Тхеравада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
== Асаблівасці вучэння ==
Асноўнай крыніцай веравучэння Тхеравады з'яўляецца «[[Трыпітака]]» ў форме [[Палійскі канон|палійскага канона]]. Толькі ён прызнаецца кананічным. Традыцыйна мова [[палі]] больш пераважная, чым [[санскрыт]]. Акрамя таго існуюць каментары, найбольш вядомыя з якіх «[[Вісуддхімага]]», апавяданні пра жыцці [[Буда|Буды]], даведнікі, у тым ліку на мясцовых мовах. Аднак яны не маюць кананічнага характару. Дзякуючы гэтаму захоўваецца адзіная дактрына. У адрозненні ад [[Махаяна|Махаяны]] ў Тхеравадзе няма істотных унутраных адрозненняў.
 
Тхеравада падкрэслівае індывідуальнае прасвятленне. Яе ідэял стаць [[архат]]ам, які ўсвядоміў прасвятленне і вызваліўся ад цыклу нараджэнняў і смерцяў. Істотным адрозненнем ад Махаяны з'яўляецца тлумачэнне ''анатман'' (прыроды самога сябе) як вызвалення ад памылкі аб існаванні асабістага Я для далейшага дасягнення [[Нірвана|нірваны]]<ref>[https://www.learnreligions.com/anatman-anatta-449669 Anatman: The Teaching of No Self]</ref>. Такім чынам прасвятленне адбываецца толькі дзякуючы намаганням канкрэтнага чалавека.
 
Асноўны сродак прасвятлення — [[медытацыя]]. Вылучаюць 2 яе асноўныя разнавіднасці<ref>[https://tricycle.org/magazine/vipassana-meditation/ What Exactly Is Vipassana Meditation?]</ref>:
* ''Віпасана'' (літаральна «погляд унутр»), засяроджаная на саманазіранні цела і думак, іх узаемнай сувязі, яснае разуменне таго, што адбываецца менавіта так, як адбываецца
* ''Саматха'' (літаральна «спакой») — стан, у якім розум знаходзіцца ў стане супакою, засяроджаны толькі на адным прадмеце
 
У Тхеравадзе ''саматха'' — толькі дадатковы інструмент. Галоўная роля адвозіцца стану ''віпасана'', які дазваляе разбурыць сцяну ілюзіі, паступова ўсвядоміць вышэйшую рэчаіснасць і такім чынам дасягнуць нірваны.
 
== Спасылкі ==