Дафінэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
svg version (GlobalReplace v0.6.5)
Replacing Dauphiné_flag.svg with File:Flag_of_Dauphiné.svg (by CommonsDelinker because: File renamed: more natural name).
Радок 8:
{{See also|Спіс графаў д'Альбон і дафінаў В'енскіх}}
 
Дафінэ, краіна [[Алаброгі|алаброгаў]], знаходзілася з часоў [[Юлій Цэзар|Цэзара]] пад рымскім валадарствам і пасля падзення [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] ўтварыла паўднёвую частку [[Каралеўства Бургундыя|Бургундскага каралеўства]], разам з якім увайшло ў склад дзяржавы [[франкі|франкаў]]. З [[880]] г. належала [[Арэлацкая дзяржава|Арэлацкай дзяржаве]]; з [[1032]] г. да сярэдзіны [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] — у складзе [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Сярэднявечнае Дафінэ служыла буферам паміж [[Францыя|Французскім каралеўствам]] і [[Савойскае герцагства|Савойскім герцагствам]]. [[Выява:DauphinéFlag flagof Dauphiné.svg|thumbnail|left|150px|На сцягу Дафінэ намаляваны [[флёр-дэ-ліс|каралеўскія лілеі]] і дэльфіны.]]
 
[[Спіс графаў д'Альбон і дафінаў В'енскіх|Графы д’Альбон]], якія займалі пасаду [[сенешаль|сенешаля]] Арэлацкай дзяржавы, насілі тытул [[дафін]]аў (верагодна, ад выявы [[дэльфін]]а ў іх гербе) і далі гэту назву самой краіне. Першая дынастыя дафінаў згасла ў канцы [[XII]] стагоддзя. Спадчынніца роду, Беатрыса, была ў шлюбе з герцагам Бургундскім, і сын яе, Гіг VI Андрэ (пам. [[1237]]), быў заснавальнікам другой, Бургундскай дынастыі дафінаў. Спадчыніццай апошняга з гэтай дынастыі Гіга VII (пам. [[1282]]) стала яго сястра Ганна (пам. [[1293]]), якая была ў шлюбе з Юмберам I дэ Ла Тур-дзю-Пін (пам. [[1307]]), іх сын, Жан II (пам. [[1319]]), пачаў сабой трэцюю дынастыю дафінаў. Апошнім прадстаўніком яе быў Юмбер II (пам. [[1355]]), які ў [[1342]] годзе прадаў Дафінэ каралю Францыі.