Каста: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Паходжанне варн звязваюць з прыходам на [[паўвостраў Індастан]] [[Арыі|арыйцаў]] у 2 тысячагоддзі да н. э. Іх існаванне было адлюстравана ў [[Веды, індуізм|ведычнай літаратуры]]. [[рэлігія|Рэлігійная]] традыцыя грунтуецца на тым, што розныя варны былі створаны з розных частак першаснага [[бог|бажаства]]. Вылучаюць чатыры варны:
 
*[[Брахманы]]
*[[Кшатрыі]]
*[[Вайш'і]]
*[[Шудры]]
 
Вышэйшая варна святароў-брахманаў была створана з вуснаў. Варна кшатрыяў, воінаў і арыстакратаў, з рук. Варна іх памагатых вайш'яў - са сцёгнаў. Ніжэйшая, але самая вялікая па колькасці варна шудраў, - з нарастаў на нагах. Першыя тры варны лічацца высакароднымі або двойчы народжанымі. Стаць прадстаўніком пэўнай варны можна толькі па нараджэнню. Але, калі весці праведны лад жыцця і мець добрую [[карма|карму]], то ёсць магчымасць дасягнуць ступені двойчы народжанага ў наступным жыцці.