Кастусь Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэг: першае рэдагаванне
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 80:
Нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны [[Гродзенскі павет (Расійская імперыя)|Гродзенскага павета]], цяпер у [[Падляскае ваяводства|Падляскім ваяводстве]] Польшчы, у сям’і беззямельнага шляхціца.
 
[[Род Каліноўскіх герба «Калінова»|Род Каліноўскіх герба «Калінава»]] вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава. Пасля продажу маёнтка ў 1836 годзе бацька Вінцэнта-Канстанціна заснаваў у Мастаўлянах ткацкую фабрыку, у 1849 годзе набыўкупіў фальварак [[Вёска Якушоўка|Якушоўка]] паблізу мястэчка [[Горад Свіслач|Свіслач]] Ваўкавыскага павета, дзе і прайшло дзяцінства Вінцэнта-Канстанціна.
 
У 1847—1852 гадах будучы рэвалюцыянер атрымаў першапачатковую адукацыю ў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкім павятовым вучылішчы]], пасля заканчэння якога некалькі год пражыў у бацькавым фальварку Якушоўка, дапамагаў па гаспадарчых клопатах і, відавочна, займаўся самаадукацыяй. Вялікі ўплыў на Канстанціна Каліноўскага меў старэйшы брат [[Віктар Каліноўскі]], які вучыўся ў [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскім універсітэце]] і даследаваў па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі старадаўнія беларускія рукапісы.