Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Пінскі павет| → Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Напэўна, Паклонскі не застаўся ў баку і ад канфлікту каралеўскіх падданых [[Магілёўская эканомія|Магілёўскай эканоміі]] з яе кіраўніком Станіславам Янам Зжадзінскім, якога першыя абвінавачвалі ў злоўжываннях і пазазаконных паборах. Разбор скарг на Зжадзінскага ў сакавіку 1653 года быў даручаны тым жа каралеўскім камісарам — Балазору і Невельскаму, але яны не спяшаліся нават ехаць у Магілёў, чым выклікалі папрокі караля, які асцерагаўся «далейшых бунтаў». Пра папярэднія «бунты» у Магілёўскай эканоміі, праўда, пакуль вядомы толькі цьмяныя згадкі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=59.}} Урэшце, кароль Ян Казімір замест Зжадзінскага прызначыў новага кіраўніка эканоміі — літоўскага кухмістра Мікалая Пятроўскага, яму ж быў даручаны і разбор скарг падданых на Зжадзінскага, а каралеўскія камісары Белазор і Невельскі ў кастрычніку 1653 года адкліканы з Магілёва. Кароль падазраваў, што падданыя скардзяцца не столькі з-за праблем, колькі навучаныя кімсьці, магчыма, на думку К. Качагарава, гэта намёк на Паклонскага. І праўда, канфлікт паміж новым кіраўніком эканоміі Пятроўскім, з аднаго боку, і Паклонскім з прыхільнікамі — з другога, меў месца.{{sfn|Кочегаров|2016|с=60.}}
 
На думку К. Качагарава, ва ўмовах канфрантацыі з уладай Паклонскі пачаў шукаць падтрымкі ўкраінскіх казакаў, а менавіта звярнуўся да Выгоўскага{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}}. Ужо на пачатку студзеня 1654 года, на перамовах пра пераход Украіны пад царскую ўладупратэкцыю, генеральны пісар Войска Запарожскага Выгоўскі казаў маскоўскаму прадстаўніку баярыну Бутурліну пра Паклонскага як свайго сваяка («повинной» ад польск. «powinny», на думку К. Качагарава) і «чалавека дабрадзейнай веры» ў Магілёве, які «жадае быць пад высокай рукой вялікага гасудара». За радай Бутурліна Выгоўскі напісаў Паклонскаму, што цар гатовы ўзяць яго пад сваю ўладу. Па ўсім, па думку К. Качагарава, атрымаўшы абяцанне падтрымкі, Паклонскі перайшоў да актыўных дзеянняў, пагатоў, на мяжы мая-чэрвеня 1654 года маскоўскія войскі рушылі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага і пачалася [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайна 1654—1667 гадоў]]. У чэрвені{{sfn|Rachuba|1982|}} 1654 года Паклонскі падняў мяцеж у Магілёве, але неўзабаве ўцёк на {{нп5|Рабочы пасёлак Красная Гара|Папову Гару|ru|Красная Гора (Брянская область)}} і збіраў там людзей. Папова Гора была тэрыторыяй Старадубскага казацкага палка, т.б. пад уладай казацкага гетмана [[Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]].{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}
 
Намеры Паклонскага змянілі тон кіраўніка эканоміі Пятроўскага, які пісаў яму, але без адказу{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}. Таксама жніўнем1654 года да Паклонскага пісаў гетман [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януш Радзівіл]], ён абураўся нечуванасцю здрады «слугі радзівілаўскага», прапаноўваў Паклонскаму гарантыі бяспекі і заступніцтва, каб той вяртаўся да Вялікага княства Літоўскага. Аднак, было запозна, яшчэ ліпенем 1654 года Паклонскі атрымаў аўдыенцыю цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксея Міхайлавіча]].{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}} Паклонскі прыйшоў пад Смаленск з рэкамендацыйным лістом Б. Хмельніцкага і на чале групы шляхты і мяшчан. Добразычліва прыняты царом, быў абдараваны 100 рублямі і ўзяты на маскоўскую службу ў чыне «палкоўніка беларускага»{{sfn|Rachuba|1982|}}.
 
Цар паслаў Паклонскага разам з войскам Ваейкава пад Магілёў, ён мусіў схіліць горад да здачы і вербаваць мясцовых людзей на маскоўскую службу. Падчас магілёўскага паходу Паклонскі заняў [[Горад Чавусы|Чавусы]] і стварыў [[Беларускі полк|уласны моцны атрад]]. Пачатая агітацыя сярод жыхароў Магілёва, не гледзячы на пачатковыя няўдачы, мела даволі хуткі вынік, горад здаўся на пачатку верасня. Будучы ў Магілёве, Паклонскі энергічна вербаваў людзей, а таксама спрабаваў схіліць да здачы іншыя гарады. У сваёй дзейнасці прыйшоў да вострага канфлікту з камандзірам украінскага казацкага корпусу {{нп5|Васіль Залатарэнка|Васілём Залатарэнкам|uk|Василь Золотаренко}}, які спрабаваў паддаць занятыя ўсходнія землі ВКЛ казацкаму ўплыву. Паклонскі стаяў за інтарэсы цара, адбіраў у казакаў захопленыя тэрыторыі і перашкаджаў казацкай вярбоўцы. Цар высока ацаніў службу Паклонскага, у верасні 1654 года ва ўзнагароду ён атрымаў двор у Магілёве, горад Чавусы і сёлы Баждынічы, Забалоцце, Ялавое і Стараселле. У канцы верасня 1654 года Паклонскі хадзіў пад [[Горад Крычаў|Крычаў]], пасля заняцца горада ў лістападзе вярнуўся ў Магілёў. У снежні 1654 года атрымаў ва ўзнагароду ад цара вёскі Пуцкі, Галашова і Святазеры. Імкнуўся каб захопленыя ўсходнія абшары ВКЛ кіраваліся ўласна ім, а не праз маскоўскіх ваявод і пагатоў не казацкай адміністрацыяй.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
У студзені 1655 года, пасля некалькіх сутычак з вялікалітоўскім войскам, якое спрабавала вярнуць страчаныя тэрыторыі, Паклонскі са сваім палком прыйшоў у Магілёў. Пераканаў гараджан абараняцца супраць наступаючых на горад войскаў Я. Радзівіла, а таксама выгнаць з Магілёва яўрэяў, якіх абвінавачваў у супрацоўніцтве з праціўнікам. Частка яўрэяў была абрабавана і забіта, хтосьці здолеў уцячы з горада, астатнія вымушаны былі прыняць праваслаўе. У гэты час Паклонскі яшчэ атрымаў ва ўзнагароду ад цара сёлы Вілейку, Лазараўку і Заходы. [[Аблога Магілёва, 1655|Аблога Магілёва]] вялікалітоўскім войскам, з-за моцных маразоў і благога забеспячэння, не давала вынікаў. Гетману Янушу Радзівілу ўдалося завязаць кантакт з Паклонскім і вясною 1655 года ён перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, дзякуючы гэтаму ўдалося заняць частку Магілёва, але маскоўскі гарнізон і гараджане працягвалі абарону астатняй часткі. Паклонскі спрабаваў схіліць гараджан да здачы, таксама вёў перамовы пра гэта з камандзірам казакаў В. Залатарэнкам, але безвынікова.{{sfn|Rachuba|1982|}}