Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чэрыкаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1:
{{пішу}}
{{Храм
|Тып храма = Каталіцкі храм
Радок 42 ⟶ 41:
 
У 1862—1869 гадах на ахвяраванні ксяндза Паўла Падгурскага, Агаты Міхайлаўны і Сымона Андрэевіча Цюлюпаў быў узведзены новы мураваны касцёл у Чэрыкаве. Галоўны алтар быў кансэкраваны магілёўскім біскупам-вікарыем Альбінам Сымонам 23 ліпеня 1864 года<ref name = "kasciol1"/>.
 
Храм стаў цэнтрам парафіі (налічвала ў 1880 годзе 500 вернікаў) і Чэрыка-Чавускага дэканата Магілёўскай архідыяцэзіі. Дэканат размяшчаўся на тэрыторыях [[Чавускі павет|Чавускага]] і [[Чэрыкаўскі павет|Чэрыкаўскага]] павета, які аб’ядноўваў 4943 прыхаджан, 5 капліц і 6 парафій: Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Чэрыкаве, [[Вародзькаўскі касцёл|Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]] ў [[Вародзькаў 1|Вародзькаве]], [[Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Крычаў)| Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] ў [[Крычаў|Крычаве]], Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Івандары, [[Касцёл Святога Казіміра (Расна)|Святога Казіміра]] ў [[Расна (Дрыбінскі раён)|Расне]] і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў [[Радамля|Радамлі]]<ref>{{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}}, С.580</ref>.
 
У 1881—1882 гадах касцёл рамантаваўся. Станам на пачатак XX стагоддзя парафіян было няшмат, і ў асноўным яны складаліся з мясцовай шляхты<ref>''[[:pl:Fryderyk Jozafat Żyskar|Żyskar F. J.]]''. Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 6: Dekanat klimowicko-mścisławski. Dekanat czerykowo-czausowski. С.93—94</ref>
 
За савецкім часам будынак быў адабраны ў католікаў і ў 1950 годзе перабудаваны ў дом культуры, пазней выкарыстоўваўся як кінатэатр<ref>{{cite web|url = http://mogilev-region.gov.by/page/dostoprimechatelnosti_cherikovskogo_rayona |title = Славутасці Чэрыкаўскага раёна|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 30.3.2018|month = |year = |work = |publisher = Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |language = ru |accessdate = 17.11.2019}}</ref>. У 2019 годзе будынак быў вернуты адноўленай каталіцкай грамадзе, і 11 жніўня таго ж года ў ім адбылася першая за доўгі час імша, якую ўзначаліў [[дапаможны біскуп]] Аляксандр Яшэўскі. Душпастырам прызначаны ксёндз Павел Адамовіч<ref>{{cite web|url = https://catholic.by/3/news/announcements/10227-u-vernutym-katolikam-kastsjole-cherykave-nyadzelyu-adbudzetstsa-pershaya-svyataya-imsha |title = У вернутым католікам касцёле ў Чэрыкаве ў нядзелю адбудзецца першая святая Імша|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 9.8.2019|month = |year = |work = |publisher = [[Catholic.by]] |language = be |accessdate = 17.11.2019}}</ref>.
 
== Архітэктура ==
Размешчаны ў цэнтры горада, на вуліцы Ленінскай, 192. Помнік архітэктуры [[Неараманскі стыль|неараманскага стылю]], [[неаготыка|неаготыкі]], таксама позняга [[класіцызм]]у. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане [[Аб’ём (архітэктура)|аб’ёмам]] пад [[двухсхільны дах|двухсхільным дахам]], з тыльнага боку далучана пяцігранная [[апсіда]]. Бакавыя фасады расчлянёны [[Лапатка (архітэктура)|лапаткамі]], крапаваны [[руст]]ам, апяразаны гарадковым [[Фрыз (архітэктура)|фрызам]]<ref>{{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}}, С.369</ref>.
 
Арыгінальны выгляд будынка ўключаў дзве вежы з двума дубовымі крыжамі, абабітымі белай бляхай, пад імі — латунныя шары, памаляваныя алейнай фарбай. На сярэдзіне [[франтон]]а знаходзіўся чыгунны крыж вагой 12 [[пуд]]оў. [[Бабінец]] быў аддзелены ад асноўнага аб’ёма каменнай сцяною з 4 дзвярыма. [[Прэзбітэрый]] аддзяляўся кратамі. Даўжыня пабудовы складала 12, шырыня — 7, вышыня — 10 [[сажань|сажаней]]<ref name = "kasciol1"/>.
 
У касцёле мелася тры алтары. Галоўны алтар, камень з мошчамі святых, змяшчаў уверсе трон з выявай [[Тройца|Святой Тройцы]] і Збаўцы ў цярновым вянку. Па баках трона змяшчаліся 8 калонак. Над тронам і галоўным алтаром была
ўлакавана драўляная капліца з копіяй абраза [[Бялыніцкі абраз Божай Маці|Бялыніцкай Божай Маці]]. Над алтаром — абраз [[Багародзіца|Найсвяцейшай Дзевы Марыі]], напісаны на палатне ў драўлянай пазалочанай раме.
[[File:Чэрыкаў. Касцёл (02).jpg|міні|thumb|Апсіда касцёла.]]
Другі алтар драўляны з левага боку, разны, з упрыгожаннямі і пазалотай, меў камень са святымі мошчамі, абраз [[Іосіф Абручнік|Святога Іосіфа]], над ім абраз [[Казімір Казіміравіч|Святога Казіміра]] на палатне. З правага боку знаходзіўся трэці алтар, такі ж, як і правы, з абразом [[Антоній Вялікі|Святога Антонія]] на палатне<ref name = "kasciol1"/>.
 
Усяго быў 21 абраз у храме. На вежы віселі 3 званы, вагой адпаведна 8 пудоў 9 фунтаў; 4 пуды 36 фунтаў і 2 пуды.
 
== Пробашчы ==
* Раймунд Комбар, Афанасій Амбражэвіч, Іпаліт Кантэйка, Дам’ян Баневіч, Філіп Вітарт (у перыяд 1812—1840).
* Людвіг Багдановіч (1848—1849).
* Францішак Вечаркоўскі, Марцін Голка (1851—1852).
* Казімір Пятроўскі (душпастыр, 1870—1880).
* Антоній Казлоўскі (1900—1907).
* Станіслаў Ярашэвіч (1922—1923)<ref name = "kasciol1"/>.
* Павел Адамовіч (душпастыр, з 2019).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)}}
* {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}}
* {{кніга|аўтар =[[:pl:Fryderyk Jozafat Żyskar|Żyskar F. J.]] |частка = |загаловак = Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 6: Dekanat klimowicko-mścisławski. Dekanat czerykowo-czausowski.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = [[Варшава|Warszawa]] — [[Санкт-Пецярбург|Petersburg]]|выдавецтва = |год = 1913|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = | ref= Żyskar}}
{{Магілёўскі дэканат}}