Розніца паміж версіямі "Васілевічы"

1 байт дададзены ,  4 месяцы таму
др
Тэрыторыя горада была заселена ўжо ў [[бронзавы век|бронзавым веку]]. Паводле падання, калодзежы, называныя «зоўжынымі» ці «іоўжынымі» былі выкапаны на загад кіеўскай княгіні [[Вольга, княгіня Кіеўская|Вольгі]], падчас паходу супраць [[Драўляне|драўлян]]. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў [[15 стагоддзе|15 ст.]] як вёска ў [[Менскае ваяводства|Менскім ваяводстве]] [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], шляхецкая ўласнасць. Як сведчыць [[Літоўская метрыка]], у 1466 годзе вёскай валодала памешчыца Іванава. Паводле рэвізіі Рэчыцкай воласці за 1560 год у вёсцы было 17 дымоў і 7 службаў. Праходзіў тракт [[Горад Рэчыца|Рэчыца]]-[[Горад Мазыр|Мазыр]]. Пэўны час вёскай валодалі Патоцкія, потым Масальскія.
 
Пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|2-га падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793) у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У 1795 годзе, вёска ў Рэчыцкім павеце, уладанне графа Юдзіцкага. Дзейнічала Свята-Мікалаеўская царква (у ёй захоўваліся спавядальныя ведамасці з 1800 года і метрычныя кнігі з 1822 года). У 1825 годзе замест старога пабудаваны новы драўляны будынак царквы. У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, дзейнічала таксама царкоўна-прыходская школа. У 1877 годзе ў ваколіцах сяла, дзе залягае самы глыбокі на Палессі тарфянік, заснавана метэаралагічная станцыя для вывучэння клімату Палесся. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся [[Адам Ганоры Кіркор|А. Г. Кіркор]] у выданні «Жывапісная Расія» адзначыў, што Васілевічы «казённая вёска… на мяжы непраходных балот, якія называюцца Хмяльніцкімі». Вёскі значна павялічылася пасля пракладання чыгункі [[Горад Лунінец|Лунінец]]—Гомель і адкрыцця [[станцыя Васілевічы|чыгуначнай станцыі]] (15 студзеня 1886). Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 17 паселішч з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, 5 магазінаў, 2 [[вятрак|ветраных млына]], 2 конных млына, 2 кузні, 2 тракціры. У 1904—1913 гадах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравым рухавіком, прадукцыя якога экспанавалася на [[Сусветная выстаўка, (1905)|Міжнароднай выстаўцы 1905 года ў Льежы]] і адзначана Вялікім Залатым Медалём. 23 верасня 1911 года пачала працу чыгуначная лінія Васілевічы—Хойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка па вытворчасці шпуль.
 
У пачатку 1918 года занятая германскімі войскамі. У жніўні 1918 года партызанскі атрад разграміў нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў Васілевічах. Каля вёскі 30 сакавіка 1919 былі разгромлены [[Стракапытаўскае паўстанне|стракапытаўскія фарміраванні]], якія адступалі з Гомеля і спрабавалі прарвацца праз фронт у Польшчу. У пачатку сакавіка 1920 года мястэчка было занята польскімі войскамі, потым занята бальшавікамі ў пачатку чэрвеня 1920 года. У час пагрому, учыненага 16 красавіка 1921 бандай Галакі, загінулі 13 жыхароў.