Аляксей Грыцук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Свіслацкая настаўніцкая семінарыя|Свіслацкую настаўніцкую семінарыю]], у 1938 г. завочна гістарычны факультэт [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага ўніверсітэта]] са ступенню магістра гісторыі. У час нямецкага уварвання ў Польшчу, удзельнічаў у верасні 1939 года ў [[абарона Варшавы (1939)|абароне Варшавы]]. Трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. У часе [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]] член [[Беларускі камітэт у Беластоку(Беласток)|Беларускага камітэта ў Беластоку]], у чэрвені 1942 г. прызначаны інспектарам беларускіх школ [[Беластоцкая акруга|Беластоцкай акругі]], апрацоўваў школьныя падручнікі. У 1944 г. — асветны афіцэр у [[БКА (вайсковае фарміраванне)|БКА]]. Чытаў лекцыі па гісторыі ў 1-ым кадравым батальёне БКА ў [[Берлін]]е.
 
З лета 1944 г. на эміграцыі ў [[Германія|Германіі]], тры гады правёў у [[Аўстрыя|аўстрыйскім]] [[Зальцбург]]у, дзе разам з [[Уладзімір Дудзіцкі|Уладзімірам Дудзіцкім]], [[Мікола Ганько|Міколам Ганьком]], [[Алесь Салавей|Алесем Салаўём]] арганізаваў беларускі камітэт.