Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Паводле «Рускай геральдыкі» А. Б. Лакіера, Расціслаў Усяславіч меў сыноў [[Маўкольд Расціславіч|Маўкольда]] і [[Давіл Расціславіч|Давіла]], якіх гараджане Вільні запрасілі з Візантыі на княжанне і ад іх, быццам, [[Полацкае паходжанне літоўскіх князёў|паходзіць род вялікіх князёў літоўскіх]]. Паданне пра гэта змешчана ў [[Васкрасенкі летапіс|Васкрасенскім летапісе]] (сяр. XVI ст.), але там згадваецца ''Расціслаў Рагвалодавіч'', невядомы з ранніх крыніц.
<blockquote>
« Въ лето 6637 (1129) прииде '''на Полоцкие Князи на Рогволодовичи''' Князь Великий Мстиславъ Володимировичь Мономашь и Полтескъ взялъ, а '''Рогволодовичи''' за бежали въ Царьградъ. Литва въ ту пору дань даяше Княземъ Полоцкимъ, а владома своими Гетманы, а городы Литовские тогда, иже суть ныне за Кролемъ, обладаны Князьями Киевскими, иные Черниговскими, иные Смоленскими, иные Полоцкими, и оттоле Вильня приложишася дань даяти Королю Угорскому за страхование Великаго Князя Мстислава Володимировича; и Вильняне взяша себе изъ Царяграда Князя Полоцку Ростислава '''Рогволодовича''' детей Давила Князя, да брата его Молковца Князя; и той на Вильне первой Князь Давилъ, братъ Молковцевъ большой. А дети ево Видъ, егожъ люди волкомъ звали; да Ердень Князь. А Ерденевъ сынъ крестился, былъ Владыка во Твери, которой на Петра Чудотворца волнение учинилъ; звали его Андреемъ; писалъ на Чудотворца лживыя словеса. А у Молковца Князя сынъ Миндовгъ.»
</blockquote>
Няма адзінай думкі, чым ў тэксце з’яўляецца ''Рагвалодавіч'' — родавым празванне або імем па бацьку. Першае больш верагодна, бо як і ў «Аповесці мінулых часоў» на пачатку гадавога артыкула Васкрасенскага летапісу Рагвалодавічамі называецца род полацкіх князёў цалкам. Таму князя названага ''Расціславам Рагвалодавічам'' прапануюць атаясняць з ''Расціславам Усяславічам'', адзіным вядомым з крыніц Расціславам сярод Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў) на час іх высылкі ў Візантыю (1129). Калі Рагвалодавіч — імя па бацьку, то невядома які з Рагвалодаў мог быць яго бацькам — прапануюць тоеснасць з [[Рагвалод Усяславіч|Рагвалодам Усяславічам]], само існаванне якога сумнеўнае, або з [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалодам-Васілём Барысавічам]]. Выказвалася думка, што версія тоеснасці ''Расціслава Рагвалодавіча'' Васкрасенскага летапісу з Расціславам Усяславічам храналагічна немагчымая, таму яе апаненты лічаць Расціслава Рагвалодавіча сынам Рагвалода-Васіля<ref name="Пятроў">История родов русского дворянства… С. ?.</ref>.