Розніца паміж версіямі "Худаер Юсуфбекавіч Юсуфбекаў"

На пасадзе дырэктара інстытута раскрыліся яго навукова-арганізатарскія здольнасці. Разам з навуковай працай ён паводзіў і вялікую арганізацыйную дзейнасць. Ім была вызначана структура падраздзяленняў інстытута. Разам з традыцыйнымі напрамкамі даследаванняў былі пачаты навуковыя працы па [[Заалогія|заалогіі]], [[Генетыка|генетыцы]] і селекцыі раслін, ахове прыроды.
 
У 1970—1975 гг. X. Ю. Юсуфбекаў распрацаваў схему генеральнага плана развіцця Памірскага батанічнага сада імя А. В. Гурскага [к. 5]. Для развіцця навуковай базы, пашырэння участкаў батанічнага сада і запаведвання тыповых біялагічных аб’ектаў было атрымана больш за 600 га зямельных угоддзяў ў ваколіцах батанічнага сада. Акрамя таго, да тэрыторыі сада далучана 19 га паліўных зямель Варцушч дашта, на базе якіх арганізаваны эксперыментальныя ўчасткі падраздзяленняў інстытута. За гады ажыццяўлення непасрэднага навукова-арганізатарскага кіраўніцтва X. Ю. Юсуфбекава тэматыкай даследаванняў Памірскага батанічнага сада і лабараторыі высакагорнага пладаводства — альцітуда 2700-3500 м (з 1965 годапа верасень 1990), у 7 разоў павялічылася плошча калекцыйных раслін і ў 10 разоў павялічылася калекцыя раслін (да 4 тысячы відаў, падвідаў, ...) сусветнай [[Флора|флоры]]. Калекцыі раслін у садзе размешчаны па батаніка-геаграфічным прынцыпе, арашаная тэрыторыя разбіта на 5 [[Флора|фларыстычных]] аддзелаў: [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] і [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]], [[Еўропа|Еўропы]] і [[Каўказ]]у, [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]], [[Гімалаі|Гімалаяў]] і [[Гіндукуш]]а. Унутры аддзелаў расліны размяшчаюцца радавымі комплексамі з улікам экалагічных асаблівасцяў відаў. У адпаведнасці са спецыфікай аб’ектаў даследаванняў у садзе былі сфармаваныя 3 групы: [[Дэндралогія|дэндралогіі]], кармавых і лекавых раслін, [[кветкаводства]]. Галоўнай задачай Памірскага батанічнага сада была інтрадукцыя раслін, праводзіўся абмен насеннем высакагорнай флоры і пасадачным матэрыялам са 112 садамі ўнутры СССР і з 118 садамі з 39 буйных батанічных цэнтраў [[Еўропа|Еўропы]] — [[ГДР]], [[ФРГ]], [[Нарвегія|Нарвегіі]], [[Данія|Даніі]], [[Нідэрланды|Галандыі]], [[Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка|ЧССР]], [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] — [[Канада|Канады]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і іншых краін свету. У 1972 годзе пабудавана помпавая станцыя, дзякуючы якой вада з ракі Шахдары паднімалася на вышыню 180 м. Гэта дало магчымасць пашырыць арашаныя тэрыторыі з 22 да 118 га (на вышыні 2140—2360 м) батанічнага сада больш чым у 5 разоў. Плошча чатырох фларыстычных аддзелаў павялічылася ў 2 — 4 разы. Пабудаваныя дарожныя і арашальныя сістэмы ўнутры саду, лабараторныя і жылыя карпусы інстытута{{sfn|Олимова, Шапошникова|1989|p=11–14}}{{sfn|Юсуфбеков|1982|p=52}}{{sfn|Юсуфбеков|1984|p=17}}.
 
Х. Ю. Юсуфбекаў вялікую ўвагу надаваў вывучэнню генафонду мясцовых пладовых раслін. З вялікага ліку выяўленых формаў у садзе былі адабраны 16 перспектыўных мясцовых формаў абрыкосаў, якія пераўзыходзілі інтрадуцыраваныя гатункі па ўраджайнасці і якасці. Пачынаючы з 1974 года частка даследаванняў пладоводаў быда перанесена на тэрыторыю Дарваза, дзе на схілах гор сустракаюцца дзікарослыя інжыр, гранат, вінаград, хурма, міндаль і іншыя пладовыя. На Дарваза ім быў арганізаваны апорны пункт па інтрадукцыі і [[Акліматызацыя|а
75

правак