайны галоўным чынам выкарыстоўваюцца тэрміны «''атаманскі''» ці «''асманскі''», радзей «''турэцкі''» — хоць гэта прынятая назва ў рускай і савецкай гістарыяграфіі (прыкладам, [[Руска-турэцкая вайна, 1877—1878]]).