Nissan: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне: вытворчасць у Еўропе
др вычытка
Радок 31:
У [[1958]] годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у [[ЗША]], а ў [[1964]]годзе «Нісан» стала першай японскай кампаніяй, якая ўвайшла ў дзясятку найбуйных аўта-імпарцёраў у [[ЗША]]. У [[1962]] годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у [[Еўропа|Еўропу]].
 
Першая замежная зборачная вытворчасць «Нісан» была адчынена ў [[1959]] на [[Тайвань|Тайвані]], цяпер замежная вытворчасць «Нісан» разгорнута ў 20 краінах. Першы [[Еўропа|еўрапейскі]] завод быў пабудаваны ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], у горадзе [[Сандэрленд]]. Выбар месца быў абумоўлены вялікай колькасцю патэнцыйных супрацоўнікаў, якія страцілі працу на вугальных шахтах, размешчаных у гэтым раёне. Кантракт на выдзяленне пляцоўкі для будаўніцтва быў падпісаны ў [[1984]] годзе, а сам завод быў афіцыйна адкрыты [[8 верасня]] [[1986]] года пры ўдзеле тагачаснай прэм'ер-міністра [[Маргарэт Тэтчэр]] і прэзідэнта Нісана Ютакі Куме. Першым аўтамабілем, вырабленым на заводзе, стаў [[Nissan Bluebird]], а ў дзевяностых пачалася вытворчасць [[Nissan Primera|Primera]] і [[Nissan Micra|Micra]]. Сёння фабрыка працягвае працаваць як ''Nissan Motor Manufacturing UK'' і вырабляе мадэлі [[Nissan QuashqaiQashqai|QuashqaiQashqai]], [[Nissan Juke|Juke]], [[Nissan Leaf|Leaf]], [[Nissan X-Trail|X-Trail]] і дзве мадэлі [[Infiniti]]: [[Infiniti Q30|Q30]] і [[Infiniti QX30|QX30]]<ref>{{cite web|url = https://www.autocentrum.pl/publikacje/historia-motoryzacji/8-09-1986-nissan-otwiera-pierwsza-fabryke-w-europie/ |title = Nissan otwiera pierwszą fabrykę w Europie |date = 8.09.2019 |publisher = autocentrum.pl |accessdate = 2019-11-30 |lang = pl}}</ref>.
 
У сярэдзіне [[1990-я|90-хх]] гадоў [[XX]] стагоддзя кампанія стала перажываць істотныя фінансавыя цяжкасці, з прычыны чаго яе кантрольны пакет у [[1999]] быў прададзены французскай [[Renault]]. Французскай кампаніі прыналежыць 44,4 % акцый «Нісана», а «Нісан» мае 15 % акцый Renault. Пастаўлены Renault на чале Nissan [[Карлас Гон]] здолеў увасобіць праграму «Nissan Revival Plan» (NRP) і вывяў кампанію з крызісу, з прычыны чаго здабыў вялікую папулярнасць у [[Японія|Японіі]].