'''Землетрасенне ў Албаніі''' — землетрасенне, якіякое адбылося [[26 лістапада]] [[2019]] года ў паўночна-заходняй [[Албанія|Албаніі]], на захад-паўднёвы захад ад [[Мамураш]]а. Яно мела эпіцэнтр ў 12 км, і яго магнітуда складала 6.4.<ref>{{Cite web|url=https://earthquake.usgs.gov/earthquakes/eventpage/us70006d0m/executive|title=Albania 2019: M 6.4 - 12km WSW of Mamurras, Albania|author=|website=|date=|publisher=earthquake.usgs.gov|accessdate=2019-11-27}}</ref> Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Албаніі, [[Тырана|Тыране]], а таксама ў такіх аддаленых месцах, як [[Бялград]] ([[Сербія]]) або [[Таранта]] ([[Італія]]). Мінімум 41 чалавек загінуў, 750 чалавек пацярпела, дзясяткі зніклі без вестак<ref>{{Cite web|url=https://ria.ru/20191126/1561639837.html|title=Число жертв землетрясения в Албании возросло до 20 человек|date=20191126T2150+0300|publisher=РИА Новости|lang=ru|accessdate=2019-11-27}}</ref>. Гэта найбуйнейшае землетрасенне ў Албаніі за 40 гадоў. У Албаніі і часткова прызнанай [[Рэспубліка Косава|Рэспубліцы Косава]] была абвешчаная нацыянальная жалоба. Дзве ахвяры былі з Косава, у якім большасць — [[албанцы]]. Надзвычайнае становішча было ўведзена ў Дурэсе і ў Тыране<ref>{{Cite web|url=https://insajderi.com/rama-shpall-gjendjen-e-jashtezakonshme-ne-durres-dhe-tirane/|title=Rama shpall gjendjen e jashtëzakonshme në Durrës dhe Tiranë|date=2019-11-27|publisher=Gazeta Online INSAJDERI|lang=en|accessdate=2019-11-27}}</ref>.