Тхеравада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Haw Kham monks (Laos).jpg|thumb|Будысцкія манахі кормяць рыбін, [[Лаос]]]]
'''Тхерава́да''' ([[палі]]: ''theravāda'', {{lang-sa|थेरवाद}}, літаральна «вучэнне старэйшын») — [[рэлігія|рэлігійна]]-[[філасофія|філасофская]] школа і адзін з галоўных канцэптуальных напрамкаў [[будызм]]у. Шырока распаўсюджана ў такіх краінах, як [[Шры-Ланка]], [[Тайланд]], [[Лаос]], [[М'янма]], [[Камбоджа]].
 
== Гісторыя ==
Тхеравада лічыцца найстарэйшай з існуючых школ у [[будызм]]е. Рознагалоссі паміж вучнямі [[Гаўтама Буда|Будды]] пачаліся адразу пасля яго смерці , і ўжо з [[486 да н.э.|486]] г. да н. э. будысты ладзілі супольныя рады для высвятлення наспелых пытанняў. На трэцяй радзе, якая адбылася каля [[348 да н.э.|348]] г. да н. э. манах Махадэва прапанаваў 5 пунктаў для абмеркавання вучэння аб [[архат]]ах, якія ў выніку прывялі да расколу паміж фракцыямі Махасангіка («Вялікая [[сангха]]») і Стхавіра (старэйшыны). Сучасныя даследчыкі сумняваюцца ў існаванні Махадэвы і мяркуюць, што спрэчка была выклікана адносінамі да манаскага ладу жыцця, паколькі ў тэкстах Стхавіры сцвярджаюцца больш жорсткія правілы.
 
Частка прыхільнікаў Стхавіры стварылі «дактрыну аналіза» Вібхаджавада. Падчас кіравання [[Ашока|Ашокі]] будызм і прыхільнікі Вібхаджавады атрымалі дзяржаўную падтрымку. Каля [[246 да н.э.|246]] г. да н. э. манах Махінда, якога прылічаюць да сыноў Ашокі, прынёс дактрыну аналіза ў кляштар Махавіхара ў [[Анурадхапура|Анурадхапуры]] на востраве [[Шры-Ланка]]. Гэта галіна Вібхаджавады атрымала назву Тамрапарнія (літаральна «з Шры-Ланкі»), а яшчэ пазней з [[4 стагоддзе|IV]] ст. н. э. – Тхеравада. Іншыя галіны Вібхаджавады з цягам часу перасталі існаваць.
 
Прыкладна ў сярэдзіне [[5 стагоддзе|V]] ст. [[палі]]йскія тэксты Тхеравады з’явіліся на тэрыторыі [[М'янма|М’янмы]], дзе дагэтуль распаўсюджвалася вучэнне [[Махаяна]]. Аднак толькі ў [[11 стагоддзе|XI]] ст. Тхеравада атрымала там дзяржаўную падтрымку і выціснула Махаяну. Да [[13 стагоддзе|XIII]] ст. Тхеравада і Махаяна адначасова распаўсюджваліся ў Тайландзе. Толькі валадар [[Рамакхамхаенг]] зрабіў Тхераваду дзяржаўнай формай шанавання Буды. У [[Камбоджа|Камбоджу]] Тхеравада трапіла разам з Тамаліндам, сынам мясцовага валадара Джаявармана VII ([[1122]] – [[1218]] гг.), які навучаўся ў Махавіхары і ўкараніў «вучэнне старэйшын» сярод [[кхмеры|кхмераў]].
 
== Спасылкі ==